Перайсці да зместу

Леў VI Мудры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гэта артыкул пра візантыйскага імператара. Гл. таксама Леў VI, Папа Рымскі
Леў VI
грэч. Λέων ΣΤ'
Леў VI перад Хрыстом. Мазаіка ў саборы Св. Сафіі
Леў VI перад Хрыстом. Мазаіка ў саборы Св. Сафіі
Візантыйскі імператар
886 — 912
Папярэднік Васіль I
Пераемнік Аляксандр

Нараджэнне 19 верасня 866
Смерць 11 мая 912 (45 гадоў)
Месца пахавання
Род Македонская дынастыя
Бацька Васіль I Македанянін
Маці Еўдакія Інгерына
Жонка Феафана[d], Зоя Заўтца[d][1], Зоя Карбанапсіна[d] і Еўдакія Ваяна[d]
Дзеці Канстанцін VII Парфірародны, Anna of Constantinople[d] і Basili[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў VI Мудры, або Філосаф (грэч. Λέων ΣΤ' ο Σοφός, Leōn VI) (19 верасня 866 — 11 мая 912) — візантыйскі імператар886 да 912) з Македонскай дынастыі. Сваю мянушку атрымаў за сачыненне трактатаў (у тым ліку пра ваенную справу «Тактыка Льва»), вершаў і прамоў, а таксама за завяршэнне распачатага яшчэ яго бацькам Васілём I Македанянінам збору законаў на грэчаскай мове, званых «Базілікі», каментарыяў і дадаткаў да яго.

Прыход да ўлады

[правіць | правіць зыходнік]

Маці Льва VI, Еўдакія Інгерына, была палюбоўніцай імператара Міхаіла III і жонкай кесара Васіля Македаняніна. Хто быў бацькам Льва не вядома — Васіль прызнаў яго сваім сынам, але адносіўся да яго стрымана і недабразычліва, падазраючы ў ім незаконнанароджанага сына Міхаіла III. У ноч з 23 на 24 верасня 867 года Васіль Македанянін зрынуў Міхаіла III і захапіў прастол. У 879 годзе памёр Канстанцін, старэйшы сын Васіля I Македаняніна, і Леў стаў спадчыннікам прастола. Скарыстаўшыся падазронасцю ўзурпатара, прыдворны Сантаварын данёс на Льва, быццам той збіраецца забіць бацьку і носіць для гэтага нож за ботам. На паляванні Васіль I папрасіў кінжал, і Леў выняў з бота свой. Васілеўс загадаў пасадзіць спадчынніка пад варту і асляпіў бы яго, але саветнікі адгаварылі імператара ад гэтага.

29 жніўня 886 года Васіль I Македанянін загінуў на паляванні, сказаўшы на божай пасцелі, што паў ахвярай змовы.

Унутраная палітыка

[правіць | правіць зыходнік]
Манета-фоліс Льва VI з выявай імператара
Леў падае Васілю кінжал. Мініяцюра з «Агляду гісторыі» Іаана Скіліцы

Перш за ўсё Леў VI перапахаваў рэшткі імператара Міхаіла III у Канстанцінопалі, паколькі быў незаконнанароджаным сынам Міхаіла III ці жадаў такім славіцца. У пошуках палітычнай падтрымкі і імкнучыся падпарадкаваць царкву, ён зрынуў патрыярха Фоція і ўзвёў на патрыяршаства свайго 18-гадовага брата Стэфана. Паколькі Стэфан I памёр у 893 годзе, Леў VI замяніў яго стаўленікам роду Заутца Антоніем II, а пасля смерці апошняга ў 901 годзе — сваім саноўнікам Мікалаем I Містыкам.

Сярэдневяковы гісторык паведамляе пра армянафілію Льва VI[2].

Знешняя палітыка

[правіць | правіць зыходнік]

Войны з балгарамі і арабамі

[правіць | правіць зыходнік]

Леў VI не быў такім удачлівым у вайне як Васіль I Македанянін. Ён пачаў вайну з балгарскім царом Сімяонам I (894) і пацярпеў паражэнне. У 894 годзе Леў VI запрасіў мадзьяр напасці на балгараў з поўначы, але ў вырашальнай бітве пры Булгарафігу быў разбіты і яму прыйшлося аднавіць выплату штогадовай даніны Балгарыі.

У 902 годзе арабы захапілі апошнюю апору імперыі ў Сіцыліі — Таўраменій. У 904 годзе Леў Трыпалійскі, які перайшоў у іслам, з арабскімі піратамі разрабаваў Фесалонікі.

