Гімн Казахстана
Менің Қазақстаным (Мой Казахстан) — дзяржаўны гімн Рэспублікі Казахстан са студзеня 2006 г.
Гімн з 1992 па 2006 год
[правіць | правіць зыходнік]Гімнам Рэспублікі Казахстан была песня з музыкай гімна Казаскай ССР і словамі, напісанымі групай казаскіх паэтаў па выпадку здабыцця Казахстанам незалежнасці.
Музыка — Мукана Тулебаева, Яўгена Брусілоўскага, Латыфа Хамідзі
Тэкст — Музафара Алімбаева (Мұзафар Әлімбаев), Туманбая Малдагаліева (Тұманбай Молдағалиев), Кадыра Мырза Алі(Қадыр Мырза Әлі) і Жадыры Дарыбаевай
Пераклад Б. Каірбекава
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1944 годзе кампазітары Мукан Тулебаеў, Яўген Брусілоўскі і Латыф Хамідзі напісалі гімн Казаскай ССР. У ім знайшлі адлюстраванне трагедыя вялікай вайны, дух надыходзячай перамогі, сяброўства народаў, працоўны запал, характэрны людзям той гістарычнай эпохі. Хоць да гэтага ў казахаў не было афіцыйна прынятага гімна, тым не менш у гісторыі казахаў было мноства музычных твораў, блізкіх па сваім духу і значнасці да гімна. Сярод іх «Елім-ай», «Сары-арка», «Адай».
У пачатку 1992 года быў абвешчаны конкурс на музыку і тэкст новага гімна Рэспублікі Казахстан. У адборачную камісію былі накіраваныя каля 750 праектаў. Падчас абмеркаванняў грамадскасць выказала меркаванне аб неабходнасці захавання музыкі папярэдняга гімна, дарагога і блізкага сэрцу кожнага казаха. Гімн — складаны музычна-паэтычны твор. Як правіла, ён складаецца не толькі з матыву, вялікае значэнне ў ім мае і тэкст песні. Пераможцамі ў паэтычным марафоне вышлі чацвёра. Трое з іх: Музафар Алімбаеў, Кадыр Мырзаліеў і Туманбай Малдагаліеў — вядомыя паэты сярэдняга пакалення. Да іх далучылася маладая, таленавітая паэтэса Жадыра Дарыбаева.
Тэкст гімна
[правіць | правіць зыходнік]гімн | падрадковы пераклад на беларускую мову |
---|---|
|
Мы — народ доблесны, дзеці гонару, Ляці ўвысь, арол волі, Паважаючы маці, паважаючы геніяў народа, Ляці ўвысь, арол волі, Мы шматлікае перажылі. Хай мінулае паслужыць урокам. Ляці ўвысь, арол волі, |
з 2006
[правіць | правіць зыходнік]З 7 студзеня 2006 года гімнам Рэспублікі Казахстан стала папулярная песня напісаная яшчэ ў 1956 годзе «Мой Казахстан» («Менiң Қазақстаным») з занесенымі зменамі, якія прыводзяць песню ў адпаведнасць са статусам дзяржаўнага гімна. Паколькі папраўкі ў тэкст занесеныя прэзідэнтам РК Нурсултанам Назарбаевым, ён будзе паказвацца, як суаўтар тэксту.
Таксама змененыя правілы праслухоўвання гімна. Зараз пры выкананні гімна на афіцыйных цырымоніях прысутныя павінны ўставаць і прыкладваць далонь правай рукі да левага боку грудзей.
Музыка кампазітара Шамшы Калдаякава на словы Жумекена Нажымедэнава (1956), Нурсултана Назарбаева (2005).
Тэкст гімна
[правіць | правіць зыходнік]гімн | падрадковы пераклад на беларускую мову |
---|---|
|
|
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стары гімн (са словамі) Архівавана 29 лютага 2008.
- Стары гімн (без слоў)
- Новы гімн (са словамі) Архівавана 29 лютага 2008.