Інакенцій VI (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Інакенцій VI, Папа Рымскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Інакенцій VI
фр.: Innocent VI
Papa Innocentius Sextus.jpg
199-ы Папа Рымскі
18 снежня 1352 — 12 верасня 1362
Каранацыя:

3 студзеня 1371

Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Клімент VI

Пераемнік:

Урбан V


Прафесія:

клерык, прафесар універсітэта, ксёндз

Нараджэнне:

XIII стагоддзе
Бейсак[d], Каралеўства Францыя

Смерць:

20 верасня 1362
Авіньён, Папская вобласць

Пахаванне:

chartreuse Notre-Dame-du-Val-de-Bénédiction[d]

Кардынал з:

1342

Commons-logo.svg Інакенцій VI на Вікісховішчы

Інакенцій VI (лац.: Innocentius VI; па нараджэнні Эцьен Абер, фр.: Étienne Aubert; 1282 альбо 1295 — 12 верасня 1362) — папа рымскі з 1352 да 1362.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эцьен Абер нарадзіўся ў в. Ле Мон (цяперашняя камуна Бейсак, Дэпартамент Карэз, Рэгіён Лімузен, Францыя). Працаваў выкладчыкам грамадскага права ў Тулузе, а затым стаў біскупам нуаёнскім і клермонскім.

У 1342 Абер быў назначаны кардыналам. Пасля смерці папы Клімента VI канклаў кардыналаў абраў Абера новым папам.

Інакенцій VI быў аднім з Авіньёнскіх папаў. Праз яго намаганні была падпісаная Брэціньіская дамова паміж Францыяй і Англіяй (1360). Падчас праўлення Інакенція VI Візанційскі імператар Іаан V Палеалог прапанаваў падчыніць грэчаскую праваслаўную царкву каталіцкай царкве пры ўмове падтрымкі апошняй супраць імператара Іаана VI Кантакузіна. Аднак, па прычыне адсутнасці сродкаў, Папа Інакенцій VI адмовіўся ад прапановы Іаана V.

У быцці Інакенція VI папам папскі палац у Авіньёне быў вымушаны прадаваць мастацкія творы для збору грошай, якія былі патрэбныя на вядзенне вайны ў Італіі і барацьбу супраць эфектаў чумы у Авіньёне. У 1357 папа скардзіўся на галечу.

Пасля смерці ў 1362 Папа Інакенцій VI быў пахаваны ў манастыры ў Вільнев-Ле-Авіньёне.


Папярэднік:
Клімент VI
Папа рымскі
13521362
Пераемнік:
Урбан V