Навапольскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навапольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Наваполле
Дата ўтварэння 8 красавіка 1957
Насельніцтва (2009) 814
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222845
Код аўтам. нумароў 5

Навапо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Наваполле.

8 красавіка 1957 года цэнтр Узлянскага сельсавета Рудзенскага раёна Мінскай вобласці БССР перанесены ў вёску Наваполле, сельсавет перайменаваны ў Навапольскі[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Уздзенскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Пухавіцкага раёна. 28 ліпеня 2011 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Сасноўка[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка (8 населеных пунктаў: Азярычына, Будзёнаўка, Вераб’ёўка, Кухараўка, Ленінскі, Махоўка, Таварскія, Шалягі) скасаванага Узлянскага сельсавета; а таксама ўсе населеныя пункты — Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Лебядзінае, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель — скасаванага Праўдзінскага пассавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 814 чалавек[4], з іх 90,9 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 2,2 % — татары, 1,2 % — украінцы[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9, 126, 217