Чэмпіянат свету па футболе 2018

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чэмпіянат свету па футболе 2018
Чэмпіянат свету па футболе 2018
Падрабязнасці чэмпіянату
Месца правядзення Сцяг Расіі Расія
      Гарады правядзення 11
      Стадыёны 12
Тэрміны адбору лета 2015 — восень 2017
Тэрміны фіналу 14 чэрвеня — 15 ліпеня 2018
Лік удзельнікаў 209
      у фінале 32
Прызавыя месцы
Gold medal.svg Чэмпіён Францыя Францыя (2-ы раз)
Silver medal.svg Другое месца Харватыя Харватыя
Bronze medal.svg Трэцяе месца Бельгія Бельгія
Чацвёртае месца Англія Англія
Фінал Лужнікі
Масква
Статыстыка чэмпіянату
Бамбардзір(ы) Гары Кейн
Лепшы ігрок Лука Модрыч
2014
2022 >

Чэмпіянат свету па футболе 2018 — 21-ы чэмпіянат свету па футболе ФІФА, які прайшоў у Расіі з 14 чэрвеня да 15 ліпеня 2018 года. Расія ўпершыню ў сваёй гісторыі стала краінай-гаспадыняй, апроч таго, сусветны чэмпіянат упершыню прыняла Усходняя Еўропа. Чэмпіянат свету 2018 года ў Расіі прайшоў у 11 гарадах на 12 стадыёнах.

Гаспадар турніру[правіць | правіць зыходнік]

18 сакавіка 2009 года ФІФА заявіла, што на правядзенне чэмпіянатаў 2018/2022 гадоў было прынята 9 заявак, якія падалі: Аўстралія, Англія, Інданезія, Мексіка, Расія, ЗША, Японія, Партугалія і Іспанія (сумесная заяўка), Бельгія і Нідэрланды (сумесная заяўка). Толькі Рэспубліка Карэя і Катар абвясцілі пра ўдзел у выбарах гаспадара чэмпіянату свету 2022 года. Пазней, у адпаведнасці з дзеючым становішчам ФІФА аб ратацыі кантынентаў, з гонкі за турнір 2018 выбылі прадстаўнікі Азіі (у тым ліку Аўстраліі) і Амерыкі.

16 снежня 2009 года стала вядома, што аргкамітэт па падтрымцы вылучэння Расіі ў якасці краіны — прэтэндэнта на права правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018/2022 гадоў ўзначаліў Ігар Шувалаў.

Такім чынам, выканкам ФІФА выбіраў з заявак Расіі, Англіі, а таксама сумесных праектаў Іспаніі — Партугаліі і Бельгіі — Нідэрландаў.

Паштовая марка Расіі

2 снежня 2010 года ў Цюрыху было абвешчана імя краіны-гаспадыні чэмпіянату свету: ёю стала Расія. Па выніках галасавання, Расія перамагла ўжо ў другім туры, набраўшы больш за палову галасоў :

Расійская дэлегацыя пасля абвяшчэння вынікаў галасавання
Краіна Першы тур Другі тур
Сцяг Расіі Расія 9 13
Сцяг Іспаніі Іспанія/Сцяг Партугаліі Партугалія 7 7
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды/Сцяг Бельгіі Бельгія 4 2
Сцяг Англіі Англія 2 -

Абвінавачванні ў несумленных выбарах[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з выбараў краіны-гаспадара ЧС-2018 у 2010, у сусветных СМІ з'явіліся шматлікія крытычныя публікацыі, якія адзначалі крымінальны (галоўным чынам карупцыйны) характар выбару Расіі гаспадыняй ЧС-2018. Гэтыя абвінавачванні засноўваліся не на ўсталяваныя ў судовым парадку факты, а на дадзеныя інсайдэраў з ФІФА, спартыўных аналітыкаў-экспэртаў, журналістаў. Пазней яны атрымалі пацверджанне фактычнымі доказамі з дзяржаўных праваахоўных службаў і разведкі (ФБР, БНД і інш.).

