Перайсці да зместу

EBRC Jaguar

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
EBRC Jaguar
Выява
Краіна паходжання
Аператар Сухапутныя войскі Францыі[d] і Belgian Army[d]
Вытворца KNDS France[d], Arquus[d] і Thales Group[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

EBRC Jaguar (фр.: Engin Blindé de Reconnaissance et de Combat Jaguar  — браняваная разведвальна-баявая машына «Ягуар») — французская баявая разведвальная машына, распрацаваная ў рамках праекта «Скарпіён» для замены ва Узброеных сілах Францыі AMX-10RC, ERC 90 Sagaie і VAB Mephisto[1][2][3][4][5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 2020 года планаваўся вывад з эксплуатацыі бронемашын AMX-10RC і ERC Sagaie і замена іх новай браняванай разведвальнай машынай. Для распрацоўкі і вытворчасці новай мадэлі быў сфармаваны кансорцыум кампаній Nexter, Thales і Renault Trucks Defense.

6 снежня 2014 года міністр абароны Францыі Жан-Іў Ле Дрыян абвясціў, што пастаўкі пачнуцца ў 2020 годзе[6][7]. Першыя машыны трапілі ў армію ў верасні 2020 года[8][9].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Бронеаўтамабілі EBRC Jaguar заснаваныя на шасі камерцыйнага ўсюдыхода 6×6 і выкарыстоўваюць стандартныя рухавікі для камерцыйных грузавікоў. Рухавікі былі адаптаваныя для выкарыстання больш шырокага дыяпазону паліва. Jaguar мае сістэму залішняга ціску ў браняваным дэсантным аддзяленні для абароны ад хімічных, біялагічных і радыяцыйных пагроз. Для эксплуатацыі ў гарачым клімаце машына абсталявана кандыцыянерам.

Бронеабарона адпавядае STANAG 4569 узроўню 4, што забяспечвае абарону ад бранябойных патронаў калібра 14,5×114 мм, аскепкаў 155-мм артылерыйскіх снарадаў і выбухаў мін[10].

Асноўнай зброя з’яўляецца гармата кампаніі «CTA International» CTAS40, якая страляе 40-мм боепрыпасамі з хуткастрэльнасцю 200 стрэлаў у хвіліну і максімальнай эфектыўнай далёкасцю стральбы 1500 метраў. Таксама машына абсталявана двума супрацьтанкавымі кіраванымі ракетамі Akeron MP, якія ўстаноўлены ў вежы ў пускавой устаноўцы; яшчэ дзве ракеты, гатовыя да перазарадцы, знаходзяцца ўнутры корпуса. Бронеаўтамабіль таксама нясе дыстанцыйна кіраваны 7,62-мм кулямёт, усталяваны на верхняй частцы вежы, і чатырнаццаць дымавых гранат.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. JAGUAR EBRC 6X6 Reconnaissance and combat 6x6 armored vehicle. armyrecognition.com (5 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2023. Праверана 6 студзеня 2023.
  2. Jaguar Armoured Reconnaissance and Combat Vehicle (EBRC). thaimilitaryandasianregion.wordpress.com. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2023. Праверана 6 студзеня 2023.
  3. 319 GRIFFON AND 20 JAGUAR VEHICLES ORDERED FROM NEXTER, RENAULT TRUCKS DEFENSE AND THALES BY THE DGA AS PART OF THE SCORPION PROGRAM. army-guide.com. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2023. Праверана 6 студзеня 2023.
  4. SCORPION GETS MORE STING. nationshield.ae. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2023. Праверана 6 студзеня 2023.
  5. Success of the French Army’s SCORPION is testament to benefits of defense consortiums. army-technology.com (23 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2023. Праверана 6 студзеня 2023.
  6. Le ministre de la Défense dévoile le GRIFFON et le JAGUAR. French Defense Ministry. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2016. Праверана 26 чэрвеня 2017.
  7. Scorpion : Commande des premiers véhicules blindés Griffon et Jaguar. French Defense Ministry. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 26 чэрвеня 2017.
  8. France orders 313 more Griffon and Jaguar vehicles. Army Technology (24 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 25 верасня 2020.
  9. French forces to get new batch of Jaguar, Griffon armored vehicles. Defense News (23 верасня 2020). Праверана 25 верасня 2020.
  10. French defense industry unveils first prototype of Jaguar 6x6 armored. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2022. Праверана 4 студзеня 2023.