BMW E30
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. седан (4‑месн.) 4‑дзв. седан (5‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.) 5‑дзв. універсал (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4325 мм |
Шырыня: | 1645 мм |
Вышыня: | 1380 мм |
Клірэнс: | 125 мм |
Колавая база: | 2570 мм |
Маса: | 1100 — 1350 кг |
Папярэднік |
Звязаныя: | BMW Z1, BMW M3 |
Падобныя мадэлі: | BMW E28, BMW E32, BMW E34 |
Сегмент: | D-сегмент |
Аб'ём бака: | 55 — 63 л |
BMW E30 — кампактны аўтамабіль кампаніі BMW. Быў другой мадэллю «трэцяй серыі», змяніўшы на канвееры BMW E21 у 1982 годзе і быў заменены на BMW E36 у 1993 годзе. Кабрыялеты E30 працягвалі выпускаць да 1993 года, універсалы — да 1994 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]E30 3-й серыі быў выраблены ў кузавах шасці тыпаў: 4-х дзверны седан, 2-х дзверны седан (часта блытаюць з "купэ"), 5-ці дзверны ўніверсал (па класіфікацыі БМВ — «турынг») і кабрыялет. Быў таксама даступны кабрыялет «Баур».
Аўтамабілі былі абсталяваныя шэрагам радных 4-цыліндравых (BMW M10, M40 BMW і BMW M42) і радных 6-цыліндравых (BMW M20 і M21 BMW) рухавікоў, як з бензінавым, так і з дызельным палівам. Круцільны момант для рухавікоў складае ад 140 Н·м (100 фунтаў·футаў) для 1,8 л (1766 куб. см) 4-цыліндравага рухавіка, да 230 Н·м (170 фунтаў·футаў) для 2,7 л (2693 куб см.) 6-цыліндравага бензінавага рухавіка.
Усе рухавікі, акрамя механічных каробак перадач, абсталёўвалі таксама 4-дыяпазоными аўтаматычнымі гідрамеханічнымі трансмісіямі. Такія аўтамабілі ў большасці сваёй былі папулярныя ў ЗША і Вялікабрытаніі. Спартыўная накіраванасць BMW 3-й серыі, перш за ўсё — на маладых забяспечаных людзей, была відавочная. У аўтамабілі BMW 3-й серыі ўсталёўваліся і 6-цыліндравыя рухавікі, якія па сваёй магутнасці маглі спаборнічаць з мадэлямі больш старэйшага класа.
Аб'ём багажніка седана складае 425 літраў, у той час як у ўніверсала ён вар’іруецца ад 370 да 1125 літраў. Грузападымальнасць складае 500 кг.
У 1983 годзе ў Германіі цана на BMW 316 у 2-дзвярным кузаве складала 20 700 DM, а ў 1986 тая ж машына каштавала ўжо 22 550 DM.
Мадэлі
[правіць | правіць зыходнік]- Еўропа
- 1984—1987 316 — 1.8 л M10B18 I4, 90 к.с. (66 кВТ)
- 1988—1993 316i — 1.6 л M40B16 I4, 102 к.с. (73 кВт)
- 1987—1988 316i — 1.8 л M10B18Kat I4, 102 к.с. (75 кВт)
- 1985—1987 318i — 1.8 л M10B18Kat I4, 102 к.с. (75 кВт)
- 1984—1987 318i — 1.8 л M10B18 I4, 105 к.с. (77 кВт)
- 1987—1991 318i — 1.8 л M40B18 I4, 115 к.с. (85 кВт)
- 1989—1991 318is — 1.8 л M42B18 I4, 136 к.с. (100 кВт)
- 1984—1985 320i — 2.0 л M20B20 I6, 125 к.с. (92 кВт)
- 1985—1991 320i — 2.0 л M20B20 I6, 129 к.с. (95 кВт)
- 1988—1990 320is — 2.0 л S14B20 I4, 192 к.с. (141 кВт)
- 1984—1986 323i — 2.3 л M20B23 I6, 150 к.с. (110 кВт)
- 1984—1991 325i — 2.5 л M20B25 I6, 170 к.с. (125 кВт)
- 1987—1991 325iX — 2.5 л M20B25 I6, 170 к.с. (125 кВт)
- 1986—1988 M3 — 2.3 л S14B23 I4, 205 к.с. (147 кВт)
- 1989—1991 M3 Evo — 2.3 л S14B23 I4, 215 к.с. (158 кВт)
- 1991—1991 M3 Evo II — 2.5 л S14B25 I4, 238 к.с. (175 кВт)
- 1985—1991 324d — 2.4 л M21B24 I6, 86 к.с. (63 кВт)
- 1987—1991 324td — 2.4 л M21B24 I6, 115 к.с. (85 кВт)
- Іншыя рынкі
- 1984—1985 318i — 1.8 л M10B18 I4, 101 к.с. (75 кВт) — Паўночная Амерыка
- 1991 318iS — 1.8 л M42B18 I4, 136 к.с. (100 кВт) — Паўночная Амерыка
- 1984—1991 325e — 2.7 л M20B27 I6, 122 к.с. (90 кВт) — Паўночная Амерыка
- 1986 325es — 2.7 л M20B27 I6, 129 к.с. (90 кВт) — Паўночная Амерыка
- 1987—1991 325i/is — 2.5 л M20B25 I6, 170 к.с. (125 кВт) — Паўночная Амерыка
- 1988—1991 325ix — 2.5 л M20B25 I6, 170 к.с. (125 кВт) — Паўночная Амерыка
- 1988—1991 M3 — 2.3 л S14B23 I4, 195 к.с. (143 кВт) — Паўночная Амерыка
- 1985—1987 333i — 3.2 л M30B32 I6, 197 к.с. (145 кВт) — Паўднёвая Афрыка
324d, 324td
[правіць | правіць зыходнік]У 1985 годзе з’явілася 324d, якая стала першай «тройкай» з дызельным рухавіком (першым BMW з дызелем была 524td).
