Паразіты (фільм, 2019)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ПаразітыM:
кар.: 기생충
Постар фільма
Жанр драматычны фільм, кінакамедыя[2], чорны гумар[d] і трылер[d][2]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Barunson E&A[d] і CJ Entertainment[d]
Працягласць 132 хв.[4][5][…]
Бюджэт 13 200 000 $
Зборы 263 136 741 $[6] і 53 369 749 $[6]
Краіна
Мова карэйская[1]
Год 21 мая 2019
IMDb ID 6751668
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт (англ.)
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Паразіты» (кар.: 기생충) — паўднёвакарэйскі камедыйна-драматычны фільм 2019 года, пастаўлены рэжысёрам Пон Джун Хо па матывах комікса Хітосі Івакі. Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2019 года ў межах конкурснай праграмы 72-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася галоўнай узнагароды — Залатой пальмавай галіны[7].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Бедная карэйская сям’я жыве ў сырым паўпадвале. Іх адзенне і валасы наскрозь прапахлі зямлёй. З працай не шанцуе, з вышэйшай адукацыяй — таксама, і не відаць ніякіх перспектыў. Да таго часу, пакуль сябра маладога Кіу Кіма не прапануе яму падмяніць яго на працы рэпетытарам у багацеяў. А Кіу прыдумвае, як заадно ўладкаваць туды сваю сястру, маці і бацьку. Далей адбываецца чарада абсурдных, камічных сітуацый. «Паразіты» напоўнены сатырай. Тут і тонкі тролінг пакланення перад усім амерыканскім (заможная гаспадыня ў захапленні, калі чуе, што будучая настаўніца яе сына вучылася ў Штатах), і смех з таго, як пад выглядам індывідуальнага падыходу і клуба для выбраных можна выкалочваць шалёныя грошы.

Беларуская журналістка Наталля Лубнеўская адзначае, што фільм метафарычны. Колькі б легенд ні стваралі Кімы вакол сваёй сям’і, яны ніяк не могуць пазбавіцца ад падвальнага паху, які выдае галечу. Чым большы становіцца падман, тым складаней захоўваць таямніцу. З тымі, каго лічыш ворагам, даводзіцца дамаўляцца, каб не патануць абодвум (а падаць, аказваецца, нават калі жывеш у паўпадвале, ёсць куды). А камень-талісман, які абяцае сям’і багацце, прыносіць няшчасце. Нарэшце наступае павучальны фінал, годны класічнай прытчы[8].

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Сон Кан Хо — Кім Кітхэк, галава сям’і
  • Лі Сон Гюн — Пак Тоні
  • Чо Ёджон — Пак Енгё
  • Чхве У Сік — Кі У, сын Кітхэка
  • Пак Со Дам — Кіджон, дачка Кітхэка
  • Пак Со Чжун — Мінхёк, сябра Кі У

Прэм’ера[правіць | правіць зыходнік]

Сусветная прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2019 года на Канскім кінафестывалі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кінапрэмія / Кінафестываль Дата і месца Катэгорыя / Узнагарода Намінант Вынік Сп.
72-і Канскі кінафестываль 1425.05.2019, Каны «Залатая пальмавая галіна» Пон Джун Хо Перамога [7]
92-я прэмія «Оскар» 09.02.2020, Лос-Анджэлес Найлепшы фільм Квак Сін Э, Пон Джун Хо Перамога

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Parasite // NZ Register of Classification Decisions
  2. а б в BBFC database
  3. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  4. Box Office Mojo — 1999. Праверана 1 ліпеня 2019.
  5. Parasite (2019): Technical Specifications — 1990. Праверана 21 верасня 2019.
  6. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 29 мая 2022.
  7. а б Peter Debruge.. Bong Joon-ho’s ‘Parasite’ Wins the Palme d’Or at Cannes (англ.). Variety (25 мая 2019). Праверана 25 мая 2019.
  8. nashaniva.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]