Так, згодна ўсталяваных БНД дадзеных, першаснае рашэнне аб прадастаўленні Расіі права на ЧС-2018 было прынята на апошняй сустрэчы ў Маскве яшчэ ў 2005 годзе. Прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр сустрэўся ў студзені 2005 у маскоўскім элітным начным клубе «China Club» з адным з расійскіх крымінальных аўтарытэтаў, «злодзеем у законе»[1], «спецыялістам» па карупцыі ў галіне спорту або прылады патрэбных вынікаў спартыўных спаборніцтваў Алімжанам Тахтатунавым (ён жа «Тайванчык», «Узбек», а таксама «Алік»). У свой час Алік Тайванчык быў пастаўлены «глядзець» у Еўропе цяпер нябожчыкам лідарам расійскага крымінальнага свету, таксама «злодзеем у законе» Вячаславам Іваньковым (Япончыкам)[2]. На гэтай сустрэчы ў «China Club» таксама прысутнічаў былы высокапастаўлены чыноўнік, савецка-расійскі футбольны функцыянер і вядомы персанаж расследаванняў многіх карупцыйных схем Вячаслаў Каласкоў.

Тахтатунаў на сустрэчы з Ёзэфам Блатэрам у «China Club» быў афіцыйна ў ролі кіраўніка расійскага «Айчыннага футбольнага фонду», але неафіцыйна ён быў там, каб атрымаць ад кіраўніцтва ФІФА згоду аб прадастаўленні права правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018 года Расіі. І станоўчае рашэнне, якое патрабавалася, на гэтай сустрэчы было прынята. Пазней на Кангрэсе ФІФА ў снежні 2010 яно было аформлена афіцыйна. Нямецкім спецслужбам удалося сфатаграфаваць сустрэчу ў «China Club». Калі гэтыя фота паказалі Ёзэфу Блатэру і спыталі — пазнае ён гаспадара (Тахтахунава) побач з ім на фотаздымках, Блатэр адказаў наступным чынам:

— Можна знайсці тысячы маіх фатаграфій з староннімі людзьмі, і зусім неабавязкова, што я гэтых людзей ведаю. Гэтага спадара я не памятаю»[3][4][5].

Як паведаміў часопіс Украінская праўда, сярод галоўных фігурантаў расследавання швейцарскай пракуратуры і дысцыплінарных органаў ФІФА адносна куплі Расіяй права прымаць ЧС-2018 ёсць і віцэ-прэзідэнт УЕФА Рыгор Суркіс. Ён таксама з'яўляецца фігурантам асобнага расследавання, якое праводзіць Генеральная пракуратура ЗША[6]. Як паведаміў далей часопіс, 24 ліпеня 2015 Суркіс, у кампаніі з кумам Суркіса і Пуціна Віктарам Медведчуком, пабываў у Санкт-Пецярбургу па афіцыйнай падставе — «лёсаванне кваліфікацыйнага раўнда ЧС-2018». Яны мелі размову з Пуціным «на футбольную тэматыку». Медведчук рэкамендаваў Пуціну Суркіса — як чалавека, які мае сур'ёзны аўтарытэт у еўрапейскім футболе і ў даўніх сяброўскіх адносінах з прэзідэнтам ФІФА Блатэрам. Пуціна, у сваю чаргу, цікавілі «усе варыянты», пры якіх у Расіі могуць адабраць права на Чэмпіянат свету па футболе 2018 года. Бакі абмеркавалі патэнцыйную пагрозу ЧС у Расіі ў выпадку прыходу да пасады прэзідэнта ФІФА Мішэля Плаціні. Калі на выбарах прэзідэнта ФІФА у снежні 2015 выйграў Мішэль Плаціні, карупцыйны скандал у ФІФА быў даведзены да свайго лагічнага завяршэння, а гаспадары ЧС-2018 і ЧС-2022 б змяніліся. Часопіс адзначае, што невыпадкова адразу пасля візіту Суркіса да Пуціна, у сусветных СМІ з'явілася кампраметуючае дасье на Плаціні. Сляды гэтага дакумента цалкам магчыма ідуць менавіта з Украіны.[7]

Расія, ў сваю чаргу, не вызнае абвінавачванняў, як і FIFA.

Каманды[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у фінальным турніры бяруць 32 зборныя. Жараб'ёўка адборачнага тура прайшла ў Канстанцінаўскім палацы у Санкт-Пецярбургу 25 ліпеня 2015 года. Жараб'ёўка фінальнага турніру ў снежні 2017 года адбудзецца ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў Маскве.