Паводле Аповесці мінулых гадоў, у 907 годзе рускі князь Алег аблажыў Канстанцінопаль і прыбіў свой шчыт на варотах Царграда, але візантыйскія хронікі, якія падрабязна апавядаюць пра паходы русі 860 і 941 гадоў, не згадваюць пра паход Алега, таму многія гісторыкі схільныя лічыць гэты паход легендай.

Леў VI заключыў з Алегам гандлёвы дагавор ад 2 верасня 911 года, які з’яўляецца першай згадкай пра Русь, як дзяржаву. У больш ранніх крыніцах гэта слова служыла толькі абазначэннем купцоў і воінаў з Поўначы.

Чатыры шлюбы Льва VI і спрэчкі з царквой з-за спадчынніка

[правіць | правіць зыходнік]

У першы раз Лёваў VI ажаніўся пасля агляду нявест у 882 годзе з Феафанай. Шлюб гэты быў абумоўлены толькі воляй Васіля I, аднак Льву VI прыйшлося пражыць з ёй да 895 ці 896 года, калі Феафана памёрла і была прылічана да ліку святых. Пасля яе смерці Леў VI ажаніўся ў 898 годзе з Зояй Заутцай, якая памерла ў 899 годзе. Не маючы спадчыннікаў, імператар ажаніўся ў трэці раз з Еўдакіяй Ваян, але яна сканала пры родах у 901 годзе. Народжаны ёю сын, Васіль, таксама неўзабаве памёр.

Леў стаў жыць разам з Зояй Карбанапсінай (што значыць «Вуглявокая»), шлюб (4-ы) з якой быў немагчымы па законам царквы). Пасля гэта прывяло да адлучэння імператара ад Царквы.

У маі 905 года ў іх нарадзіўся сын Канстанцін Парфірародны, якога патрыярх Мікалай Містык пагадзіўся ахрысціць толькі 6 студзеня 906 года, а яшчэ праз некалькі месяцаў прыдворны святар Фама супраць волі патрыярха абвянчаў Льва VI і Зою. За гэта патрыярх забараніў Льву VI уваходзіць у царкву і таму прыйшлося прысутнічаць на службе ў мітаторыі — памяшканні на паўднёвым баку храма Св. Сафіі, дзе імператары адпачывалі пасля службы. Мікалай абяцаў зняць епітым’ю на Ражство, але так і не зрабіў гэта. Нарэшце, 1 лютага 907 года імператар доўга пераконваў патрыярха на банкеце прызнаць яго шлюб. Пераканаўшыся, што ўсё марна, ён саслаў яго і паставіў патрыярхам ігумена Яўфімія, які, нарэшце, прызнаў шлюб законным.

У 908 годзе Леў VI каранаваў трохгадовага Канстанціна як суімператара, каб умацаваць пазіцыі свайго юрыдычна незаконнанароджанага сына.

Паміраючы ў 912 годзе ад хваробы страўніка, Леў VI перадаў трон брату Аляксандру.

Леў VI быў вучнем патрыярха Фоція і вядомы як царкоўны аратар і паэт. Ім напісаны 11 евангельскіх стыхір на тыднёвых ютранях, створаных на аснове перафразавання ранішніх евангельскіх чытанняў; стыхір на Лазараву суботу і шэраг іншых. Адным з самых выдатных яго твораў з’яўляецца стыхіра: «Прыйдзіце, людзі, Трыіпастаснаму Бажаству паклонімся…», якая выкладае ў кароткай форме галоўны змест трынітарнага дагмату.

Льву VI прыпісваюцца прароцкія вершы і некаторыя кароткія варажбітныя тэксты, так званыя «Аракулы Льва Мудрага» (Oracles of Leo the Wise; Oracula Leonis), які прадказвалі будучыню свету[3][4].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Вардан Великий. Часть // Всеобщая история Вардана Великого.. — М., 1861. — С. 110.:

    Леў быў муж шчодры ў дарах і ніколькі не быў падобным на Грэка, які, як кажуць, ніколі не бывае шчодры, ды і на мове (грэчаскай) слова шчодры не існуе Ён быў сын армяніна і вельмі любіў Армян.

  3. Gregory, Timothy, E. A History of Byzantium. — Blackwell Publishing, 2005. — P. 226. — ISBN 0-631-23512-4.
  4. Les oracula Leonis

Сачыненні Льва:

  • Краткое собрание Льва Миротворца, августейшего греческого кесаря, показующее дел воинских обучение. / Пер. И. Ф. Копиевского. Амстердам, 1700.
  • Лев VI Мудрый. Тактика Льва / Изд. подготовил д-р ист. наук, проф. В. В. Кучма(†); Отв. ред. Н. Д. Барабанов. — СПб.: Алетейя, 2012. — 368 с. — (Византийская библиотека. Источники). — 1 000 экз. — ISBN 978-5-91419-747-3. (у пер.)