Сожская скань
Выгляд
Сожская (гомельская) скань — традыцыйнае беларускае рамяство, від разбярства, заснаваны на своеасаблівай апрацоўцы драўляных паверхняў з мэтай стварэння карункавых узораў. Рамяство вядомае на беларускіх землях з XV стагоддзя. Выкарыстоўвалася для аздаблення абразоў, куфэркаў, скарбонак, драўлянага посуду.
Адметнасць скані заключаецца ў стварэнні з філіграннаю дакладнасцю ўзораў з надзвычай тонкіх стружак розных гатункаў драўніны з іх наступным умацаваннем на спецыяльна падрыхтаванай паверхні.