Гейдэльбергскі ўніверсітэт
| Гейдэльбергскі ўніверсітэт імя Рупрэхта і Карла Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg |
|
| Арыгінальная назва | Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg |
|---|---|
| Міжнародная назва | University of Heidelberg |
| Дэвіз | Semper Apertus Immer offen Кніга ведаў заўсёды адкрыта |
| Заснаваны | 1386 |
| Тып | Дзяржаўны |
| Рэктар | Бернхард Айтэль |
| Студэнты | 27 602 (зіма 2008-09) |
| Размяшчэнне | Гейдэльберг, Бадэн-Вюртэмберг, Германія |
| Сайт | www.uni-heidelberg.de |
Гейдэльбергскі ўніверсітэт імя Рупрэхта і Карла, таксама Гайдэльбергскі ўніверсітэт[1] (ням.: Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg) — найстарэйшы і адзін з найбольш прэстыжных універсітэтаў на тэрыторыі сучаснай Германіі. Заснаваны ў 1386 годзе.
Змест |
[правіць] Заснаванне
Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазвалення рымскага папы Урбана VI ў 1386 годзе, каб даць яго разрозненым валадарствам, Пфальцу на Рэйне, цэнтр духоўнага жыцця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэння універсітэта стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі Сарбоны, якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папе Кліменту VII, не маглі служыць у цэрквах Пфальца, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзнікла патрэбнасць ва ўласнай тэалагічнай адукацыі. Першыя прафесары ў Гейдэльберг прыехалі з Парыжа і Прагі. Рэктарам-заснавальнікам універсітэта стаў Марсілій Інгенскі, прыхільнік наміналізма; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўніверсітэце ў выключным парадку.
На момант заснаванне ён стаў чацвёртым па старшынстве пасля Балонскага, Пражскага і Венскага універсітэтаў на тэрыторыі Святой Рымскай імперыі і першым універсітэтам на тэрыторыі сучаснай Германіі.
Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж года адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сцены універсітэта, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрымана і срэбная універсітэцкая пячатка, адбітак якой з'яўляецца лагатыпам універсітэта.
[правіць] Факультэты
- факультэт тэалогіі (кірунак: тэалогія евангелізма),
- факультэт юрыспрудэнцыі,
- факультэт філасофіі,
- факультэт нейрабіялогіі,
- факультэт эканамічных і грамадскіх навук,
- факультэт паводніцкіх навук і культуразнаўства,
- факультэт матэматыкі і інфарматыкі,
- факультэт фізікі і астраноміі,
- факультэт хіміі і навук аб Зямлі,
- факультэт біялагічных навук
- факультэт медыцыны ў Гейдэльберг, а таксама
- універсітэцкая клініка
- факультэт медыцыны ў Манхайме, а таксама
- універсітэцкая клініка,
- Цэнтральны інстытут псіхічнага здароўя,
- Інстытут аховы здароўя, сацыяльнай і прафілактычнай медыцыны.
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гейдэльбергскі ўніверсітэт- Афіцыйны сайт
Зноскі
- ↑ Магчымыя варыянты напісання Гейдэльбергскі ўніверсітэт і Гайдэльбергскі ўніверсітэт у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.133., Т.4. Мн., 1997, С.439