Канстанцінаўскі палац, дзе прайшла жараб'ёўка кваліфікацыі
Дзяржаўны Крамлёўскі палац у Маскве, дзе адбылася жараб'ёўка фінальнага турніру

Выйшлі ў фінальны турнір[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Кваліфікацыя Дата выхаду
ў фінальны турнір
Удзел
у фінальных
турнірах (у дужках — запар)
Апошні раз Лепшы вынік Рэйтынг
на момант
пачатку турніру
Расія Расія Гаспадыня 2 снежня 2010 4 (2) 2014 4-е месца (1966)[8]
Бразілія Бразілія КАНМЕБОЛ, 1-е месца 28 сакавіка 2017 21 (21) 2014 Чэмпіён (1958, 1962, 1970, 1994, 2002)
Іран Іран АФК, група A, 1-е месца 12 чэрвеня 2017 5 (2) 2014 Групавы этап (1978, 1998, 2006, 2014)
Японія Японія АФК, група B, 1-е месца 31 жніўня 2017 6 (6) 2014 1/8 фінала (2002, 2010)
Мексіка Мексіка КАНКАКАФ, 1-е месца 1 верасня 2017 16 (7) 2014 1/4 фінала (1970, 1986)
Бельгія Бельгія УЕФА, група H, 1-е месца 3 верасня 2017 13 (2) 2014 4-е месца (1986)
Рэспубліка Карэя Паўднёвая Карэя АФК, група A, 2-е месца 5 верасня 2017 10 (9) 2014 4-е месца (2002)
Саудаўская Аравія Саудаўская Аравія АФК, група B, 2-е месца 5 верасня 2017 5 (1) 2006 1/8 фінала (1994)
Германія Германія УЕФА, група C, 1-е месца 5 кастрычніка 2017 19 (17) 2014 Чэмпіён (1954, 1974, 1990, 2014)[9]
Англія Англія УЕФА, група F, 1-е месца 5 кастрычніка 2017 15 (6) 2014 Чэмпіён (1966)
Іспанія Іспанія УЕФА, група G, 1-е месца 6 кастрычніка 2017 15 (11) 2014 Чэмпіён (2010)
Нігерыя Нігерыя КАФ, група B, 1-е месца 7 кастрычніка 2017 6 (3) 2014 1/8 фінала (1994, 1998, 2014)
Коста-Рыка Коста-Рыка КАНКАКАФ, 2-е месца 7 кастрычніка 2017 5 (2) 2014 1/4 фінала (2014)
Польшча Польшча УЕФА, група E, 1-е месца 8 кастрычніка 2017 8 (1) 2006 3-е месца (1974, 1982)
Егіпет Егіпет КАФ, група E, 1-е месца 8 кастрычніка 2017 3 (1) 1990 Групавы этап (1934, 1990)
Ісландыя Ісландыя УЕФА, група I, 1-е месца 9 кастрычніка 2017 1 (1) дэбют
Сербія Сербія УЕФА, група D, 1-е месца 9 кастрычніка 2017 2 (1) 2010 4-е месца (1930, 1962)[10]
Партугалія Партугалія УЕФА, група B, 1-е месца 10 кастрычніка 2017 7 (5) 2014 3-е месца (1966)
Францыя Францыя УЕФА, група A, 1-е месца 10 кастрычніка 2017 15 (6) 2014 Чэмпіён (1998)
Уругвай Уругвай КАНМЕБОЛ, 2-е месца 10 кастрычніка 2017 13 (3) 2014 Чэмпіён (1930, 1950)
Аргенціна Аргенціна КАНМЕБОЛ, 3-е месца 10 кастрычніка 2017 17 (12) 2014 Чэмпіён (1978, 1986)
Калумбія Калумбія КАНМЕБОЛ, 4-е месца 10 кастрычніка 2017 6 (2) 2014 1/4 фінала (2014)
Панама Панама КАНКАКАФ, 3-е месца 10 кастрычніка 2017 1 (1) дэбют
Сенегал Сенегал КАФ, група D, 1-е месца 10 лістапада 2017 2 (1) 2002 1/4 фінала (2002)
Марока Марока КАФ, група C, 1-е месца 11 лістапада 2017 5 (1) 1998 1/8 фінала (1986)
Туніс Туніс КАФ, група A, 1-е месца 11 лістапада 2017 5 (1) 2006 Групавы этап (1978, 1998, 2002, 2006)
Швейцарыя Швейцарыя УЕФА, пераможца стыкавых матчаў 12 лістапада 2017 11 (4) 2014 1/4 фінала (1934, 1938, 1954)
Харватыя Харватыя УЕФА, пераможца стыкавых матчаў 12 лістапада 2017 5 (2) 2014 3-е месца (1998)
Швецыя Швецыя УЕФА, пераможца стыкавых матчаў 13 лістапада 2017 12 (1) 2006 2-е месца (1958)
Данія Данія УЕФА, пераможца стыкавых матчаў 14 лістапада 2017 5 (1) 2010 1/4 фінала (1998)
Аўстралія Аўстралія Пераможца міжкантынентальных стыкавых матчаў 15 лістапада 2017 5 (4) 2014 1/8 фінала (2006)
Перу Перу Пераможца міжкантынентальных стыкавых матчаў 16 лістапада 2017 5 (1) 1982 1/4 фінала (1970, 1978)

Склады[правіць | правіць зыходнік]

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Склады каманд чэмпіянату свету па футболе 2018

Гарады, якія прымаюць матчы чэмпіянату свету[правіць | правіць зыходнік]

  1. Масква
  2. Калінінград
  3. Санкт-Пецярбург
  4. Валгаград
  5. Казань
  6. Ніжні Ноўгарад
  7. Самара
  8. Саранск
  9. Калінінград
  10. Растоў-на-Доне
  11. Сочы
  12. Екацярынбург

Стадыёны[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйныя назвы стадыёнаў да чэмпіянату свету былі афіцыйна зацверджаны ФІФА 10 кастрычніка 2015 года[11].

Фінал чэмпіянату свету пройдзе ў ліпені на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.


Сцяг Расіі Расія
Масква Санкт-Пецярбург Казань Екацярынбург
Стадыён Лужнікі Стадыён Санкт-Пецярбург Казань Арэна Екацярынбург Арэна
Умяшчальнасць:81, 000
(рэканструкцыя)
Умяшчальнасць:70, 000
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:45, 105
(здадзены ў эксплуатацыю)
Умяшчальнасць:44, 130
(рэканструкцыя)
Luzhniki Stadium1.jpg RUS-2016-Aerial-SPB-Krestovsky Stadium 01.jpg Kazan-kazanarena.jpg Japan-Senegal in Yekaterinburg (FIFA World Cup 2018) 06.jpg
Масква
Саранск
Стадыён Спартак Мардовія Арэна
Умяшчальнасць:44, 000
Умяшчальнасць:45, 015
(будаўніцтва)
Stadium Spartak in Moscow (cropped).jpg 29062334998 mordovia-arena-saransk-russia-may-2018.jpg
Самара Сочы
Самара Арэна Стадыён Фішт
Умяшчальнасць:44, 918
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:47, 659
28094870137-cosmos-arena-samara-russia-may-2018.jpg
Fisht Olympic Stadium 2017.jpg
Растоў-на-Доне Калінінград Ніжні Ноўгарад Валгаград
Растоў Арэна Стадыён Калінінград Стадыён Ніжні Ноўгарад Валгаград Арэна
Умяшчальнасць:43, 702
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:45, 015
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:44, 899
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:45, 015
(будаўніцтва)
Rostov Arena2018 (cropped).jpg ENG-BEL (25).jpg Nizhniy Novgorod Stadium 004.jpg Volgograd Arena 2018-06-24 01.jpg

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Аб'ём федэральнай падпраграмы «Будаўніцтва і рэканструкцыя транспартнай інфраструктуры» праграмы падрыхтоўкі да правядзення ЧС-2018 — 352,5 млрд. рублёў, з іх 170,3 млрд павінен быў выдзеліць федэральны бюджэт, 35,1 млрд — рэгіёны і 147,1 млрд. рублёў — інвестары.

Важлівым напрамкам развіцця інфраструктуры ў гарадах, якія прымаюць матчы ЧС-2018, стала будаўніцтва гасцініц. Усе гасцініцы зведзены ў адзіны спіс, апублікаваны на сайце FIFA[12]. У Саранску упершыню ў гісторыі з'явілася гасцініца сусветнага брэнда «Шэратон».Найбольш сур'ёзным артыкулам федэральных выдаткаў стала авіяцыйная інфраструктура (117,8 млрд. рублёў). У аэрапорце «Платаў» Растова-на-Доне былі ўсталяваныя сродкі аўтаматызацыі кіравання паветраным рухам, сучасныя сродкі назірання, навігацыі, сувязі, кіравання і метэаралагічнага забеспячэння. У аэрапорце «Кальцова» (Екацярынбург) устаноўлены сродкі радыётэхнічнага забеспячэння палётаў і ўведзена ў эксплуатацыю другая узлётна-пасадачная паласа, што дазволіла значна павялічыць прапускную здольнасць аэрапорта і пасажырапаток. У Саранску была пабудавана сістэма навігацыі аэрапорта. У аэрапорце «Храброва» (Калінінград) былі выкананы работы па аснашчэнню радыёнавігацыйным і метэаралагічнай абсталяваннем, а таксама працы па пераносе дзеючага абсталявання на новыя месцы ўстаноўкі. Рэканструкцыя і тэхнічнае пераўзбраенне сродкаў РТОП аэрапортаў таксама былі выкананы ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Валгаградзе, Самары, Екацярынбургу, Казані іСочы[13].

27 сакавіка Мінстрой Расіі паведаміў, што ўсе камунікацыі, за якія адказвала ведамства, уведзены ў эксплуатацыю. Апошнім аб'ектам сталі ачышчальныя збудаванні ў Валгаградзе.

Фінансаванне[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2013 года стала вядома, што рэгіёны запыталі на падрыхтоўку да чэмпіянату свету па футболе 2018 540 млрд. рублёў, але першы намеснік старшыні Урада РФ Ігар Шувалаў заявіў, што гэтая сума завышаная. Прынята рашэнне, што, каб пазбегнуць нямэтавага расходавання сродкаў з федэральнага бюджэту прафінансуюць толькі будаўніцтва стадыёнаў і трэніровачных баз, рэканструкцыю гарадскіх аэрапортаў і дарог ад авіяцыйнага вузла да стадыёнаў. Выдаткі на гарадскую інфраструктуру, дарожна-транспартную сетку з праекта праграмы падрыхтоўкі выключаць. Рэгіёны павінны самі адшукаць сродкі на гэтыя мэты, паколькі гаворка ідзе аб выдатках, якія не падпадаюць пад абавязацельствы Расіі перад ФІФА. 20 чэрвеня 2013 года Урад Расійскай Федэрацыі прыняў пастанову № 518 «Аб Праграме падрыхтоўкі да правядзення ў 2018 годзе ў Расійскай Федэрацыі чэмпіянатусвету па футболе», у якім пералічаныя аб'екты гарадской, транспартнай і спартыўнай інфраструктуры, якія павінны быць пабудаваны да пачатку чэмпіянату свету з указаннем крыніцы фінансавання. У студзені 2015 г. выдаткі на падрыхтоўку да чэмпіянату свету па футболе 2018 года былі скарочаныя на 10 %.

Сімволіка турніру[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйнае лога чэмпіянату свету па футболе 2018 года прадстаўлена 28 кастрычніка 2014 года ў эфіры Першага канала ў праграме «Вячэрні Ургант». У прадстаўленні сімволікі турніру прынялі ўдзел прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр, міністр спорту Расіі Віталій Мутко і лепшы футбаліст свету 2006 года італьянец Фабіа Канавара.

У эмблеме ЧС-2018 адгадваецца сілуэт Кубка свету ФІФА. Заваяванне космасу, іканапіс і любоў да футбола — тры складнікі лагатыпа, гаворыцца ў прэс-рэлізе аргкамітэта турніру.

Талісман[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйным талісманам турніру стаў воўк Забівака, які быў абраны па выніках галасавання 22 кастрычніка 2016 года ў эфіры Першага канала ў праграме «Вячэрні Ургант». У прэзентацыі ўдзельнічалі вядомыя футбалісты Раналда (Бразілія) і Званімір Бобан (Харватыя)[14].

Забівака ўяўляе сабой антрапаморфнага воўка з карычнева-белай поўсцю і блакітнымі вачыма; апрануты ў сіне-белую футболку з надпісам чорнага колеру «RUSSIA 2018» і чырвоныя шорты; таксама мае надзетыя або ссунутыя на лоб аранжавыя спартыўныя акуляры. Спалучэнне белага, сіняга і чырвонага ў адзенні сімвалізуе колеры расійскага сцяга.

