Мікалай III
Мікалай III | ||
---|---|---|
лац.: Nicolaus PP. III | ||
![]() | ||
![]() | ||
|
||
25 лістапада 1277 — 22 жніўня 1280 | ||
Царква | Каталіцкая Царква | |
Папярэднік | Ян XXI | |
Пераемнік | Марцін IV | |
Нараджэнне |
1210-я |
|
Смерць |
29 жніўня 1280 |
|
Пахаванне | ||
Дынастыя | Род Арсіні | |
![]() |
Мікалай III (лац.: Nicolaus PP. III, свецкае імя: Джавані Гаэтана дэльі Арсіні, (італ.: Giovanni Gaetano Orsini); каля 1216 — 22 жніўня 1280) — каталіцкі прэлат, які паходзіў з княжацкага сямейства Арсіні, Папа Рымскі з 25 лістапада 1277 г. па 22 жніўня 1280.
Пантыфікат Мікалая быў адзначаны некалькімі важнымі падзеямі. Ён значна ўмацаваў папскія пазіцыі ў Італіі, а таксама склаў дагавор з Рудольфам I Габсбургам у маі 1278 года, паводле якой Раманья і экзархат Равены перайшлі ў валоданне папства.
Яго смерць супала з прыездам у Рым Абрагама Абулафіі, яўрэйскага кабаліста, які сабраўся звярнуць яго ў іўдаізм, па распараджэнні Мікалая III, Абулафія павінен быў быць пакараным на вогнішчы пры ўездзе ў Сарыяна-нель-Чыміна, дзе ў той час знаходзілася папская рэзідэнцыя.