Горад Верхнядзвінск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Верхнядзвінск
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 55°46′00.12″ пн. ш. 27°56′00.24″ у. д. / 55.7667, 27.9334 (G) (O) (Я)55°46′00.12″ пн. ш. 27°56′00.24″ у. д. / 55.7667, 27.9334 (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Віцебская
Раён Верхнядзвінскі
Першае згадванне 1386
Горад з 1938
Насельніцтва (2006) 7 700 чалавек
Часавы пояс UTC+2
Тэлефонны код +375 2151
Паштовы індэкс 211631

Верхнядзвінск (Беларусь)
Верхнядзвінск
Верхнядзвінск

Верхнядзвінск (Віцебская вобласць)
Верхнядзвінск
Верхнядзвінск

Верхнядзвінск, да 25.12.1962 г. Дрыса — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Верхнядзвінскага раёна, на р. Дрыса пры ўпадзенні яе ў Заходнюю Дзвіну. Чыгуначная станцыя на лініі ПолацкДаўгаўпілс (Латвія), на аўтамабільнай дарозе Полацк—Даўгаўпілс.

Адлегласць ад Мінска — 270 км, ад Віцебска — 175 км.

Насельніцтва — 7,6 тыс. чал. (2009).

Змест

[правіць] Гісторыя

[правіць] Назва

Сваю гістарычную назву горад атрымаў ад ракі Дрыса, якая, у сваю чаргу, запазычыла назву ад возера Дрысы ў Расонскім раёне. Слова складаецца з дзвюх асноў: ДР(Ы) + СЫ. Першая аснова вядома ў басейне Заходняй Дзвіны ў назвах азёр Дрывяты, Дрысвяты, Невядро, Нешчарда. ДР(Ы) мае старажытнае геаграфічнае фіна-угорскае паходжанне і абазначае «возера». Блізкае значэнне «вада» маюць падобныя асновы старажытнаеўрапейскага паходжання.

Другая аснова СЫ паходзіць ад вядомага паўночнаеўрапейскага тэрміну ТО/ТЫ ў значэнні «возера». Такім чынам, назва ракі перакладаецца як «возера» або «азёрная вада». Назва горада абазначае «паселішча на рацэ, якая выцякае з возера».

[правіць] Гістарычны нарыс

Упершыню згадваецца ў летапісах пад 1386 г.[1] Паводле археалагічных даследаванняў, горад узнік значна раней як умацаванне Полацкага княства. Тут быў пабудаваны Дрысенскі замак. Хроніка Стрыйкоўскага згадвае, што замак быў спалены полацкім князем Андрэем Альгердавічам, які выступаў супраць Крэўскай уніі.

У 1-й пал. XVI ст. Дрыса з'яўлялася гандлёвым цэнтрам на Заходняй Дзвіне, належыла да каралеўскага ўладання. У 1547 г. ў мястэчку Дрыса была створана мытня. У Лівонскую вайну (1558—1583) Жыгімонтам Аўгустам тут у 1563 г. адноўлены замак, у гэтым жа году горад захоплены і разбураны маскоўскімі войскамі, у 1583 г. вызвалены С. Баторыем. У 1772 г. ўвайшоў у склад Расійскай імперыі. З 1776 г. — цэнтр Дрысенскага павета. Да 1777 г. — мястэчка, з 1777 г. — горад (дагэтуль не знойдзена звестак, что Дрыса мела Магдэбургскае права).

21 верасня 1781 г. зацверджаны герб (вершнік з узнятым мячом на залатым полі шчыта). Наяўнасць у горада герба сведчыла пра атрыманне права на самакіраванне.

Падчас вайны 1812 г. каля горада знаходзіўся Дрысенскі лагер (умацаваныя пазіцыі расійскага войска ў лукавіне Заходняй Дзвіны).

У 1863—1864 гг. у Дрысе працавала прыходскае вучылішча.

У 1908 г. у горадзе была адчынена Дрысенская ніжэйшая рамесная школа, якой загадваў І. А. Чыхар. Школа месцілася на вул. Новамаскоўскай (цяпер — Савецкая). Па звестках на 1910 г., у школе навучалася 50 вучняў, яна мела два аддзяленні: слясарна-кавальскае і сталярнае. У гады Грамадзянскай вайны ў Расіі маёмасць школы была эвакуіравана ў горад Ялец, потым зноў вернута ў Дрысу. За савецкім часам школа была ператворана ў адзіную працоўную школу 1-ай і 2-ой ступеняў.

З 1924 г. — цэнтр Дрысенскага раёна. У лістападзе 1931 г. у горадзе была заснавана дрысенская раённая газета — «Звязда на рубяжы». У сувязі з пераносам паўночна-заходняй мяжы СССР, у 1940 г. газета атрымала новую назву — «Патриот Родины» (выходзіла па серадах, пятніцах і нядзелях).

Горад быў вызвалены Савецкай арміяй ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 12 ліпеня 1944 г.

[правіць] Насельніцтва

Колькасць насельніцтва:

1797 — 1310 чал.
пач. XIX ст. — 2852 чал.
1893 — 4737 тыс. чал.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Гасцініца. Цэнтр традыцыйнага мастацкага ткацтва.

[правіць] Выдатныя мясціны

Будынак пач. ХХ ст.
  • Верхнядзвінская Мікалаеўская царква
  • Верхнядзвінскі касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
  • жылыя дамы (пач. 20 ст.)

[правіць] Цікавыя факты

  • Гістарычная назва сучаснай вуліцы Гагарынa — Старамаскоўская. На ёй кампактна пражывала яўрэскае насельніцтва.
  • Абеліск героям вайны 1812 г., які знаходзіцца ў гарадскім скверы, быў прымеркаваны да стагоддзя з тых падзей і датуецца адпаведна 1912 г.
  • Найвялікшай паводкай з усіх, якія дайшлі да нас у хроніках, была паводка 1878 г. 29 сакавіка ўсе дамы апынуліся ў вадзе, у горадзе не засталося ніводнай выспы.

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] У Сеціве

Зноскі

  1. Мацей Стрыйкоўскі. Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі (1582).

</noinclude>

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах