Пітэр Чарлз Догерці: Розніца паміж версіямі
Ellis Novak (размовы | уклад) Новая старонка: '{{Вучоны | Імя = Пітэр Чарлз Догерці | Арыгінал імя = {{lang-en|Peter Charles Doherty}} | Выява ...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 11:06, 2 мая 2013
Пітэр Чарлз Догерці | |
---|---|
англ.: Peter Charles Doherty | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1940 (83 гады) |
Месца нараджэння | г. Брысбен, Аўстралія |
Грамадзянства | Аўстралія |
Род дзейнасці | імунолаг, ветэрынар, прафесар |
Навуковая сфера | імуналогія |
Месца працы | |
Альма-матар | Квінслендскі ўніверсітэт |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | peterdoherty.com.au |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пітэр Чарлз Догерці або Дохерці, Доэрці (англ.: Peter Charles Doherty, нар. 15 кастрычніка 1940, г. Брысбен, Аўстралія) — аўстралійскі і амерыканскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1996 годзе разам з Р. Цынкернагелем «за адкрыцці ў галіне імуннай сістэмы чалавека, у прыватнасці яе здольнасці выяўляць клеткі, заражаныя вірусам».
Біяграфія
Скончыў Квінслендскі ўніверсітэт у 1962 годзе. Працаваў з 1963 года ў Інстытуце даследаванняў жывёл (г. Брысбен), з 1967 года ў НДІ Эдынбурга. У 1972-1975 і 1982-1988 гадах у Аўстралійскім універсітэце (г. Канбера). З 1988 года ў дзіцячым шпіталі, адначасова з 1992 года прафесар універсітэта Тэнесі (г. Мемфіс, ЗША).
Аўтар навуковых прац па механізмах імуналагічнай талерантнасці, памяці.
Высветліў механізм распазнавання чужародных клетак імуннымі лімфацытамі.
Доктар філасофіі (1970).
Член Аўстралійскай АН (1983), Лонданскага каралеўскага таварыства (1987).
Зноскі
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ NNDB — 2002.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
- Старонка Пітэра Догерці на сайце шпіталя Сэнт-Джуд (англ.)
- Аўтабіяграфія Пітэра Догерці на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Аўстралійскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Кампаньёны ордэна Аўстраліі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта