Пунтленд
| Пунтленд | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Puntland أرض البنط Пунтленд | |||||
| |||||
| Дзяржаўны гімн Пунтленда | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйныя мовы | самалійская і арабская | ||||
| Сталіца | |||||
| Форма кіравання | рэспубліка, прадстаўнічая дэмакратыя | ||||
| Прэзідэнт | Абдурахман Мухамед Фаралі | ||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 212,510 км² | ||||
| Насельніцтва Пунтленда | |||||
| • Ацэнка | 3,900,000 чал. (129-136-я) | ||||
| • Шчыльнасць | 18 чал./км² | ||||
| Валюта | самалійскі шылінг | ||||
| Тэлефонны код | +252 | ||||
| Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
| З прычыны непрызнанасці дзяржавы, многія паказчыкі прыкладныя і вымагаюць удакладнення. | |||||
Пунтленд (самал.: Puntland, араб. أرض البنط) — самаабвешчанае (12 жніўня 1998 года) і не прызнанае ні адной краінай свету дзяржаўнае ўтварэнне ў паўночна-ўсходняй частцы Самалі.
Тэрыторыя дзеліцца на 9 правінцый. Сталіца — горад Гаровэ. Насельніцтва — каля 3,5 млн чал. (ацэнка, перапісаў не было).
Улады Пунтленда падтрымлівалі намаганні ўраду Самалі па захаванні адзінай дзяржавы[1]. Аднак, у красавіку 2024 года ўлады Пунтленда абвясцілі, што будуць функцыянаваць як незалежная дзяржава на фоне спрэчак пра змены ў Канстытуцыі Самалі[2].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Канстытуцыі краіны — Самалійская Дзяржава Пунтленд.
Прызнаўшы Пераходны федэральны Статут Самалійскай Рэспублікі, паводле дамоўленасцяў дасягнутых у Найробі ў 2004 годзе, улады Пунтленда прызнаюць легітымным другое афіцыйнае найменне — Аўтаномны раён Пунтленд[1].
Названы па старажытнай зямлі Пунт.
Карты
[правіць | правіць зыходнік]-
Фактычныя межы
-
Правінцыі Пунтленда з 1 жніўня 2012 года
-
Пунтленд і суседнія краіны, размеркаванне плямёнаў
-
Радовішчы нафты ў Пунтлендзе
