Пётр Мантыгірдавіч Белы
Выгляд
(Пасля перасылкі з Пётр Янавіч Мантыгірдавіч Белы)
Пётр Мантыгірдавіч Белы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Багдан Саковіч | ||||||
Пераемнік | Ян Забярэзінскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1440 | ||||||
Смерць | 1499 ці 1497[1] | ||||||
Род | Мантыгірдавічы | ||||||
Бацька | Ян Мантыгірдавіч | ||||||
Дзеці | Ян, Соф'я |
Пётр Мантыгірдавіч (мянушка «Белы»; каля 1440 — 1499) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода троцкі і маршалак земскі (з 1491).
Валодаў Алыкай на Валыні, Дубровай і Нядрэскам у Заслаўскім княстве, Шацкам і Цітвай у Менскім павеце, Лахвай на Палессі, Іўем, Лоскам, у 1492 атрымаў Нясвіж.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Мантыгірдавічаў герба «Вадвіч», унук Пятра, маршалка земскага.
Быў намеснікам браслаўскім, маршалак гаспадарскі (1480—1482), у 1487 атрымаў урад старосты луцкага і маршалка валынскага. Неаднаразова браў удзел у пасольствах вялікага князя Аляксандра ў Маскву.
Яго адзіны сын Ян загінуў у бітве на Вядрошы (1500), пасля чаго ўсе маёнткі адыйшлі да дачкі Соф'і, жонкі Станіслава Кішкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Мантыгірдавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 271. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 57, 168.