Інакенцій VI (Папа Рымскі)
Інакенцій VI | ||
---|---|---|
фр.: Innocent VI | ||
![]() | ||
![]() | ||
|
||
18 снежня 1352 — 12 верасня 1362 | ||
Каранацыя | 3 студзеня 1371 | |
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Клімент VI | |
Пераемнік | Урбан V | |
Месца працы | ||
Нараджэнне |
1282 |
|
Смерць |
12 верасня 1362 |
|
Пахаванне | ||
Кардынал з | 1342 | |
![]() |
Інакенцій VI (лац.: Innocentius VI; па нараджэнні Эцьен Абер, фр.: Étienne Aubert; 1282 альбо 1295 — 12 верасня 1362) — папа рымскі з 1352 да 1362.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Эцьен Абер нарадзіўся ў в. Ле Мон (цяперашняя камуна Бейсак, Дэпартамент Карэз, Рэгіён Лімузен, Францыя). Працаваў выкладчыкам грамадскага права ў Тулузе, а затым стаў біскупам нуаёнскім і клермонскім.
У 1342 Абер быў назначаны кардыналам. Пасля смерці папы Клімента VI канклаў кардыналаў абраў Абера новым папам.
Інакенцій VI быў аднім з Авіньёнскіх папаў. Праз яго намаганні была падпісаная Брэціньіская дамова паміж Францыяй і Англіяй (1360). Падчас праўлення Інакенція VI Візанційскі імператар Іаан V Палеалог прапанаваў падчыніць грэчаскую праваслаўную царкву каталіцкай царкве пры ўмове падтрымкі апошняй супраць імператара Іаана VI Кантакузіна. Аднак, па прычыне адсутнасці сродкаў, Папа Інакенцій VI адмовіўся ад прапановы Іаана V.
У быцці Інакенція VI папам папскі палац у Авіньёне быў вымушаны прадаваць мастацкія творы для збору грошай, якія былі патрэбныя на вядзенне вайны ў Італіі і барацьбу супраць эфектаў чумы у Авіньёне. У 1357 папа скардзіўся на галечу.
Пасля смерці ў 1362 Папа Інакенцій VI быў пахаваны ў манастыры ў Вільнев-Ле-Авіньёне.
Папярэднік: Клімент VI |
Папа рымскі 1352–1362 |
Пераемнік: Урбан V |