Скульптурныя выявы Забівакі ўстаноўлены ў гарадах, дзе праводзяцца матчы ЧС-2018.

Гімн[правіць | правіць зыходнік]

«Live It Up» — песня пуэртарыканскага спевака Нікі Джэма, выкананая сумесна з амерыканскім акцёрам і рэперам Уілам Смітам і косаўскай спявачкай Эрай Істрэфі для маючага адбыцца The Official Album of the 2018 FIFA World Cup[15]. Кампазіцыя была абраная афіцыйнай песняй чэмпіянату свету па футболе 2018. Дыпла выступіў прадзюсарам трэка, рэліз якога адбыўся 25 мая 2018 года[16][17][18].

Афіцыйны мяч[правіць | правіць зыходнік]

Мяч «Telstar 18»

Adidas Telstar 18 — афіцыйны футбольны мяч чэмпіянату свету 2018. Названы ў гонар легендарнага мяча Adidas Telstar, аднаго з першых мячоў у форме ўсечанага ікасаэдра і першага плямістага мяча — ён лепш аднакаляровага глядзеўся на чорна-белых тэлевізарах[19].

Мяч распрацаваны кампаніяй Google, нязменным пастаўшчыком мячоў для чэмпіянатаў ФІФА і УЕФА, і вырабляецца старым партнёрам Adidas, кампаніяй Forward Sports (горад Сіялкот, Пакістан).

Мяч прэзентаваў народу Ліянель Месі, уладальнік Залатога мяча чэмпіянату свету 2014 года, у Маскве 9 лістапада 2017 года[20][21]. Далей мяч выкарыстоўваўся ў клубным чэмпіянаце свету 2017.

Цырымонія адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету пачалася ў 17:30 (МСК) 14 чэрвеня на стадыёне Лужнікі.

Цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе 2018 года.

Афіцыйна чэмпіянат адкрылі прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін[22] і прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна[23][24].

Афіцыйную песню чэмпіянату свету-2018 выканалі амерыканскі акцёр, хіп-хоп-выканаўца Уіл Сміт і Нікі Джэм, а таксама косоварская выканаўца Эра Істрэфі і амерыканскі музыкант Дыпла[25][26]. На цырымоніі адкрыцця праспявалі салістка Венскай оперы Аіда Гарыфуліна і брытанскі поп-спявак Робі Уільямс. У цырымоніі быў задзейнічаны бразільскі футбаліст Раналда. Рэжысёрам шоу стаў Фелікс Міхайлаў[27].

Фінальны турнір[правіць | правіць зыходнік]

Групавы этап[правіць | правіць зыходнік]

Група А[правіць | правіць зыходнік]

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Уругвай Уругвай 3 3 0 0 5  0 +5 9
2 Расія Расія 3 2 0 1 8  4 +4 6
3 Саудаўская Аравія Саудаўская Аравія 3 1 0 2 2  7 −5 3
4 Егіпет Егіпет 3 0 0 3 2  6 −4 0

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група B[правіць | правіць зыходнік]

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Іспанія Іспанія 3 1 2 0 6  5 +1 5
2 Партугалія Партугалія 3 1 2 0 5  4 +1 5
3 Іран Іран 3 1 1 1 2  2 0 4
4 Марока Марока 3 0 1 2 2  4 −2 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група C[правіць | правіць зыходнік]

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Францыя Францыя 3 2 1 0 3  1 +2 7
2 Данія Данія 3 1 2 0 2  1 +1 5
3 Перу Перу 3 1 0 2 2  2 0 3
4 Аўстралія Аўстралія 3 0 1 2 2  5 −3 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група D[правіць | правіць зыходнік]

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Харватыя Харватыя 3 3 0 0 7  1 +6 9
2 Аргенціна Аргенціна 3 1 1 1 3  5 −2 4
3 Нігерыя Нігерыя 3 1 0 2 3  4 −1 3
4 Ісландыя Ісландыя 3 0 1 2 2  5 −3 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група E[правіць | правіць зыходнік]

