Нагіб Махфуз
Нагіб МАХФУЗ араб.: نجيب محفوظ; 11 снежня 1911, Каір — 29 жніўня 2006) — егіпецкі белетрыст, драматург, сцэнарыст і адзіны ў арабскім свеце лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1988).
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў сям'і чыноўніка, вывучаў філасофію і літаратуру ў Каірскім універсітэце, скончыў філасофскі факультэт (1934). Да 1972 года працаваў дзяржслужачым, спачатку ў міністэрстве (Ministry of Mortmain Endowments), пасля дырэктарам па цэнзуры Бюро мастатваў, дырэктарам Фонда падтрымкі кіно, і нарэшце — кансультантам па справах культуры Міністэрства культуры.
У першых сваіх творах, апублікаваных у часопісе «Al Nadjalla al Djadida», Махфуз рэалістычна малюе багацце нацыянальных традыцый. Творы Н. Махфуза напісаны з патрыятычным натхненнем ад далёкага мінулага, часоў уладарства фараонаў: «Павеў вар'яцтва» (1938), «Гульні лёсу» (1939). Н. Махфуз з'яўляецца аўтарам больш 40 зборнікаў аповедаў і раманаў.
Пасля 1945 Махфуз у серыі раманаў апісвае егіпецкае грамадства: «Новы Каір» (1945), «Вуліца Міддак» (1947), «Пачатак і канец» (1949). Гэта панарама жыцця знаходзіць сваё кульмінацыйнае адлюстраванне ў вядомай трылогіі «Сярод палацаў», «Палац мары», «Цукровы дом», напісанай у 1947—1952 і выдадзенай у 1956—1957 гады. Апісваючы жыццё трох пакаленняў каірскай сям'і, аўтар адлюстроўвае сацыяльныя і палітычныя падзеі ў гісторыі Егіпту.
У 1960-я гады адбываюцца змены ў творчасці Н. Махфуза. Ён імкнецца да малых формаў (аповед) і дае больш месца сімвалам. Пачуцці бесперапыннай трывогі і пакутаў, выкліканыя эвалюцыяй грамадства, дзе чалавек адчувае сябе ўсё больш адзінокім, відавочна гучаць у «Злодзей і сабака» (1961), «Святло бога» (1963), «Перапёлка і восень» (1964), «Шлях» (1964), «Бядняк» (1965), «Славесны кірмаш над Нілам» (1966), «Карчма чорнай коткі» (1968), «Мядовы месяц» (1971).
Параза Егіпту ў араба-ізраільскай вайне (1967) было для Махфуза страшным ударам. Толькі праз 5 гадоў выйшлі яго раманы «Люстэркі» (1972), «Шаноўны пан» (1975), «Эпапея хара фішэй» (1977), «Ночы тысячы начэй» (1982) і інш., якія пацвердзілі, што пісьменнік не толькі не вычарпаў сябе, але і стаў больш разнастайным.
У 1988 Н. Махфузу была прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры за «рэалізм і багацце адценняў арабскага аповеду, які мае значэнне для ўсяго чалавецтва».
Для Егіпта Нагіб Махфуз быў ліберальным аўтарам, яго кнігі выклікалі незадаволенасць ісламістаў. У 1994 на пісьменніка напаў з нажом фанатык і сур'ёзна параніў яго. Пасля гэтага здарэння здароўе Махфуза пахіснулася, але ён працягнуў пісаць. У ліпені 2006 Махфуз быў шпіталізаваны і да самай смерці не пакідаў бальніцу.
Літаратура [правіць]
- Лауреати Нобелівської Премії 1901—2001: енциклопедичний довідник / Укл. С. О. Довгий, В. М. Литвин, В. Б. Солоіденко. — Вид. ювілейне. — Київ : Український видавничий центр, 2001. — 763с. : іл. ; 24 см. — ISBN 966-96058-4-9