Перайсці да зместу

Гарадок (Львоўская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадок
укр.: Городок
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1213
Плошча
  • 29,62 км²
Вышыня цэнтра
280 м
Насельніцтва
  • 16 085 чал. (1 студзеня 2022)[1][2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
81500
Афіцыйны сайт
Гарадок на карце Украіны
Гарадок (Львоўская вобласць) (Украіна)
Гарадок (Львоўская вобласць)
Гарадок (Львоўская вобласць) (Украіна)
Гарадок (Львоўская вобласць)

Гарадок (укр.: Городо́к) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Гарадоцкага раёна. Размешчаны на рацэ Верашчыца, левым прытоку Днястра, за 25 км ад Львова.

Пачатак горада сягае ў перыяд Кіеўскай Русі. Размешчаны ён быў на шляху паміж двума ключавымі цэнтрамі Галіцкага княства — Пярэмышлем і Звянігарадам. Інтэнсіўна развіваўся таксама і ў эпоху Галіцка-Валынскага княства, спалучаючы Пярэмышль з новай сталіцай княства — Львовам.

Упершыню Гарадок узгадваецца ў Галіцка-валынскім летапісе ў 1213 г. як добра ўмацаваны горад Галіцкага княства, абшчына якога магла весці ўласную палітыку ў дачыненні да князя і прымаць актыўны ўдзел у дзяржаўным жыцці. У летапісе гаворыцца, што горад вядомы далёка на ўсход як цэнтр гандлю соллю, а таму называўся «Гарадок сольны» або «Саляной Гарадок». У навуковай літаратуры горад часам называюць «Галіцкі Гарадок» або «Гарадок пад Львовам».

У 1772 г. Галічына была далучана да Габсбургскай манархіі. Праз суцэльнае бездарожаж таго ж года праз Гарадок было пачата будаўніцтва імперскага гасцінца, які злучыў з Венай Львоў, у 1773 г. адкрыта паштовая станцыя, а з 1775 г. — рух дыліжансаў. Усе маёнткі Гарадоцкага староства і сам Гарадок перайшоў ва ўласнасць дзяржавы. Тады ж аўстрыйскі ўрад прадаў шмат сеў польскім і нямецкім каланістам. На землях Гарадоцкага староства пасяліліся нямецкія каланісты, якія ў 1786 г. утварылі калонію «Фордэрберг». У 1789 г. пачала дзейнічаць школа з нямецкай мовай выкладання. Украінская пачатковая школа была адкрыта ў 1842 г..

У 1867 г. Гарадок стаў павятовым цэнтрам, дзе да 1918 г. працавалі павятовы суд, падатковае упраўленне, школьная акруговая рада. Горад не меў буйных прадпрыемстваў. На гэты перыяд дзейнічалі гарбарня, млын, мылаварня, 3 маслабойні, фабрыкі соды і сельскагаспадарчых угнаенняў і «вапнярка». У 1890 г. ў горадзе было 2870 дамоў. У іх пражывала 10,116 тыс. чал., з іх у сельскай гаспадарцы працавалі 4,264 тыс. чалавек, займаліся рамяством — 3, 677 тыс., гандлем — 856 чал., разумовай працай — 342 чал.

Гаспадарчае таварыства ў 1883 г. арганізавала ў Гарадку сельскагаспадарчую школу. Да Першай сусветнай вайны ў Гарадку месціўся другі дывізіён 6-га палка драгунаў аўстра-венгерскай арміі (штаб у Пярэмышлі). У час вайны ў 1914 г. на ваколіцах Гарадка адбылася вядомая ў гісторыі бітва паміж аўстра-венгерскімі і расійскімі войскамі. Паражэнне аўстрыйскіх войскаў дала магчымасць расійскай арміі завяршыць захоп Галічыны, падысці да Карпатам. Аўстрыйская ўлада вярнулася ў горад у 1915 г.

У міжваенны час — у складзе Другой Рэчы Паспалітай, у 1939—1991 гг. (за выключэннем перыяда нямецкай акупацыі) — у складзе УССР, з 1991 г. — незалежнай Украіны.

Год Колькасць
2015 16 121 [3]
2016 16 218 [4]
Год Колькасць
2017 16 257 [5]
2018 16 181 [6]
Год Колькасць
2019 16 199 [7]
2020 16 168 [8]
Год Колькасць
2021 16 158 [9]
2022 16 085 [1][2]

Помнікі архітэктуры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Царква святога Мікалая са званіцай (1510 г.).
  • Царква Святога Духа.
  • Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (1633 г.)
  • Царква св. Яна Хрысціцеля (1754 г.).
  • Касцёл Узвышэння Крыжа са званіцай (ΧV-ΧX ст.).
  • Званіца (ΧVΙΙΙ ст).
  • Свята-Праабражэнскі манастыр (XV—XX ст.)
  • Млын (пачатак ΧVΙ ст.).
  • Ратуша.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 рокуКіеў.
  2. а б http://pop-stat.mashke.org/ukraine-cities.htm
  3. Державна служба статистики України Number of Present Population of Ukraine (2015) — 2015.
  4. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2016 рокуКиїв: Державна служба статистики України.
  5. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 рокуКиїв: Державна служба статистики України.
  6. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2018 рокуКиїв: Державна служба статистики України, 2018.
  7. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 рокуКиїв: Державна служба статистики України, 2019.
  8. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2020 рокуКиїв: Державна служба статистики України.
  9. http://database.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2021/zb_chuselnist%202021.pdfДзяржаўная служба статыстыкі Украіны.