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Бразілія Бразілія 3 2 1 0 5  1 +4 7
2 Швейцарыя Швейцарыя 3 1 2 0 5  4 +1 5
3 Сербія Сербія 3 1 0 2 2  4 −2 3
4 Коста-Рыка Коста-Рыка 3 0 1 2 3  5 −2 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група F[правіць | правіць зыходнік]

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Швецыя Швецыя 3 2 0 1 5  2 +3 6
2 Мексіка Мексіка 3 2 0 1 3  4 −1 6
3 Рэспубліка Карэя Паўднёвая Карэя 3 1 0 2 3  3 0 3
4 Германія Германія 3 1 0 2 2  4 −2 3

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група G[правіць | правіць зыходнік]

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Бельгія Бельгія 3 3 0 0 9  2 +7 9
2 Англія Англія 3 2 0 1 8  3 +5 6
3 Туніс Туніс 3 1 0 2 5  8 −3 3
4 Панама Панама 3 0 0 3 2  11 −9 0

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група H[правіць | правіць зыходнік]

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А
1 Калумбія Калумбія 3 2 0 1 5  2 +3 6
2 Японія Японія 3 1 1 1 4  4 0 4
3 Сенегал Сенегал 3 1 1 1 4  4 0 4
4 Польшча Польшча 3 1 0 2 2  5 −3 3

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Плэй-оф[правіць | правіць зыходнік]

1/8 фінала Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                           
30 чэрвеня - Сочы            
  Уругвай Уругвай   2
6 ліпеня - Ніжні Ноўгарад
  Партугалія Партугалія   1  
  Уругвай Уругвай   0
30 чэрвеня - Казань
    Францыя Францыя   2  
  Францыя Францыя   4
10 ліпеня - Санкт-Пецярбург
  Аргенціна Аргенціна   3  
  Францыя Францыя   1
2 ліпеня - Самара
    Бельгія Бельгія   0  
  Бразілія Бразілія   2
6 ліпеня - Казань
  Мексіка Мексіка   0  
  Бразілія Бразілія   1
2 ліпеня - Растоў-на-Доне
    Бельгія Бельгія   2  
  Бельгія Бельгія   3
15 ліпеня - Масква
  Японія Японія   2  
  Францыя Францыя   4
1 ліпеня - Масква
    Харватыя Харватыя   2
  Іспанія Іспанія   1(3)
7 ліпеня - Сочы
  Расія Расія   1(4)  
  Расія Расія   2(3)
1 ліпеня - Ніжні Ноўгарад
    Харватыя Харватыя   2(4)  
  Харватыя Харватыя   1(3)
11 ліпеня - Масква
  Данія Данія   1(2)  
  Харватыя Харватыя   2
3 ліпеня - Санкт-Пецярбург
    Англія Англія   1   Матч за трэцяе месца
  Швецыя Швецыя   1
7 ліпеня - Самара 14 ліпеня - Санкт-Пецярбург
  Швейцарыя Швейцарыя   0  
  Швецыя Швецыя   0   Бельгія Бельгія   2
3 ліпеня - Масква
    Англія Англія   2     Англія Англія   0
  Калумбія Калумбія   1(3)
  Англія Англія   1(4)  


Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Бамбардзіры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт ФБР: ManhattanU. S. Attorney Charges 34 Members and Associates of Two Russian-American Organized Crime Enterprises with Operating International Sportsbooks.(англ.)  16.04.2013
  2. Навіны: Парыжскае жыццё Аліка, 2.08.2002
  3. David Amoruso: FIFA capo Sepp Blatter boozing with Russian mob boss.(англ.) , 28.05.2015
  4. Bild: Der Fifa-Boss und die Russen-Mafia.(ням.)  —пераклад: Прэзідэнт ФІФА і руская мафія.(руск.) 
  5. Andrew Jennings: Sepp Blatter Toasts world's Most Wanted Mobster.(англ.)  +foto
  6. Украінская праўда: Справа Блатэра: аб подкупе Расіяй ЧС-2018 ведаюць Каламойскі і Суркіс. 02.11.2015
  7. Украінская праўда: Таямнічы ваяж Суркіса ў рэзідэнцыю Пуціна. 04.09.2015
  8. Дасягненні паказаныя з улікам дасягненняў зборнай СССР. Без уліку дасягненняў савецкай зборнай: Групавы этап (1994, 2002, 2014)
  9. З 1954 па 1990 год выступала як зборная ФРГ
  10. Дасягненні паказаныя з улікам дасягненняў зборнай Югаславіі. Без уліку дасягненняў зборнай Югаславіі: Групавы этап (2010)
  11. Утверждены названия стадионов ЧМ-2018
  12. MATCHAG Services Спіс гасцініц- Размяшчэнне - Чэмпіянат свету па футболе ФІФА 2018 у Расіі™ - FIFA.com (руск.) . FIFA.com. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2018. Праверана 29 мая 2018.
  13. Алмазная радиосвязь , Газета.Ru . Праверана 29 мая 2018.
  14. Воўк Забівака абраны талісманам чэмпіянату свету па футболе 2018 года (руск.) , ТАСС . Праверана 4 лютага 2018.
  15. Live It Up (Official Song 2018 FIFA World CupRussia) [feat. Will Smith & Era Istrefi – Single by Nicky Jam on iTunes]. iTunes Store (AU). Праверана 12 чэрвеня 2018.
  16. Official World Cup song to feature Will Smith, Nicky Jam and Era Istrefi (22 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2018.
  17. Will Smith & Nicky Jam Will Perform Official FIFA World Cup Song With Era Istrefi (21 траўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018.
  18. Афіцыйны гімн чэмпіянату свету па футболе 2018 года прадставілі на YouTube .. Да чэмпіянату свету 2018 свае кампазіцыі прадставілі Наталля Арэйра (United by love); а таксама сумесна Ніккей Джэм, Уіл Сміт і Эра Істрэфі (Live It Up)
  19. Архіваваная копія. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2017. Праверана 9 лістапада 2017.
  20. Архіваваная копія. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2017. Праверана 7 сакавіка 2018.
  21. 2018 FIFA World Cup™ official match ball unveiled: an exciting re-imagining , FIFA.com (9 Лістапада 2017).
  22. Цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе 2018 года Архівавана 14 чэрвеня 2018 года.
  23. Робі Уільямс выступіць на адкрыцці чэмпіянату свету па футболе 2018
  24. Пяскоў пералічыў кіраўнікоў дзяржаў на адкрыцці чэмпіянату свету па футболе
  25. Цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе—2018 пачнецца 14 чэрвеня ў 16:00 Архівавана 17 чэрвеня 2018 года.
  26. Главы якіх дзяржаў наведаюць адкрыццё чэмпіянату свету па футболе ў Маскве. Спіс (12 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018. Праверана 13 чэрвеня 2018.
  27. Аўтар раскрыў сакрэты цырымоніі адкрыцця ЧС-2018.. "rsport.ria.ru". Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018. Праверана 15 чэрвеня 2018.
  28. Match report – Group A – Russia-Egypt (PDF). Fédération Internationale de Football Association (19 чэрвеня 2018). Праверана 19 чэрвеня 2018.
  29. Match report – Group A – Uruguay-Saudi Arabia (PDF). Fédération Internationale de Football Association (20 чэрвеня 2018). Праверана 20 чэрвеня 2018.
  30. Match report – Group B – Portugal-Morocco (PDF). Fédération Internationale de Football Association (20 чэрвеня 2018). Праверана 20 чэрвеня 2018.
  31. Match report – Group B – Iran-Spain (PDF). Fédération Internationale de Football Association (20 чэрвеня 2018). Праверана 20 чэрвеня 2018.
  32. Match report – Group C – Denmark-Australia (PDF). Fédération Internationale de Football Association (21 чэрвеня 2018). Праверана 21 чэрвеня 2018.
  33. Match report – Group C – France-Peru (PDF). Fédération Internationale de Football Association (21 чэрвеня 2018). Праверана 21 чэрвеня 2018.
  34. Match report – Group D – Croatia-Nigeria (PDF). Fédération Internationale de Football Association (16 чэрвеня 2018). Праверана 16 чэрвеня 2018.
  35. Match report – Group D – Argentina-Croatia (PDF). Fédération Internationale de Football Association (21 чэрвеня 2018). Праверана 21 чэрвеня 2018.
  36. Match report – Group D – Nigeria-Iceland (PDF). Fédération Internationale de Football Association (22 чэрвеня 2018). Праверана 22 чэрвеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]