Горад Каір
| Горад
Каір
القاهرة (al-Qāhira)
|
||||||||||||
|
|
||||||||||||
|
Каір на Вікісховішчы
|
КАІР - па-араб.القاهرة, сталіца Егіпта, самы вялікі, разам з Лагасам (Нігерыя) горад Афрыкі, самы вялікі горад арабскага свету. Насельніцтва 7 734 602 (1 снежня 2005). Плошча 214 км². Складаецца з 14 раёнаў.
Змест |
[правіць] Геаграфія
Каір знаходзіцца на ўзбярэжжы і некалькіх астравах Ніла, недалёка ад месца, дзе рака ўтварае дэльту.
Самая старая частка горада знаходзіцца на ўсход ад Ніла. Новая частка горада размяшчаецца на ўсход, займаючы даўнія сельскагаспадарчыя тэрыторыі. Гэтыя кварталы былі пабудаваныя ў асноўным у ХІХ стагоддзі, тут шмат шырокіх вуліц, зеляніны і адкрытых плошчаў. У старой частцы горада вельмі густая забудова, невялікія крывыя вуліцы, якія часта канчаюцца тупікамі. Большая частка офісаў і дзяржаўных устаноў знаходзяцца ў заходняй частцы горада, а ва ўсходняй частцы знаходзяцца амаль усе мячэці Каіра.
Горад разрастаецца і ў пустэльню. Масты злучаюць абодва берагі Ніла, аб'ядноўваючы астравы Гезіра і Рода (тут размяшчаюцца большасць дзяржаўных устаноў) з берагамі. На захад ад Каіра знаходзяцца вядомыя старажытнаегіпецкія помнікі – Сфінкс і Вялікія Піраміды, а ў 18 км ад Каіра знаходзяцца руіны старажытных гарадоў Мемфіса і Сакры.
[правіць] Гісторыя
Першапачаткова Каір размяшчаўся не на беразе Ніла. На поўдзень ад горада знаходзілася сталіца тагачаснага Егіпта – Мемфіс, які быў заснаваны ў ХХІХ стагоддзі да н.э. Першае паселішча якое з'явілася на месцы будучага Каіра быў рымскі форт, які быў заснаваны ў 150 годзе н.э.
Вакол форта з'явілася невялікае паселішча, у якім жылі копты. У 642 годзе арабскія войскі (пад кіраўніцтвам Амр Ібн аль-Аса) заваявалі форт і ўмацавалі яго. Паселішча вакол яго пачало хутка расці. Неўзабаве тут з'явілася мершая ў Афрыцы мячэць.
Паступова паселішча пераўтварылася ў горад. З 973 года Каір стаў сталіцай Фацімідскага халіфата. У гэтыя гады горад стаў цэнтрам арабскай філасофіі і навукі. Універсітэт Аль-Азгар стаў галоўным цэнтрам ісламскіх навучанняў (сёння гэта другі па старшынству з існуючых у свеце ўніверсітэтаў).
У 1517 годзе Каір быў заваяваны Асманскай імперыяй.
У 1798 годзе Егіпет быў заваяваны войскамі Напалеона. Але францзуская акупацыя скончылася праз тры гады. У 1851 годзе Каір быў злучаны чыгункай з Александрыяй. Значны ўплыў на развіццё горада аказала і будаўніцтва Суэцкага канала, пасля яго пабудовы усё больш еўрапейцаў пачало сяліцца ў горадзе. У 1860-х гадах наступіў эканамічны бум звязаны з гандлем бавоўнай.
Тагачасны ўладар Мухамед Алі, замест таго каб рэстаўраваць горад пачаў будаваць новыя кварталы на захад ад старога горада. Для забудовы горада былі нанятыя французскія архітэктары. Былі пабудаваныя багатыя вілы і міністэрскія сядзібы. У новым горадзе пачалі ездзіць трамваі. Пасля брытанскай акупацыі (брытанскія войскі заставаліся тут да 1956), а потым і каланізацыі забудова горада працягвалася. Пасля пабудовы новага канала Каір пачаў разрастацца і ў бок пустэльні. Хуткімі тэмпамі расло насельніцтва. Каір прыцягваў як мясцовых сельскіх жыхароў, так і еўрапейцаў. Пад час вайны з Ізраілем ў ХХ стагоддзі насельніцтва горада значна ўзрасло за кошт бежанцаў з Сіная. Для размяшчэння мільёнаў жыхароў пабудаваныя шматлікія гарады-спадарожнікі.
Сучасны Каір гэта цэнтр ісламскага свету, дзякуючы ўніверсітэту Аль-Азгар.
З ХІХ стагоддзя Каір стаў цэнтрам турызму, дзякуючы блізкасці вядомых мясцінаў і вялікай колькасці музеяў.
| 1907 | 1927 | 1947 | 1960 | 1972 | 1992 | 2005 | 2008 |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 678 | 1 100 | 2 091 | 3 445 | 5 384 | 6 800 | 7 500 | 22 000 |
[правіць] Музеі
- Каірскі егіпецкі музей
- Копцкі музей
- Музей ісламскага мастацтва
- Музей сучаснага мастацтва
- Ваенны музей
- Этнаграфічны музей
- Музей аль-Гезіра
- Паштовы музей
- Чыгуначны музей
[правіць] Славутасці
[правіць] Адукацыя
[правіць] Выбітныя асобы, якія нарадзіліся ў Каіры
- Нагіб Махфуз, пісьменнік, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры
- Гамаль Абдул Насер, прэзідэнт Егіпта
- Махамед аль-Барадэі, старшыня МАГАТЭ
- Бутрас Бутрас-Галі, Генеральны сакратар ААН у 1992—1996
- Якуб Кадры Караасманаглу, турэцкі пісьменнік
- Даліда, спявачка
- Айман аз-Завахіры, хірург, пісьменнік, адзін з лідэраў Аль-Каіды
- Дораці Кроўфут-Ходжкін, англійскі біяхімік
[правіць] Міжнародныя адносіны
Мінск — горад-пабрацім Каіра з 1998.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |