Наступленне ад Ітрыі ў бок Ракі (2016)
Наступленне ад Ітрыі ў бок Ракі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
| |||
Дата | 11 лютага — 22 чэрвеня 2016 | ||
Месца | Правінцыі Рака і Хама, Сірыя | ||
Вынік | перамога ісламістаў, сірыйская армія па невядомай прычыне адступіла з правінцыі Рака | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Наступленне ад Ітрыі ў бок Ракі — кампанія сірыйскай грамадзянскай вайны, распачатая ўрадавымі войскамі ў лютым 2016 года для ўзяцця ваеннага аэрадрома Эль-Табка, блізу Ракі. Падчас аперацыі баевікамі ІД была выкарыстана хімічная зброя.
Наступленне
[правіць | правіць зыходнік]Раніцай 11 лютага 2016 года 555-я брыгада 4-га механізаванага аддзялення Сірыйскай Арабскай Арміі, нароўні з Нацыянальнымі Сіламі Абароны (НСА), Брыгадай Аль-Кудс і батальёнамі БААС, пачалі наступленне на ўсход з мэтай вярнуць кантроль над трасай Ітрыя — Рака, якая вядзе да вайсковага аэрадрома Эль-Табка. Аперацыя пачалася штурмам некалькіх вышынь уздоўж дарогі. Пасля амаль 3-гадзінных баёў арміі ўдалося ўсталяваць поўны кантроль над трыма кропкамі ва ўсходняй частцы правінцыі Хама: Хіл 5, Таль Абу Зайн і тэрыторый блізу Таль Закіі. Урадавыя войскі апынуліся за 45 км ад авіябазы Эль-Табка.
На наступны дзень урадавыя войскі прасунуліся ад Таль Абу Зайна, вызваліўшы пагорак Таль Мадакха. У другой палове дня яны дасягнулі вёскі Таль Закія. Такім чынам, яны ўвайшлі ў паўднёвую частку правінцыі Рака і апынуліся за 35 км ад авіябазы. У той жа час, на захад ад Ітрыі, вайскоўцы вызвалілі дзве вёскі. 13 лютага ўрадавыя войскі захапілі скрыжаванне дарог пад Закіяй, у паўднёвай частцы правінцыі Рака, а таксама прасунуліся ў раёне Шэйх Хілал.
14 лютага сірыйская армія ўзяла пагорак Таль Мазда, за 15 км на ўсход ад Ітрыі. Баевікі ІДІЛ адступілі ў бок пустэльнай вёскі Джуб Аль-Кутна. 15 лютага армія Сірыі ўзяла яшчэ некалькі пагоркаў вакол Закіі.
17 лютага армія падышла да вёскі Марына, якая знаходзіцца за 5 км на захад ад Ітрыі, у той час як баявыя дзеянні ўсё яшчэ працягваліся ў Закіі. На наступны дзень, пасля 8-гадзіннага бою, які пачаўся раніцай, урадавыя войскі ўзялі пагорак Таль Аль-Алам, за 4 км ад Марыны.
20 і 21 лютага ўрадавыя сілы ўзялі два ўзгоркі («Пункт 4» і «Кропка 5»), недалёка ад Закіі і вёскі Аль-Масаба.
Першае контрнаступленне ІД
[правіць | правіць зыходнік]Увечары 21 лютага тэрарысты ІДІЛ распачалі дзве наступальныя аперацыі з мэтай адкінуць армію Сірыі. Атакі былі адбіты.
Працяг наступлення
[правіць | правіць зыходнік]У канцы мая Сірыйская Арабская Армія сканцэнтравала свае падраздзяленні ў горадзе Ітрыя. На фронт былі адпраўлены ад 4800 да 5000 салдат: 555-ы полк 4-й механізаванай дывізіі, брыгада «Ястрабы пустыні», Галанскі полк, падраздзяленні марской пяхоты УС САР, батальёны Аль-Баас, атрады Сірыйскай сацыяльнай нацыяналістычнай партыі, а таксама расійскія ваенныя саветнікі[3].
2 чэрвеня Сірыйская Арабская Армія абвясціла аб пачатку новага наступлення з мэтай вызвалення горада Рака. На працягу дня сірыйскай арміі, нароўні з іншымі праўладнымі сіламі, удалося дасягнуць адміністрацыйнай мяжы правінцыі Рака, пасля захопу гор Абу аль-Зейн і Аль-Масба ўздоўж шашы Салам — Рака. Гэта прывяло да набліжэння ўрадавых сіл да населенага пункта Аль-Закія[4].
У ноч з 3 на 4 чэрвеня сірыйскія войскі і праўрадавыя сілы, пры падтрымцы расійскай авіяцыі, узялі пасёлак Абу Аль-Аладж і такім чынам упершыню з 2014 года ўвайшлі ў правінцыю Рака[5][6][7].
4 чэрвеня наступленне арміі Сірыі было часова прыпынена з-за пясчанай буры, але праз некалькі гадзін працягнулася[8]. На працягу гэтага часу баевікі ІД зноў захапілі вёску Абу Аладж. Тым не менш, сірыйская армія зноў узяла ўзгорак Тэль-Сірыатэль і вёску Абу Аладж[9]. Пазней у той жа вечар армія вызваліла вёску Бур Амбадж. Станам на 6 чэрвеня вайскоўцы апынуліся за 24 км ад плаціны Табка і вадасховішча Эль-Асад і змагалася блізу перахрэсця Эль-Расафа і паблізу паліцэйскага ўчастка шашы ў Раку. Між тым ІД пачала контратаку на Ітрыю, але яна была адбіта[10].
6 чэрвеня, апоўдні, САА аднавіла аперацыю і ўзяла вёску Хірбат-Зейдан, размешчаную на ўсход ад Бір Амбаджа[11].
10 чэрвеня сірыйская армія і саюзнікі цалкам вызвалілі ад джыхадзістаў скрыжаванні Табка (таксама Эль-Расафа). Акрамя гэтага былі захоплены вёскі Джуб аль-Авабус, Бір Каліб, а таксама станцыя апрацоўкі, захоўвання і здабычы нафты[12][13].
11 чэрвеня 5 падлеткаў-смяротнікаў «Ісламскай дзяржавы» атакавалі пазіцыі арміі на скрыжаванні Аль-Расафа. Чатыром смяротнікам удалося падарваць сябе, забіўшы ад 8 да 16 салдат САА. Пяты смяротнік, 13-гадовы хлопец, быў затрыманы салдатамі сірыйскай арміі[14]. Між тым вайскоўцы знаходзіліся ўсяго за некалькі кіламетраў ад авіябазы і чакалі падмацавання, перш чым атакаваць яе[15].
12 чэрвеня армія Сірыі наступала за 6 км на захад ад раёна Аль-Расафа, на поўдзень ад Аль-Ракі[16], а таксама за 5 км ад авіябазы Табка[17].
Апоўначы 13 чэрвеня атрады ІД пачалі наступленне на пазіцыі ўрадавай арміі. Пасля жорсткіх баёў атака ісламістаў была адбіта. У ходзе атакі былі ліквідаваны 23 баевікі, таксама загінулі 9 салдат арміі Сірыі[18].
У 5 гадзін раніцы 16 чэрвеня баевікі ІД зноў спрабавалі атакаваць пазіцыі САА пад Ракай. Атака джыхадзістаў пачалася з падрыву аўтамабіля, пасля чаго шквал агню абрынуўся на пазіцыі арміі Сірыі ля перахрэсця Ар-Расафа. Баі ішлі аж да поўдня, калі войскам САА ўдалося цалкам адбіць наступленне джыхадзістаў, не адступіўшы пры гэтым з занятых пазіцый. У ходзе нападу загінулі 7 байцоў урадавых войскаў. Звестак аб колькасці ліквідаваных баевікоў няма. Аднак вядома, што ўсе нападнікі былі забіты[19].
17 чэрвеня ПКС РФ нанеслі ўдар па пазіцыях баевікоў ІД на аэрадроме Табка. У ходзе авіяўдараў былі знішчаны некалькі аб’ектаў інфраструктуры, якія выкарыстоўвалі джыхадзісты, значная колькасць жывой сілы, а таксама некалькі браневікоў[20].
19 чэрвеня САА аднавіла наступленне на захадзе Ракі. Армейцы атакавалі пазіцыі ІД у населеным пункце Форса, усталявалі кантроль над нафтавым радовішчам Аль-Харах і вёскай Аль-Хура[21][22][23].
Другое контрнаступленне ІД
[правіць | правіць зыходнік]20 чэрвеня байцы ІД перайшлі ў контрнаступленне. У выніку баевікі адбілі ва ўрадавых войскаў радовішча Аль-Саўро, а затым зноў захапілі скрыжаванне Ар-Расафа[24]. «Ястрабы пустыні» і марпехі ВМС Сірыі раптам пакінулі свае пазіцыі ў вёсцы Абу Аладж і ля развязкі Расафа. У выніку, самі таго не ведаючы, падраздзяленні 555-га палка 4-й механізаванай дывізіі САА ля перахрэсця Расафа засталіся без другой і трэцяй ліній абароны. У баях загінулі 23 салдаты, яшчэ 49 атрымалі раненні. Некалькі дзясяткаў прапалі без вестак[25].
Увечары 21 чэрвеня паўстанцы захапілі сяло Хірбат Зейдан, шэраг іншых вёсак і прымусілі адступіць войскі Сірыі да вёскі Абу Аль-Аладж (Аль-Закія)[26]. У ноч на 22 чэрвеня Сірыйскія Арабскія ВПС нанеслі авіяўдары па пазіцыях ІД у правінцыі Рака[27].
22 чэрвеня атрады ІД абстралялі адыходзячыя ўрадавыя войскі самаробнымі боепрыпасамі з атрутнымі рэчывамі. Дзясяткі вайскоўцаў пацярпелі. Сірыйская армія была адкінута на 40 км ад горада[28].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Погибший в Сирии гродненец был командиром роты разведки
- ↑ Top ISIS commander in Aleppo killed Архівавана 2 мая 2019.
- ↑ Сирийская армия вступает в «гонку до Ракки»: несколько тысяч солдат прибыли на восток провинции Хама Архівавана 17 красавіка 2021.
- ↑ Сирийская Армия вышла к административной границе провинции Ракка Архівавана 16 мая 2021.
- ↑ Сирийская Армия освободила первый поселок на западе провинции Ракка Архівавана 16 мая 2021.
- ↑ Сирийская армия вошла в контролируемую ИГ провинцию Ракка
- ↑ Сирийская армия впервые с 2014 года вошла в провинцию Ракка
- ↑ Сирийская Армия возобновила наступление на западе провинции Ракка после песчаной бури Архівавана 6 мая 2021.
- ↑ Сирийская армия и «Ястребы пустыни» освободили село Абу Алладж на западе Ракки Архівавана 6 ліпеня 2018.
- ↑ Сирийская армия и «Ястребы пустыни» продолжают движение на западе Ракки Архівавана 6 ліпеня 2018.
- ↑ Сирийская Армия заняла ещё один поселок на пути к Ракке Архівавана 16 мая 2021.
- ↑ Сирийская армия всего в 20 километрах от авиабазы Табка Архівавана 16 мая 2021.
- ↑ نسور الزوبعة в Фейсбуке
- ↑ На сирийских военных напали пять детей-смертников ИГ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2016. Праверана 15 верасня 2019.
- ↑ Counterattack by infiltrates of the «caliphate cubs» on the southern countryside al-Tabaqa and the regime forces are waiting for reinforcement
- ↑ Syrian Army 6 km away from strategic Rusafeh District in southern Raqqa Архівавана 21 кастрычніка 2017.
- ↑ Elijah J. Magnier-Twitter
- ↑ ISIS fails in major night offensive on Syrian Army supply road to Western Raqqa Архівавана 20 кастрычніка 2017.
- ↑ Сирийская Армия продемонстрировала доказательства провала контратаки ИГ на западе Ракки (видео) Архівавана 8 мая 2021.
- ↑ ВКС РФ нанесли удар по позициям ИГ на авиабазе Табка Архівавана 6 мая 2021.
- ↑ Сирийская армия возобновила операцию на западе Ракки Архівавана 6 мая 2021.
- ↑ Twitter Emmanuel
- ↑ Twitter Putintintin
- ↑ ИГ отбила часть оставленных Сирийской Армии территорий под авиабазой Табка Архівавана 12 мая 2021. // almasdarnews.com
- ↑ Катастрофический поворот событий вынудил САА отступить с запада Ракки Архівавана 6 мая 2021. // almasdarnews.com
- ↑ ИГ захватило поселок Хирбат Зейдан на западе Ракки Архівавана 16 мая 2021.
- ↑ Syrian Air Force punishes ISIS in west Raqqa Архівавана 12 мая 2021. // almasdarnews.com
- ↑ ИГ применило отравляющие вещества против подразделений Сирийской Армии на западе провинции Ракка Архівавана 16 мая 2021. // almasdarnews.com