Універсітэт Анжэ — Ле-Ман
Выгляд
Універсітэт Анжэ — Ле-Ман | |
---|---|
фр.: Université Angers-Le Mans | |
Арыгінальная назва | фр.: Université Angers-Le Mans |
Заснаваны | 2021 |
Размяшчэнне | Пеі-дэ-ла-Луар |
Універсітэт Анжэ — Ле-Ман (фр.: Université Angers-Le Mans), поўная афіцыйная назва Супольнасць універсітэтаў і ўстаноў Анжэ — Ле-Ман (фр.: Communauté d'universités et établissements Angers-Le Mans) — французская асацыяцыя вышэйшых навучальных, даследчых і культурных устаноў рэгіёна Пеі-дэ-ла-Луар; так званы «калектыўны ўніверсітэт», удзельнікі якога захоўваюць сваю юрыдычную, фінансавую і іншую самастойнасць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 2006 — закон аб праграме даследаванняў заахвочвае «супрацоўніцтва паміж суб’ектамі даследаванняў»
- 2008 — афіцыйнае стварэнне асацыяцыі «Універсітэт Нант — Анжэ — Ле-Ман» у выглядзе навукова-даследчага і вышэйшага адукацыйнага цэнтра са статусам грамадскай установы навуковага супрацоўніцтва
- 2009 — афіцыйны запуск асацыяцыі ўніверсітэтаў. Да першых чатырох заснавальнікаў (універсітэты Нанта, Анжэ і Ле-Мана, а таксама Нанцкая цэнтральная школа) далучаюцца 7 новых удзельнікаў і 18 асацыяваных членаў
- 2013 — закон аб вышэйшай адукацыі і навуковых даследаваннях скасоўвае папярэдні статус аб’яднання і стварае супольнасць універсітэтаў і ўстаноў. Універсітэт Нант — Анжэ — Ле-Ман аб’яднаўся з Брэтанскім еўрапейскім універсітэтам
- 2016 — паўстаў Універсітэт Брэтань — Луара
- 2020 — роспуск Універсітэта Брэтань — Луара
- 2021 — стварэнне Універсітэта Анжэ — Ле-Ман. Гэта грамадская навуковая, культурная і прафесійная ўстанова, створаная ў выглядзе супольнасці ўніверсітэтаў і ўстаноў