Гарадскі стадыён (Слуцк)
Выгляд
Гарадскі стадыён | |
---|---|
Месцазнаходжанне | Слуцк |
Рэканструяваны | 2014 |
Хатняя каманда | «Слуцк» |
Умяшчальнасць | 1 896 месцаў |
Памеры поля | 105 x 68 м |
Гарадскі стадыён — шматфункцыянальны стадыён у горадзе Слуцку (Беларусь). Максімальная ўмяшчальнасць — 1896 чалавек[1]. З'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Слуцк».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рэканструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]15 чэрвеня 2013 года на Гарадскім стадыёне завяршыліся працы па рэканструкцыі заходняй трыбуны. Новая трыбуна была павялічана на тры рады, усе сядушкі былі заменены на новыя сіняга і белага колеру. З'явілася крытая пляцоўка для відэаздымак. Зона для VIP-гасцей цяпер перамясцілася на паўночную трыбуну, і размяшчаецца пад кабінай відэааператараў[2].
5 ліпеня 2014 года стадыён прыняў першы матч Вышэйшай лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь[3].