М21 — радны шасціцыліндравы дызельны рухавік. Аб’ём — 2,4 літра, магутнасць — 86 к.с. Яго асновай стаў бензінавы шасціцыліндравы рухавік М20, але дызель, распрацаваны і выраблены кампаніяй Steyr (Аўстрыя), быў узмоцнены ў шматлікіх кампанентах.
Базавая цана BMW 324d пры выхадзе на рынак — 27 450 марак. У канцы жніўня 1987 года яна складала ўжо 30 600 марак. У мадэльным шэрагу 324d была паміж 318i і 320i.
Было пабудавана 76 056 асобнікаў 324d і каля 29 000 324td[1].
325iX
[правіць | правіць зыходнік]Паўнапрывадны 325iX вырабляўся з 1987 па 1991 год.
Версія была даступная ў кузавах седан і ўніверсал «Touring». Аўтамабілі абсталёўваліся радным шасціцыліндравым рухавіком M20B25 аб'ёмам 2,5 л магутнасцю 125 кВт (171 к.с.).
Цягу паміж восямі размяркоўваў несіметрычны (37:63) планетарны дыферэнцыял. Ён і дыферэнцыял задняга моста маглі да 90% блакавацца вязкаснымі муфтамі. Ад міжвосевага дыферэнцыяла на прывадны вал пярэдняга моста магутнасць перадаваў зубчасты ланцуг. Раздатачная скрынка мадэлі A 95 пастаўлялася кампаніяй ZF.
325iX Elektro-Antrieb
[правіць | правіць зыходнік]На базе 325iX быў пабудаваны электрамабіль, які замест бензінавага рухавіка меў электрарухавік пастаяннага току магутнасцю 17 кВт (пікавай — 22 кВт) і натрый-серныя (NaS) акумулятары фірмы ABB (Asea Brown Boveri). Батарэі ёмістасцю 22 кВт·г пры вазе 265 кг забяспечвалі прабег 150 км ва ўмовах гарадскога руху, але іх кампаненты былі больш таксічнымі і вогненебяспечнымі. Таксама ў адрозненне ад серыйнага 325iX меў толькі пярэдні прывад. Электрарухавік дазваляў дасягаць хуткасці 100 км/г і разганяцца да 50 км/г за дзевяць секунд[2].
У 1987–1990 гг. былі пабудаваныя восем тэставых машын[3].
333i
[правіць | правіць зыходнік]На рынку Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі BMW M3 не прапаноўвалася. Замест яе BMW South Africa прадставіла створаную ў супрацоўніцтве з Alpina мадэль 333i. На яе ўсталёўвалі 3,2-літровы радны шасціцыліндравы рухавік ад BMW 733i і пяціступеньчатую каробку перадач. Максімальная магутнасць складала 145 кВт пры 5500 аб/хв, круцільны момант — 285 Н·м пры 4300 аб/хв[4].
З 1985 да 1987 года было зроблена каля 200 адзінак[5].
M3
[правіць | правіць зыходнік]М3 была ўпершыню прадстаўлена на платформе Е30. За аснову быў узяты 2-х дзверны седан. Дэбют адбыўся на Франкфурцкім аўтасалоне 1985 года, а ўвесну 1986 года прайшла журналісцкая прэзентацыя.
