Перайсці да зместу

Гродзенская кафля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гродзенская кафля — вырабы рамеснікаў-ганчароў XIVXIX стст. у Гродне, выяўленыя на тэрыторыі Старога замка і манастыра базыльянак.

Найбольш раннімі з’яўляюцца гаршковыя кафлі з круглым вусцем і дыяметрам донца 7—8 см. Кафлі другой паловы XVI ст. маюць каробкападобную румпу і квадратную паліваную або тэракотавую ўвагнутую вонкавую пласціну з адагнутай вонкі рамкай і выявай кветкі пасярэдзіне. На кафлі XVII ст. выявы барочнага характару з раслінным, геаметрычным, зааморфным арнаментам (часам у спалучэнні); некаторыя маюць выяву коннага рыцара. Кафлі XVIII ст. вызначаюцца спрошчаным малюнкам і адсутнасцю рамкі, у канцы стагоддзя пачалі вырабляць размаляваныя кафлі з выявамі жанравых сцэн. На мяжы XIXXX стст. наладжана прамысловая вытворчасць кафлі ў стылі «мадэрн» з насычаным рэльефным малюнкам.