Уручча (вёска, Мінск)
Вёска
Уручча
|
Уру́чча (трансліт.: Uručča, руск.: Уручье) — колішняя вёска на паўночны ўсход ад Мінска па дарозе на Барысаў, пры вытоку ракі Сляпянка. З 1978 года часткова ў складзе Мінска, з 1987 года цалкам. Вясковая забудова знесена, цяпер гарадская забудова.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Уручча можа значыць лагчыну, дзе цячэ некалькі ручаёў, месца злівання малых рэк[1]. Таксама можа значыць выгоду, прыволле, зручнае месца для сельскай гаспадаркі[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска вядома прынамсі з другой паловы XVIII стагоддзя, належала да маёнтка Смалявічы ўласнасці Радзівілаў, уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. Сустракаліся назвы: руск. дарэф. Уруче, руск. дарэф. Уречье.
У 1800 годзе ўласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла У 1815 годзе ў арэндзе А. Ваньковіча. У 1858 годзе вёска, уласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна. У 1860-я гады было 4 двары[3].
Пасля 1861 года ў Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Мінскага павета. Паводле перапісу 1897 года была вёска Уручча і андаселле Шафарня-Урэчча[4]. Паводле перапісу 1917 года было 2 аднайменныя вёскі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцка-Гарадзецкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, у часе якой было рэпрэсавана прынамсі 6 жыхароў вёскі[6][7][8][9][10][11]. Адзін рэпрэсаваны ў 1928 годзе[12].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
За гады савецкай улады побач з вёскай вырас аднайменны пасёлак. Вёска і пасёлак уваходзілі ў склад Зеленалужскага сельсавета Мінскага раёна[13]. У 1978 годзе пасёлак Уручча ўключаны ў межы горада Мінска[13].
9 жніўня 1979 года вёска ўвайшла ў склад новаўтворанага Бараўлянскага сельсавета[14]. У 1987 годзе вёска Уручча ўключана ў склад Мінска[15]. Па ўключэнні ў склад горада вясковыя вуліцы займелі назвы вуліца і завулак Футбалістаў. Вёска цалкам знесена пры будаўніцтве мікрараёна Уручча ў 1980-я гады[16].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 2 двары, 19 жыхароў
- 1897 год — 16 двароў, 119 жыхароў; аднаселле Шафарня-Урэчча, 1 двор, 7 жыхароў[4]
- 1908 год — 14 двароў, 118 жыхароў; аднаселле, 1 двор, 8 жыхароў[17]
- 1917 год — вёска, 19 двароў, 151 жыхар; другая вёска, 12 двароў, 69 жыхароў (у абодвух вёсках толькі беларусы)[18][19]
- 1941 год — 40 двароў, 150 жыхароў
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]Назву Уручча маюць мікрараён і станцыя мінскага метрапалітэна, вуліца Уручская, парк. Захаваліся вясковыя могілкі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый Кустоў (нар. 1948) — беларускі архітэктар.
- Сяргей Гаўрылавіч Пінчук (нар. 1952) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Яшкін І. Я. 1971.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 126—127.
- ↑ Карта Шуберта - квадрат N-35 126K v.2. retromap.ru. Праверана 18 снежня 2025.
- ↑ а б Памяць 1998, с. 627.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Списки жертв — Сандович Иосиф Павлович. base.memo.ru. Праверана 18 снежня 2025.
- ↑ Списки жертв — Сандович Павел Алексеевич. base.memo.ru. Праверана 18 снежня 2025.
- ↑ Списки жертв — Шалимо Герасим Алексеевич. base.memo.ru. Праверана 18 снежня 2025.
- ↑ Списки жертв — Ширинский Александр Иванович. base.memo.ru. Праверана 18 снежня 2025.
- ↑ Списки жертв — Ширинский Семен Иванович. base.memo.ru. Праверана 18 снежня 2025.
- ↑ Списки жертв — Ероховец Тимофей Леонтьевич. base.memo.ru. Праверана 18 снежня 2025.
- ↑ Списки жертв — Ширинский Семен Иванович. base.memo.ru. Праверана 18 снежня 2025.
- ↑ а б Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 415.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Дапаможнік . helper.archonline.by. Праверана 18 снежня 2025.
- ↑ Сацукевіч І. І., с. 6.
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 206.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 145.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 146.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уручча // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Уручье // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.
- Яшкін І. Я. Уручча // Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. / Рэд. М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1971. — С. 195—196. — 256 с. — 2 800 экз.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Uruczje // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 820.