Перайсці да зместу

Patria AMV

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Patria AMV
Дата заснавання / стварэння 2001
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Patria[d]
Усяго выраблена 1 300
Аўтадарожная карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Patria AMVфінляндская браняваная машына, якая вырабляецца кампаніяй Patria Land & Armament Oy. Выкарыстоўваецца ў якасці баявой браняванай машыны, БТР, камандзірскай машыны, машыны хуткай дапамогі і самаходнага мінамёта.

Першыя прататыпы былі пабудаваныя ў 2001 годзе. У 2004 годзе наладжана серыйная вытворчасць. Бранявік экспартаваўся ў Харватыю, Славакію і Польшчу. У апошняй вырабляецца па ліцэнзіі пад назвай Rosomak[1]. Эксплуатаваўся вайскоўцамі ПАР[2], Украіны, Японіі[3], Швецыі[4], Славеніі[5], ААЭ.

Мае модульную канструкцыю і здымны падрамнік, да якога мацуецца прывад і апора для колаў[6]. Апошняя мадэль серыі AMV XP 8x8 даступная ў версіях з падоўжанай колавай базай і больш высокай лініяй даху. Аўтамабіль мае абарону ад прыдарожных бомбаў, балістычную абарону ўзроўню K5+, супрацьмінную абарону STANAG 4a/4b[7][8].

Бранявік выкарыстоўваўся Войскам Польскім падчас вайны ў Афганістане[9], сіламі Еўрасаюза ў Чадзе і Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы[10], ААЭ ў грамадзянскай вайне ў Емене[11], УСУ ў ходзе расійска-ўкраінскай вайны[12].

  1. Patria AMV(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 29.12.2011. Праверана 7.4.2023.
  2. Patrialta 238 panssariajoneuvoa Etelä-Afrikkaan
  3. 予算の概要. 防衛省. Праверана 2024年3月31日.
  4. The Military Balance 2024. — P. 143.
  5. The Military Balance 2024. — P. 137.
  6. Tero Tuominen. Patria AMV – vaivihkaa vientimenestykseksi (2 студзеня 2018). Праверана 9.12.2022.
  7. Patria AMV XP - Number 1 in the battlefield(нявызн.). Праверана 6.4.2023.
  8. Patria AMVXP Armoured Modular Vehicle(нявызн.) (30 чэрвеня 2020). Праверана 6.4.2023.
  9. admin. Polish Land Forces KTO Rosomak. MilitaryLeak (7 лістапада 2018). Праверана 9 снежня 2022.
  10. Case KTO Rosomak, Poland. Patria (9 кастрычніка 2019). Праверана 9 снежня 2022.
  11. Uutissivusto: Poikkeuksellisen raskaasti aseistetut Patrian vaunut kuvattu Jemenin sodassa. Yle Uutiset (17 верасня 2018). Праверана 9 снежня 2022.
  12. David Axe. Polish-Made Fighting Vehicles Have Arrived In Ukraine. Forbes. Праверана 14 красавіка 2024.