Аўтамабіль быў абсталяваны высока-абаротным 4-цыліндравым рухавіком BMW S14, зробленым на аснове расточанага чыгуннага блока ад мадэлі 318i са скарочанай на траціну алюмініевай чатырохклапаннай галоўкай ад шасціцыліндравага рухавіка мадэлі М1. З аб'ёма 2,3 л у дарожным варыянце здымалася 195 к.с. пры 5500 аб/хв — з улікам каталітычнага нейтралізатара, у гоначнай канфігурацыі матор развіваў 300-360 к.с., раскручваючыся да 10000 аб/хв. Каробка перадач з «гоначнай» схемай ўключэння была ўзятая ад «старэйшых» спартыўных BMW. Таксама былі ўжытыя задні самаблакіраваны дыферэнцыял, змененая геаметрыя падвескі, новыя спружыны і амартызатары. У 1987 годзе на МЗ пачалі ставіць амартызатары з рэгуляваным супорам. Кузаў М3 Е30 — больш шырокі і доўгі адносна базавай версіі: пашыраныя крылы і аэрадынамічнае абважванне, якое ўключала накладку на крышку багажніка і антыкрыло. Пад'ёмная сіла знізілася, а Cx складаў 0,35. Лёгкая (1200 кг) машына разганялася да 100 км/г за 6,9 с і набірала 230 км/г.
У красавіку 1988 года з'явілася першая спецверсія МЗ Evolution з рухавіком, фарсіраваным да 220 к.с. Усяго было выпушчана 500 адз. У тым жа годзе быў прадстаўлены кабрыялет BMW МЗ, выпушчаны ў колькасці 768 штук.
У 1989 году магутнасць базавага матора павялічылі да 215 к.с., а ў сакавіку 1990 года з'явілася найбольш магутная дарожная версія МЗ Sport Evolution — рухавік аб'ёмам 2,5 л развіваў 238 к.с. і разганяў лёгкае купэ да 250 км/г.
-
Выгляд ззаду M3
-
BMW M3 Evolution II (1988–1990)
-
BMW M3 Sport Evolution (1990)
-
M3 Кабрыялет
Зноскі
- ↑ BMW 324d von 1986 im Fahrbericht: Freude am Lahmen (ням.). de.motor1.com (1 жніўня 2022). Праверана 5 верасня 2022.
- ↑ Как компания BMW будет производить электрокары? На подходе BMW i3, а позже — BMW i8 // autoreview.ru (руск.)
- ↑ A look at the experimental 1987 BMW 325iX Elektric Архівавана 6 красавіка 2016. // ranwhenparked.net (англ.)
- ↑ From The Archives: BMW 333I // carmag.co.za (англ.)
- ↑ BMW South Africa restores M1 and SA-specific 333I // carmag.co.za (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Было все «по-честному» // Off-Road Drive : часопіс. — 2011. — № 2. (руск.)
- M3: детство, отрочество, юность // Авторевю : часопіс. — 2007. — № 15 (385). — С. 23. (руск.)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме BMW E30
- Пашыраная версія пярэдняй падвескі і хадавая частка ад Е30 325i былі выкарыстаны ў BMW Z1.
← назад — Аўтамабілі BMW, 1950-я–1980-я — далей →
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1950-я | 1960-я | 1970-я | 1980-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | ||
Мікра | Isetta 250 / 300 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кампакт | 1er | 600 | 700 / LS | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | 1602,2002 | E21 | E30 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | 1500,1800,2000 | E12 | E28 | E34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 7er | 501/502 | E3 | E23 | E32 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 6er | 503 | 3200CS | 2000CS | E9 | E24 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
8er | E31 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | 507 | Z1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
GT | E26 |
← назад — Аўтамабілі BMW, 1990-я–цяперашні час
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1990-я | 2000-я | 2010-я | 2020-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | |||||||
Кампакт | 1er | E81/82/87/88 | F20/21 | F40 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F52 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
2er | F22/23 | G42 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F45/46 | U06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | E30 | E36 | E46 | E90/91/92/93 | F30/31/35 | G20 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
3 GT | F34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4er | F32/33/36 | G22 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | E34 | E39 | E60/E61 | F10/11/18 | G30 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 5 GT | F07 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
6er | E24 | E63/E64 | F06/12/13 | G32 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
7er | E32 | E38 | E65/E66 | F01/02/03/04 | G11/12 | G70 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 8er | E31 | G15 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | Z1 | Z3 | Z4 | G29 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спорткар | Z8 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4x4 | X1 | E84 | F48/F49 | U11/U12 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X2 | F39 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X3 | E83 | F25 | G01 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X4 | F26 | G02 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X5 | E53 | E70 | F15 | G05 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X6 | E71/E72 | F16 | G06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X7 | G07 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX3 | G08 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX | iX | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i | i3 | I01 | G28 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i4 | I4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i5 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i7 | G70 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i8 | I12 |