Перайсці да зместу

Боснія і Герцагавіна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: zh-yue:波斯尼亞
Нікола Спірыч; у сеціве.
Радок 12: Радок 12:
ТыпУраду = [[рэспубліка]] |
ТыпУраду = [[рэспубліка]] |
ПасадыКіраўнікоў = [[Трохчленнае прэзідэнцтва]]

[[Прэм'ер-міністар]] |
ПасадыКіраўнікоў = [[Трохчленнае прэзідэнцтва]]

[[Прэм'ер-міністар]] |
ІмёныКіраўнікоў = [[Барыслаў Паравац]] (сэрб)
[[Іва Міра Ёвіч]] (харват)
[[Сулейман Тыхіч]] (басніец)
[[Аднан Тэрзіч]] |
ІмёныКіраўнікоў = [[Барыслаў Паравац]] (сэрб)
[[Іва Міра Ёвіч]] (харват)
[[Сулейман Тыхіч]] (басніец)
[[Нікола Спірыч]] |
Плошча = 51 197 |
Плошча = 51 197 |
МесцаУСвецеПаводлеПлошчы = 127-е |
МесцаУСвецеПаводлеПлошчы = 127-е |
Радок 73: Радок 73:
== У сеціве ==
== У сеціве ==

* [http://www.bih-x.com/ Bosna i Hercegovina online (Боснія і Герцагавіна, інфармацыйна-турыстычны партал - ''басн. м.'')]
* [http://www.bih-x.com/ Bosna i Hercegovina online. Informativno-turisticki portal {{ref-bs}}]
* [http://www.fbihvlada.gov.ba/ Vlada Federacije Bosne i Hercegovine (Сайт Ураду Фэдэрацыі Босніі і Герцагавіны ''- басн., харв., серб., анг. м.'')]
* [http://www.fbihvlada.gov.ba/ Vlada Federacije Bosne i Hercegovine {{ref-bs}} {{ref-hr}} {{ref-sr}} {{ref-en}}]
* [http://svetlahorsk.belarda.org/local_news/data/ic_87/353/ Дзяўчына з Гомельшчыны пачала вучыцца ў БіГ (артыкул)]
* [http://svetlahorsk.belarda.org/local_news/data/ic_87/353/ Дзяўчына з Гомельшчыны пачала вучыцца ў Босніі і Герцагавіне]
* [http://svetlahorsk.belarda.org/blog/?post=163 Пейзажы загадкавай Босніі і Герцагавіны]

{{краіна ў тэмах
{{краіна ў тэмах

Версія ад 15:13, 12 жніўня 2008

Шаблон:Краіна1 Шаблон:Вызн, Шаблон:Вызн2 - дзяржава ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава. Складаецца з Федэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сербскай. Назва краіны паходзіць ад назвы ракі Босна і венг.: herceg – ваявода. Мяжуе на захадзе і поўначы з Харватыяй, на ўсходзе з Сербіяй, на поўночным усходзе з Чарнагорыяй. Мае невялікі выхад да Міжземнага мора.

Гісторыя

Тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны былі заселеныя ілірыйскімі плямёнамі, а з пачатку новай эры ўваходзілі ў склад Рымскай імперыі. Пасля падзення Рыму частка тэрыторый адышла да Візантыі. У VII стагоддзі на гэтых тэрыторыях з'яўляецца славянскае насельніцтва. У IX стагоддзі землі Босніі належалі Харвацкаму каралеўству і Сербскаму каралеўству. У XI стагоддзі тэрыторыя сучаснай Босніі перайшла да Венгрыі. У XII стагоддзі, нягледзячы на тэрытарыяльныя прэтэнзіі суседніх дзяржаў, было створана самастойнае Баснійскае княства, якое заставалася незалежным да 1463 года, калі трапіла пад уладу Асманскай імперыі. Знік і княскі род Катраманічаў, які валадарыў у Босніі тры стагоддзі.

Падчас турэцкага панавання баснійцы масава выракаюцца хрысціянства і прымаюць іслам.

Туркі валодалі Босніяй да 1878 года, калі, пасля антытурэцкага паўстання, паводле пастановы Берлінскага кангрэсу, быў усталяваны пратэктарат Аўстра-Венгрыі. Пратэктарат скончыўся анексіяй Босніі і Герцагавіны ў 1908 годзе.

28 чэрвеня 1914 года ў Сараеве быў ажыццёўлены замах на нашчадка аўстравенгерскага трону Франца Фердынанда. З гэтай падзеі пачалася Першая сусветная вайна. Пасля заканчэння вайны Боснія і Герцагавіна ўваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў1929 года называлася Каралеўства Югаславія). Падчас Другой сусветнай вайны была ў складзе Незалежнай Дзяржавы Харватыі, а потым перайшла да Сацыялістычнай Югаславіі (СФРЮ).

Суверэнітэт Босніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў лістападзе 1991 года. А ў лютым 1992 года быў праведзены рэферэндум па пытанні аб выхадзе з Югаславіі, падчас якога мусульмане і харваты выказаліся за незалежнасць краіны, якая была абвешчаная 3 сакавіка 1992 года. Баснійскія сербы не ўзялі ўдзелу ў рэферэндуме і 7 красавіка 1992 года заявілі пра стварэнне ўласнай рэспублікі. Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненні і этнічныя чысткі, ахвярамі якіх стала шмат жыхароў Босніі і Герцагавіны. ААН накіравала ў Боснію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам ЗША ў Дэйтане было заключана пагадненне, паводле якога Боснія і Герцагавіна падзяляецца на дзве часткі: баснійска-харвацкую Федэрацыю Босніі і Герцагавіны (51% тэрыторыі) і Рэспубліку Сербскую (49%). 14 снежня 1995 года ў Парыжы падпісаная мірная дамова.

Геаграфія

Тэрыторыя – 51 тыс. кв. км. Сталіца - г. Сараева (каля 300 тыс. чалавек). Буйные гарады - Тузла, Баня-Лука, Мостар, Зеніца. Боснія і Герцагавіна размяшчаецца на тэрыторыі дзвюх гістарычных абласцей-Босніі, займаючай даліну ракі Савы і яе прытокаў, і Герцагавіны, размешчаный крыху паўночней, у басейне ракі Нерэтвы.

Палітыка

На выбарах 1 кастрычніка 2006 ў Прэзідыум перамаглі серб Нябойша Радманавіч, магаметанін Харыс Сілайджыч і харват Міро Йовіч.

Эканоміка

Асноўная валюта ў краіне - канвертавальная марка (0,51 еўра). У населеных харватамі раёнах мае абарот харвацкая куна.

Дэмаграфія

Поўных сведак аб колькасці і структуры насельніцтва няма. Па неафіцыйным сведкам у БіГ зараз жыве 3,6 мільёнаў чалавек, што складвае 82,6% даваеннага ўзроўня. Афіцыйныя мовы – баснякская, сербская і харвацкая. Рэлігіі – праваслаўе, каталіцтва, магаметанства.

У сеціве

Шаблон:Link FA