Тамаш Зан, паэт
| Тамаш Зан Tomasz Zan |
|
| Дата нараджэння: | 21 снежня 1796 |
|---|---|
| Дата смерці: | 19 ліпеня 1851 (55 гадоў) |
Тамаш ЗАН (польск.: Zan Tomasz; 21 снежня 1796, в. Мясата Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці — 19 ліпеня 1855, маёнтак Кахачын, за 39 км ад Оршы) — паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцыйнага руху, даследчык прыроды.
Вучыўся ў Мінскай гімназіі, Маладзечанскім павятовым вучылішчы. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта (1820), паралельна займаўся на літаратурным факультэце. Адзін з арганізатараў тайных віленскіх студэнцкіх таварыстваў — філаматаў, філарэтаў, прамяністых. Арыштаваны царскімі ўладамі ў 1823; у 1824 сасланы ў Арэнбург. У ссылцы даследаваў прыроду Урала, стварыў мінералагічны музей у Арэнбургу. Вёў дзённік. З 1837 бібліятэкар Горнага ўніверсітэта ў Пецярбургу. З 1841 году на радзіме. Ажаніўшыся Брыгідай Свентажэцкай, пасяліўся ў маёнтку Кахачын. Польскамоўныя творы Т. Зана заснаваныя на беларускім фальклорным матэрыяле. Магчыма, пісаў таксама па-беларуску.
Вобраз Т. Зана выведзены А. Міцкевічам у «Дзядах».
[правіць] Творы
- Tryolety i wiersze miłosne. — Warszawa, 1922;
- Z wygnania. — Wilno, 1929.
[правіць] Беларускія пераклады
- Філаматы і філарэты: Зборнік. — Мн., 1998.
[правіць] Літаратура
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.2. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
- Dunajówna M. Dzieciństwo i lata szkolne Tomasza Zana. — Wilno, 1932;
- Gawalewicz M. Poeta promienisty. — Warszawa, 1911;
- Калинкович Н. «Дело № 26» // Нёман. 1990, № 4;
- Цвірка К. Дарогамі Т.Зана // Полымя. 1992, № 5-6;
- PSB;
- ЭГБ, т. 3;
- АЗБ.
- Кандрацюк Г. Тамаш Зан, вечны пілігрым // Ніва № 14 (2447). 2003, 6 крас.
| Творы Тамаша Зана | ||
|---|---|---|
| Паэмы | Табакерка | |
| Балады | Цыганка · Свіцязь-возера | |
| Іншае | Аб мэтах і спосабах утрымання прапанаванага Музеума ў Арэнбургу | |