Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва
(ІПП)
Заснаваны 1993
Рэктар Аляксандр Віктаравіч Гарэлік
Юрыдычны адрас Мінск, вул. Ціміразева, 65А
Сайт ipp.by

Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Заснаваны ў 1993 г Міжнародным адукацыйным кансорцыумам[1]. Знаходзіцца ў Мінску на вул. Ціміразева, 65А. Мае ліцэнзію Мінадукацыі РБ да 29 красавіка 2019 г[2]. Рыхтуе студэнтаў 11 спецыяльнасцяў дзённай і завочнай формы навучання, у тым ліку менеджэраў-эканамістаў, юрыстаў і палітолагаў-юрыстаў. У 2017 г. згодна дадзеным афіцыйнага сайта ІПП, там навучаліся 1100 студэнтаў і працавалі 80 выкладчыкаў[3]. У 2011 г. Інстытут пачаў падрыхтоўку магістрантаў[4]. Ёсць звесткі аб удзеле ІПП ў Міжнароднай кадравай акадэміі ў якасці асацыяванага члена[5].

Пераважна ў Інтэрнеце сустракаецца станоўчая інфармацыя пра ІПП, але можна сустрэць і крытыку вну за фактычную адсутнасць праходжання студэнтамі практыкі ў Еўропе, якая дэкларыруецца ІПП і кансерватыўнасць метадаў навучання ў гэтай вну[6]

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]