Вецярэвічы 2
Вёска
Вецярэвічы 2
|
Вецярэ́вічы 2[1] (трансліт.: Vieciarevičy 2, руск.: Ветеревичи 2) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 42 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы, на р. Пціч.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча вядома ў ВКЛ з XVI ст. У 1588 годзе сяло, 28 дымоў, у Парэцкай воласці Менскага павета, шляхецкая ўласнасць. У 1589 годзе 20 дымоў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1795 годзе мелася карчма. У 1800 годзе ва ўласнасці Дамініка Радзівіла. У 1870 годзе вёска ў Шацкай воласці, 107 душ мужчынскага полу. У 1897 годзе меліся капліца, хлебазапасны магазін, піцейны дом. У 1906 годзе адчынена земскае народнае вучылішча. У 1917 г. маёнтак Вецярэвічы Шацкай воласці Ігуменскага павета. Пазней ператвораны ў вёску Вецярэвічы 2-я.
Пад канец лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР. Працавала школа 1-й ступені.
Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
З 4.01.1964 г. цэнтр сельсавета Вецярэвічы .
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[2].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]- Лясніцтва
- Механічныя майстэрні
- Сталовая
- Аддзяленне сувязі
- Крама
- Комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Дзіцячы яслі-сад.
- Сярэдняя школа.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Медыцына
[правіць | правіць зыходнік]- Медыцынскі пункт
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 25 двароў, 130 жыхароў.
- 1897 год — 101 двор, 582 жыхары.
- 1917 год — 128 двароў, 721 жыхар.
- 1970 год — 111 гаспадарак, 380 жыхароў.
- 1996 год — 162 двары, 470 жыхароў[3].
- 2002 год — 158 двароў, 432 жыхароў.
- 2009 год — 367 жыхароў[4].
- 2012 год — 153 гаспадаркі, 387 жыхароў.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Ігар Міхайлавіч Лапцэвіч — ваяр-інтэрнацыяналіст[5].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Другі́я Вецярэ́вічы
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 133.
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ http://afgan.ru/memorial/253laptsevich-im-afgan-.html
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх