Перайсці да зместу

Савойска-Манбланскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Савойска-Манбланскі ўніверсітэт
фр.: Université Savoie-Mont-Blanc
Арыгінальная назва фр.: Université Savoie-Mont-Blanc
Міжнародная назва англ.: Savoy Mont Blanc University
Заснаваны 1979
Студэнты 14 735[1]
Краіна
Размяшчэнне Ансі, Шамберы
Сайт univ-smb.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Савойска-Манбланскі ўніверсітэт (фр.: Université Savoie-Mont-Blanc) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Ансі і Шамберы.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Установа раней была вядома таксама як Савойскі ўніверсітэт ці Універсітэт Шамберы. Універсітэт размешчаны ў дэпартаментах Савоя і Верхняя Савоя.

Шматпрофільная ВНУ, яна штогод рыхтуе больш за 15 000 студэнтаў у галіне навукі і тэхнікі, мастацтва, моў і літаратуры, права, эканомікі, менеджменту, гуманітарных і сацыяльных навук. Даследаванні праводзяцца ў 19 навукова-даследчых лабараторыях.

На нацыянальным узроўні ён займае 12-е месца сярод найлепшых універсітэтаў Францыі і 1-е месца па колькасці студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у агульнаеўрапейскай праграме Erasmus. Акрамя таго, універсітэт шэсць разоў згадваецца ў сусветным Шанхайскім рэйтынгу, дзе знаходзіцца паміж 800-м і 900-м месцамі.

Ён быў створаны ў 1979 годзе з універсітэцкіх каледжаў, створаных у 1960 годзе. 27 мая 2014 года савет дырэктароў установы прагаласаваў за змену назвы ўстановы. У 2015 годзе Савойскі ўніверсітэт стаў Савойска-Манбланскім ўніверсітэтам.

  • Факультэт моў, літаратуры і гуманітарных навук
  • Юрыдычны факультэт
  • Горны факультэт
  • Тэхналагічны інстытут у Ансі
  • Тэхналагічны інстытут у Шамберы
  • Савойска-Манбланскі інстытут дзелавога адміністравання
  • Савойская політэхнічная школа

Зноскі