Перайсці да зместу

Курасоўшчына (парк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парк «Курасоўшчына»
Від на вадасховішча Лошыца ў парку (фота 2009 г.)
Від на вадасховішча Лошыца ў парку (фота 2009 г.)
Асноўная інфармацыя
Тыппарк культуры і адпачынку[d]
Дата заснавання1985 
Размяшчэнне
53°50′46″ пн. ш. 27°31′07″ у. д.HGЯO
Краіна
ГорадМінск
РаёнКастрычніцкі раён
Курасоўшчына (парк) (Беларусь)
Парк «Курасоўшчына»
Парк «Курасоўшчына»
Курасоўшчына (парк) (Мінск)
Парк «Курасоўшчына»
Парк «Курасоўшчына»
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курасоўшчына, або Курасоўшчынскі парк — парк культуры і адпачынку ў Мінску ў мікрараёне Курасоўшчына, у межах вуліц Казінца, Каржанеўскага і Брэсцкай. У парку знаходзіцца штучнае вадасховішча Лошыца. Парк праектаваўся як частка Лошыцкай воднай сістэмы і водна-зялёнай сістэмы Мінска.

Парк быў створаны ў 1985 г. «у гонар 40-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчынай вайне». Пры будаўніцтве парку быў выкарыстаны натуральны прыродны ландшафт (зялёны масіў) наяўнага Лошыцкага вадасховішча.

Само Лошыцкае вадасховішча было створана ў 1970-х гг. выключна для практычных мэт — забеспячэння тэхнічных працэсаў прадпрыемства «Інтэграл», якое знаходзілася побач са ствараемым вадасховішчам, — шляхам перакрыцця рэчкі Лошыца ў двух месцах.

Пры будаўніцтве парку былі створаны набярэжная, дарожкі, асвятленне, электрападстанцыя, грамадскі туалет.

У парку планавалася будаўніцтва палаца культуры НВА «Інтэграл», якое так і не было пачата.

Да пачатку 1990-х гг. парк прыйшоў у запусценне.

Сонечная даліна

У 2000-х гг. пачалася рэканструкцыя парку, было ачышчана вадасховішча, пабудаваны веладарожкі, а таксама спартыўны аб'ект «Сонечная даліна» з выкарыстаннем штучнага ўзвышша, якое ўтварылася яшчэ ў ходзе будаўніцтва Лошыцкага вадасховішча, — у якасці схілу для гарналыжных відаў спорту. Былі пабудаваны пад'ёмнікі і ўстаноўкі для штучнага аснежвання схілаў, а таксама рэстаран і кемпінг. Да чэмпіянату свету па хакеі на лёдзе, які прайшоў у Мінску ў 2014 г., на тэрыторыі парку быў пабудаваны гатэль «Холт Тайм».

У заходняй частцы парку (аддзеленай ад асноўнага масіва парку вуліцай Казінца) знаходзіцца помнік архітэктуры канца XIX ст., вядомы як «Белая дача».

  • Архитектура Советской Белоруссии — Architecture of the Soviet Byelorussia / В. И. Аникин, И. И. Бовт, А. А. Воинов, Ю. В. Потапов, В. Э. Соколовский; Под общ. ред. В. И. Аникина. — Москва : Стройиздат, 1986. — 319 с.
  • Архітэктура Беларусі : нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславян. і еўрап. кантэксце: у 4 т. / А. І. Лакотка [і інш.]; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Беларус. Навука, 2009. — Т. 4, кн. 2. Архітэктура XX — пачатку XXI ст. — 790 с.
  • Воинов, А. А. История архитектуры Белоруссии: учеб. для вузов по спец. 1201 «Архитектура» : в 2 т. / А. А. Воинов. — Минск : Выш. шк., 1987. — 2-е изд., перераб. и доп. — Т. 2 (Советский период). — 293 с.
  • Градостроительство Белоруссии / В. И. Аникин, Е. Л. Заславский, И. А. Иодо и др.; Под общ. ред. А. В. Сычевой. — Минск : Высшая школа, 1988. — 247 с.
  • Потапов, Л. С. Силуэт Минска / Л. С. Потапов. — Минск : Наука и техника, 1980. — 144 с.