Мікалай III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай III, Папа Рымскі)
Мікалай III
лац.: Nicolaus PP. III

Герб
188-ы Папа Рымскі
2 снежня 1277 — 22 жніўня 1280
Папярэднік Ян XXI
Пераемнік Марцін IV

Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1210-я
Смерць 22 жніўня 1280[1]
Пахаванне
Дынастыя Арсіні
Бацька Matteo Rosso Orsini, Lord of Mugnano, Monterorondo, Galeria and San Angelo[d][2]
Маці Gemma di Monticelli[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай III (лац.: Nicolaus PP. III, свецкае імя: Джавані Гаэтана дэльі Арсіні, (італ.: Giovanni Gaetano Orsini); каля 1216 — 22 жніўня 1280) — каталіцкі прэлат, які паходзіў з княжацкага сямейства Арсіні, Папа Рымскі з 25 лістапада 1277 г. па 22 жніўня 1280.

Пантыфікат Мікалая быў адзначаны некалькімі важнымі падзеямі. Ён значна ўмацаваў папскія пазіцыі ў Італіі, а таксама склаў дагавор з Рудольфам I Габсбургам у маі 1278 года, паводле якой Раманья і экзархат Равены перайшлі ў валоданне папства.

Яго смерць супала з прыездам у Рым Абрагама Абулафіі, яўрэйскага кабаліста, які сабраўся звярнуць яго ў іўдаізм, па распараджэнні Мікалая III, Абулафія павінен быў быць пакараным на вогнішчы пры ўездзе ў Сарыяна-нель-Чыміна, дзе ў той час знаходзілася папская рэзідэнцыя.

Зноскі