Перайсці да зместу

Маляўкі (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Маляўкі, Мінск)
Вёска
Маляўкі
Маляўкі ў 2017 годзе
Маляўкі ў 2017 годзе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Малявычы
Маляўкі (Беларусь)
Маляўкі
Маляўкі
Маляўкі (Мінская вобласць)
Маляўкі
Маляўкі

Маля́ўкі — колішняя вёска на левым беразе ракі Свіслач, з 1967 года ў складзе Мінска.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

У 1507 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары пацвердзіў войту менскаму Абраму Езафовічу валоданне сялом Шейпічы: «А у Менскомъ повете на реце на Свислочы [село] на имя Шеипичы а Нефеда зъ сынми, а Молявъку Семенковича зъ братею…», — пазней, напэўна, імя Маляўкі стала родавым прозвішчам і дало назву дзвюм вёскам — Маляўкам і Маляўшчыне[1].

Згадваецца ў 1557 годзе як сяло Малявычы (Маляўкі), дзяржаўная ўласнасць. Тагачаснае напісанне старабеларускай мовай: Молявычи (Молявки). Па адміністрацыйнай рэформе 1564—1566 гадоў у складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1667 годзе маёнтак Маляўкі, 10 дымоў. У 1791 годзе вёска Маляўкі маёнтка Грэбелькі Менскай парафіі, дзяржаўная ўласнасць.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.

Пасля 1861 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета. У сярэдзіне XIX стагоддзя ваколіца, побач месціўся двор Маляўкі або Бугрымаўка. У 1860-я гады было 22 двары[2]. З 1870 года ўладальнікам засценка Бугрымаўка і ваколіцы Маляўкі быў правадзейны стацкі саветнік Павел Міхайлавіч Хамянтоўскі, праваслаўны, права валодання «з найвышэйшага дазволу ў выглядзе ўзнагароды за службу» паводле купчай крэпасці, меў 643 дзесяціны зямлі ў Маляўках (двор Бугрымаўка і ваколіца Маляўкі разам)[3]. У 1889 годзе ўладальнік ён жа[4]. У ваколіцы жылі арандатары, паводле краязнаўца Аляксандра Ельскага, цэны арэнды былі высокія[5].

Маляўкі ў 2017 годзе
Маляўкі ў 2017 годзе

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і кастрычніку 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 1924 года вёска ў Прыгарадным, а пасля ў Навадворскім сельсавеце Менскай акругі[6]. 1 снежня 1926 года ў вёсцы адкрыта школа для малаграматных[7]. З 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне, з 19 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні Менскага гарадскога савета, з 26 траўня 1835 года ў Менскім раёне. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1967 годзе ўключаная ў межы горада Мінска[8], Ленінскі раён. На вуліцы Маляўкі засталіся 2 дамы.

  1. Груша А. І., с. 58—59.
  2. Европейская Россия (Шуберт) 1:126K v.1 - вуліца Маляўкі, Мінск. retromap.ru. Праверана 28 кастрычніка 2025.
  3. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877, с. 168.
  4. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 59.
  5. SgKP 1884, s. 943.
  6. Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 224.
  7. Школы в пригородных деревнях(руск.) // Звезда : газета. — Минск: 1926. — № 283. — С. 5.
  8. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 снежня 1967 г. Аб уключэнні ў мяжу горада Мінска некаторых населеных пунктаў Мінскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 36 (1194).
  9. Памяць 1998, с. 603.
  10. Ярмоловичъ В. 1909, с. 126.
  11. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 158.