Ліёнскі ўніверсітэт імя братоў Люм’ер
Выгляд
Ліёнскі ўніверсітэт імя братоў Люм’ер (2-і Ліёнскі ўніверсітэт) | |
---|---|
фр.: Université Lumière-Lyon-II | |
Арыгінальная назва | фр.: Université Lumière-Lyon-II |
Міжнародная назва | англ.: Lumière University Lyon 2 |
Заснаваны | 1838 |
Год рэарганізацыі | 1973 |
Студэнты | 27 712[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ліён |
Сайт | univ-lyon2.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліёнскі ўніверсітэт імя братоў Люм’ер (фр.: Université Lumière-Lyon-II) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ліён.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт, вядомы таксама як 2-і Ліёнскі ўніверсітэт, спецыялізуецца ў галіне сацыяльна-гуманітарных навук. Ён быў афіцыйна створаны ў 1973 годзе шляхам перагрупоўкі структурных адзінак да гэтага адзінага Ліёнскага ўніверсітэта. З 2007 года ВНУ з’яўляецца часткай супольнасці універсітэтаў і ўстаноў, вядомай як Ліёнскі ўніверсітэт.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт антрапалогіі, сацыялогіі і паліталогіі
- Факультэт эканомікі і кіравання
- Факультэт права
- Факультэт геаграфіі, гісторыі, мастацтва і турызму
- Факультэт філалогіі
- Факультэт літаратуразнаўства і мастацтваў
- Інстытут камунікацый
- Інстытут даследаванняў працы
- Інстытут прафсаюзнага навучання
- Інстытут псіхалогіі
- Інстытут прыкладной адукацыі і практыкі навучання
- Тэхналагічны інстытут
Зноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2022 — MENJ, 2022. — P. 165. — 406 с. — ISBN 978-2-11-162578-5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліёнскі ўніверсітэт імя братоў Люм’ер
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы