Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА)
З Вікіпедыя.
ЮНЕСКА (англ.: UNESCO — United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization) — Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры.
Арганізацыя была створанна 16 лістапада 1945 , яе штаб-кватэра размяшчаецца ў Парыжы, ва Францыі. У склад арганізацыі ўваходзіць 67 бюро і падпадзяленняў, размешчаных у розных частках свету.
Статут ЮНЕСКА быў прыняты на Лонданскай канферэнцыі ў лістападзе 1945 і ўступіў у сілу 4 лістапада 1946 пасля здаччы на захоўванне актаў аб яго прыняцці дваццаццю падпісаўшымі яго дзяржавамі. У цяперашні час членамі Арганізацыі з'яўляецца 191 дзяржава.
Асноўная мэта ЮНЕСКА — садзейнічанне ўмацаванню міру і бяспекі шляхам пашырэння супрацоўніцтва народаў у вобласці адукацыі, навукі і культуры ў інтэрасах забеспячэння ўсеагульнай павагі, справядлівасці, захавання законнасці, а таксама асноўных воляў, абвешчаных у Статуце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, для ўсіх народаў, без адрознення расы, полу, мовы або рэлігіі.
З мэтай ажыццяўлення свайго мандата ЮНЕСКА выконвае пяць асноўных функцый:
- праводзіць перспектыўныя даследаванні формаў адукацыі, навукі, культуры і камунікацыі, неабходных у заўтрашнім міры;
- праводзіць пасоўванне, перадачу і абмен ведамі, абапіраючыся галоўным чынам на навуковыя даследаванні, падрыхтоўку і выкладанне;
- ажыццяўляе нарматыўную дзейнасць: падрыхтоўку і прыняцце міжнародных актаў і абавязковых да выканання рэкамендацый;
- падае паслугі экспертаў дзяржавам-членам для азначэння іх палітыкі ў вобласці развіцця і распрацоўкі праектаў у форме «тэхнічнага супрацоўніцтва»;
- ажыццяўляе абмен спецыялізаванай інфармацыяй.
У 1972 ЮНЕСКА прыняла Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, якая ўступіла ў сілу ў 1975 г. і да сучаснагаі моманту ратыфікаваная 184-мя краінамі (СССР - у 1988 г).
З 1999 г. генеральным дырэктарам ЮНЕСКА з'яўляецца Каіціра Мацуура. У 2005 годзе ён быў пераабраны на новы 4-гадовы тэрмін.
[правіць] У Сеціве
- (руск.) Афіцыйны сайт ЮНЕСКА
- (англ.) Афіцыйны сайт ЮНЕСКА
- (англ.) Цэнтр «Сусветная спадчына» ЮНЕСКА

