Перайсці да зместу

Грушаўскі сквер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:55, 25 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
Грушаўскі сквер
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер
Размяшчэнне
53°53′10″ пн. ш. 27°31′09″ у. д.HGЯO
Краіна
Грушаўскі сквер (Мінск)
Грушаўскі сквер
Грушаўскі сквер
Map

Грушаўскі сквер (руск.: Грушевский сквер) — сквер у Маскоўскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Дзекабрыстаў, Парашутнай, Папаніна[1]. Высажаны ў 1935 г. і пэўны час вядомы як "Сквер Дзекабрыстаў[2]".

Назва скверу прысвоена рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад 23 верасня 2009 года, па назве гістарычнага прадмесця Грушаўка, якое ўзнікла ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя[1].

У пачатку XXI ст. сквер аточаны вышыннымі навабудамі, яго плошча зменшылася. Пратэст мясцовых жыхароў выклікала тое, што кампанія «Датч Стар» у канцы 2017 сабралася дабудаваць да жылога комплексу «Гранд Хаўз» яшчэ чатыры пад’езды на месцы часткі Грушаўскага скверу. Мінгарвыканкам у 2018 годзе зменшыў плошчу скверу пад будаўніцтва, у снежні 2019 анансаваў, але затым скасаваў грамадскія абмеркаванні новага праекту дэталёвага планавання. 12 студзеня 2020 мясцовыя жыхары выйшлі ў сквер і абвязалі дрэвы шалікамі, заклікаючы беражліва ставіцца да прыроды. Жыхары раёна Грушаўка пасля беспаспяховых скаргаў у шматлікія інстанцыі запісалі відэазварот да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі[3]. Старшыні Савета Рэспублікі і Мінгарвыканкама выязджалі на месца, каб дэталёва разабрацца ў тым, што адбываецца. Высечка дрэў у выніку была спынена[4].

Зноскі

  1. а б Аб прысваенні найменаванняў безымянным скверам, праектуемым вуліцам г. Мінска і перайменаванні могілак г. Мінска(недаступная спасылка). Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў (23 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 4 ліпеня 2017.
  2. Тамара Хамицевич. Грушевские турникмены // Вечерний Минск, 19.05.2022 № 22 (12993), с. 32
  3. svaboda.org
  4. zviazda.by

Спасылкі