Адыябена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
васальная дзяржава Парфіі, Арменіі
Адыябена
Ἀδιαβηνή, Ադիաբենե
Адыябена ў складзе Вялікай Арменіі
Адыябена ў складзе Вялікай Арменіі

Сталіца Арбіл
Мова(ы) сірыйская
старажытнаперсідская
старажытнагрэчаская
старажытнаармянская
Рэлігія іўдаізм, зараастрызм, маніхейства, хрысціянства (армянскі абрад)
Насельніцтва асірыйцы, армяне, грэкі, персы, яўрэі
Форма кіравання Манархія
Дынастыя Арташэсіды
Аршакуні
Пераемнасць
Асірыя
[[Парфія, Арменія]] >

Адыябена (грэч. Ἀδιαβηνή, Адыябенэ, сір. ܚܕܝܐܒ, Ḥaḏy’aḇ, старажытнаперсідская: Надшыракан. армянская Նոր Շիրական /Нор Шыракан[1]) — антычная дзяржава,[2][3][4][5][6] са сталіцай у Арбіле (сучасны Эрбіль, Ірак). Яе кіраўнікі да I стагоддзя н.э. вызнавалі іўдаізм і ашурызм[6].

Дзяржава ў розныя гады ўваходзіла ў склад Парфіі, Рымскай імперыі і Вялікай Арменіі. Цяпер тэрыторыя гістарычнай Адыябены знаходзіцца на тэрыторыі Ірака.

У першыя стагоддзі нашай эры Адыябенай кіравалі цары з мясцовых дынастый, залежныя ад парфян. Пры гэтым яны неаднаразова залучаліся ў спрэчкі, звязаныя з пераходам у спадчыну прастола ў Парфіі і шэраг рымска-парфянскіх канфліктаў. Асабліва падчас кіравання цара Ізата II (каля 36-59/60) быў значны ўплыў парфянскай дзяржавы. Гэта быў той самы Ізат, які разам са сваёй маці Аленай па палітычных прычынах перайшоў у іўдаізм. Царская сям'я падтрымлівалі палесцінскіх яўрэяў у фінансавым плане і пасылалі падчас рымскай вайны нават войскі. Манабаз і Алена таксама часта згадваюцца ў Мішне, дзе іх хваляць за набожнасць.

Калі рымляне заваявалі Месапатамію пры Траяне ў 116 годзе, Адыябена стала рымскай правінцыяй пад назвай Асірыя. Тым не менш, пераемнік Траяна Адрыян пакінуў месапатамскія правінцыі. Толькі Септымій Север паўторна захапіў у 195 годзе Адыябену, але на кароткі тэрмін і прыняў пераможны тытул «Адыябенскі». У часы кіравання Каракалы рымляне ў 216 годзе паўторна ўрываліся ў Адыябену.

Пазней, саюзныя ўладары Адыябены і Кіркука паводле Хронікі Арбіла аб'ядналіся з сасанідскім царом Ардашырам I супраць парфянскага кіраўніка Артабана IV. Падчас панавання Сасанідаў у Адыябене было шмат нестарыянскіх хрысціянскіх грамад.

Зноскі

  1. Richard Nelson Frye, 1984, The history of ancient Iran: Volume 3, Part 7 — Page 222
  2. The Chronicle of Arbela (PDF)(недаступная спасылка). — «In 115, the Romans invaded Adiabene and named it Assyria.»  Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2004.
  3. The Biblical Geography of Central Asia: With a General Introduction, By Ern. Frid. Car. Rosenmüller. Page 122.
  4. In Memory of Rabbi and Mrs. Carl Friedman: Studies on the Problem of Tannaim in Babylonia (ca. 130—160 °C. E.) Author(s): Jacob Neusner Source: Proceedings of the American Academy for Jewish Research, Vol. 30 (1962), pp. 79-127.
  5. Ammianus Marcellinus, another fourth-century writer. In his excursus on the Sasanian Empire he describes Assyria in such a way that there is no mistaking he is talking about lower Mesopotamia (Amm. Marc. XXIII. 6. 15). For Assyria he lists three major cities-Babylon, Ctesiphon and Seleucia (Amm. Marc. xxIII. 6. 23), whereas he refers to Adiabene as 'Assyria priscis temporibus vocitata' (Amm. Marc. xxIII. 6. 20).
  6. а б Gottheil, Richard.. Adiabene. Jewish Encyclopedia. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2012. Праверана 8 November 2011.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]