Перайсці да зместу

ФК Ліверпул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліверпул
Выява лагатыпа
Поўная назва Liverpool Football Club
Мянушкі Чырвоныя, мерсісайдцы
Заснаваны 3 чэрвеня 1892
Горад Ліверпул, Англія
Стадыён Энфілд Роўд
Умяшчальнасць: 53 394
Уладальнік Fenway Sports Group[d]
Прэзідэнт Том Вернер[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2023/24 3 месца
Сайт liverpoolfc.com (англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Ліверпу́л» (англ.: Liverpool Football Club) — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Ліверпул, графства Ланкашыр. «Ліверпул» — адзіны англійскі клуб, які дамагаўся перамогі ў Лізе чэмпіёнаў 6 разоў. Акрамя таго мерсісайдцы 19 разоў выйгравалі чэмпіянат Англіі, таксама ім належыць англійскі рэкорд па колькасці выйграных еўрапейскіх тытулаў. Хатні стадыён «Ліверпула» — «Энфілд», які змяшчае 54 074 чалавек[1], размешчаны ў трох мілях ад цэнтра Ліверпула.

Заснаваны 15 сакавіка 1892 года Джонам Хоўлдынгам, уладальнікам стадыёна «Энфілд». Хоўлдынг вырашыў стварыць уласную каманду пасля таго, як папярэдні арандатар арэны, «Эвертан», пакінуў яе праз спрэчку наконт арэнднай платы. Назва мусіла застацца ранейшай, «Эвертан», аднак футбольная асацыяцыя адмовілася прызнаць новую каманду ў якасці «Эвертана». У выніку каманда была названа ў гонар горада — «Ліверпул». Ужо праз два гады клуб састаяў у англійскай футбольнай лізе.

З імем клуба звязаны дзве найвялікшыя трагедыі ў еўрапейскім футболе: на стадыёне «Эйзель» 29 мая 1985 года (загінула 39 гледачоў) і на стадыёне «Хілсбара» 15 красавіка 1989 года (загінула 96 чалавек, 766 атрымалі траўмы). Пасля «Эйзеля» англійскім клубам забаранілі ўдзел у еўрапейскіх турнірах на пяць гадоў, а «Ліверпулу» на шэсць.

Гімнам клуба з 1960-х гадоў з’яўляецца песня «You’ll Never Walk Alone», назву якой можна ўбачыць на гербе клуба і на Варотах Шэнклі, якія вядуць на стадыён «Энфілд».

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Бразілія Бр Алісан 1992
2 Англія Аб Джо Гомес 1997
3 Японія ПА Ватару Эндо 1993
4 Нідэрланды Аб Вірджыл ван Дэйк (капітан) 1991
5 Францыя Аб Ібраіма Канатэ 1999
6 Іспанія ПА Т’ягу Алькантара 1991
7 Калумбія Нап Луіс Дыяс 1997
8 Венгрыя ПА Дамінік Собаслаі 2000
9 Уругвай Нап Дарвін Нуньес 1999
10 Аргенціна ПА Алексіс Мак Алістэр 1998
11 Егіпет Нап Махамед Салах 1992
13 Іспанія Бр Адрыян 1987
17 Англія ПА Кертыс Джонс 2001
Паз. Імя Нар.
18 Нідэрланды Нап Кодзі Гакпа 1999
19 Англія ПА Харві Эліят 2003
20 Партугалія ПА Дыёгу Жота 1996
21 Грэцыя Аб Канстанцінас Цымікас 1996
26 Шатландыя Аб Эндру Робертсан 1994
32 Камерун Аб Жаэль Матып 1991
38 Нідэрланды ПА Раян Гравенберх 2002
43 Іспанія ПА Стэфан Байчэціч 2004
50 Шатландыя Нап Бен Доўк 2005
62 Ірландыя Бр Каўмхін Келехер 1998
66 Англія Аб Трэнт Александэр-Арнальд 1998
78 Англія Аб Джарэл Куанса 2003
84 Паўночная Ірландыя Аб Конар Брэдлі 2003