Юрый Іосіфавіч Пунтус: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
падоўжыў кантракт |
|||
Радок 77: | Радок 77: | ||
* {{Сцяг Беларусі|20px}} Уладальнік [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі]] (2): [[Кубак Беларусі па футболе 2004/2005|2005]], [[Кубак Беларусі па футболе 2007/2008|2008]] |
* {{Сцяг Беларусі|20px}} Уладальнік [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі]] (2): [[Кубак Беларусі па футболе 2004/2005|2005]], [[Кубак Беларусі па футболе 2007/2008|2008]] |
||
* {{Сцяг Беларусі|20px}} Пераможца [[Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Другой лігі чэмпіянату Беларусі]] (2): [[Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1996|1996]] (група А), [[Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012|2012]] |
* {{Сцяг Беларусі|20px}} Пераможца [[Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Другой лігі чэмпіянату Беларусі]] (2): [[Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1996|1996]] (група А), [[Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012|2012]] |
||
* {{Сцяг Беларусі|20px}} Найлепшы футбольны трэнер Беларусі (5): 1999, 2000, 2002, 2003, 2004 |
|||
{{Зноскі}} |
{{Зноскі}} |
Версія ад 21:31, 15 снежня 2015
Поўнае імя | Юрый Іосіфавіч Пунтус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 кастрычніка 1960 (63 гады) в. Цівалі, Мінскі раён |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Славія-Мазыр | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Юрый Пунтус (нар. 8 кастрычніка 1960, в. Цівалі, зараз у межах Мінска) — былы савецкі футбаліст (гуляў на пазіцыі нападніка), а потым беларускі трэнер. У цяперашні час з'яўляецца галоўным трэнерам мазырскай «Славіі».
Клубная кар'ера
Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, выступаў за розныя клубы ў Чэмпіянаце БССР. Значных дасягненняў як ігрок не меў. У 1986 гуляў за казахскі «Спартак» з Сяміпалацінска. На наступны год скончыў кар'еру іграка з-за траўмы і перайшоў на трэнерскую працу.
Трэнерская кар'ера
У 1987 пачаў кар'еру трэнера ў мінскім «Спутніку». Пазней узначальваў мінскі «Прамень». У 1993—1995 працаваў у Расіі.
БАТЭ
У 1996 прыняў прапанову Анатоля Капскага і ўзначаліў адроджаны барысаўскі БАТЭ. За два гады вывеў клуб у Вышэйшую лігу, а ўжо ў 1999 выйграў залатыя медалі. За сем гадоў, пакуль Пунтус узначальваў БАТЭ ў вышэйшай лізе (1998—2004) барысаўчане ніводнага разу не засталіся без медалёў.
У 1999 дадаткова стаў галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі. Вывеў яе ў фінальную частку моладзевага чэмпіянату Еўропы 2004.
МТЗ-РІПА і нацыянальная зборная
У канцы 2004 нечакана пакінуў БАТЭ і стаў галоўным трэнерам мінскага МТЗ-РІПА, які толькі што ледзь выратаваўся ад вылету. Але ўжо на наступны год мінчане разам з Пунтусам выйгралі Кубак Беларусі і бронзавыя медалі чэмпіянату.
У лютым 2006 Пунтус быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі, адначасова працягваў працаваць з МТЗ-РІПА. У канцы 2006 пакінуў МТЗ-РІПА і сканцэнтраваўся на працы ў зборнай. Але асаблівых поспехаў з нацыянальнай камандай не меў і ў ліпені 2007, пакінуўшы зборную, вярнуўся ў МТЗ-РІПА. У 2008 зноў выйграў Кубак і бронзавыя медалі.
«Дынама» Брэст
У 2009 перайшоў на месца галоўнага трэнера брэсцкага «Дынама». Праводзіў амаладжэнне брэсцкай каманды, запрасіў у Брэст такіх ігракоў, як Уча Гагаладзэ і Ігар Бурко, у той жа час па яго ініцыятыве ў верасні 2010 родны клуб пакінуў Раман Васілюк. У 2009 і 2010 брэсцкая каманда займала пятае месца ў чэмпіянаце, а старт сезону 2011 быў правалены, і ў ліпені 2011 Пунтус быў звольнены з брэсцкага клуба.
«Смалявічы-СТІ»
Вельмі хутка Пунтус нечакана для ўсіх прыняў прапанову ўзначаліць смалявіцкі «Вігвам», які на той час замыкаў турнірную табліцу Другой лігі. Намерваўся вывесці клуб (які пазней атрымаў назву «Смалявічы-СТІ») ў Вышэйшую лігу, як некалі зрабіў з БАТЭ[1]. У сезоне 2011 здолеў падняць «Смалявічы» у сярэдзіну турнірнай табліцы, а на наступны год клуб, які ўзмацніўся перспектыўнімі маладымі ігракамі, перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую.
У сезоне 2013 «Смалявічы-СТІ» выступалі ў Першай лізе. Каманда працягвала выступаць маладымі ігракамі, толькі ўзмацнілася вопытным Алегам Страхановічам, які працаваў пад кіраўніцтвам Пунтуса ў БАТЭ і МТЗ-РІПА. Асаблівых поспехаў клуб са Смалявічаў не меў, чаргуючы перамогі з паражэннямі, і ў выніку апынуўся ў сярэдзіне турнірнай табліцы. У кастрычніку 2013, пасля разгромнага паражэння да светлагорскага «Хіміка» (1:6), Пунтус падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера[2].
«Славія»
У студзені 2014 з'явілася інфармацыя аб тым, што Пунтус узначаліць мазырскую «Славію», якая страціла месца ў Вышэйшай лізе. Афіцыйна стаў галоўным трэнерам мазырскага клуба ў пачатку лютага[3]. У Мазыры здолеў сабраць маладую каманду, у якой выступаў шэраг вопытных ігракоў (сярод якіх Алег Страхновіч), значную частку футбалістаў Пунтус запрасіў са свайго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ». У выніку «Славія» за некалькі тураў да фінішу Першай лігі гарантавала сабе вяртанне ў элітны дывізіён.
Сезон 2015 «Славія», якая ў міжсезонні ўзмацнілася ў асноўным ігракамі з Першай лігі, пачала добра і апынулася ў сярэдзіне табліцы, але ў другой палове чэмпіянату стала цярпець паражэнні і стала блізкай да зоны вылету. Пасля хатняга паражэння ад «Слуцка» (1:6) у пачатку кастрычніка Пунтус заявіў пра жаданне пакінуць пасаду галоўнага трэнера, аднак кіраўніцтва клуба прапанавала трэнеру працягнуць працу з камандай[4]. 8 лістапада Пунтус кіраваў «Славіяй» у матчы апошняга тура супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), тым самым стаў першым у гісторыі трэнерам, які правёў 400 матчаў у Вышэйшай лізе[5].
У снежні 2015 года стала вядома, што Пунтус застанецца галоўным трэнерам «Славіі» на наступны сезон[6].
Трэнерскія дасягненні
- Залаты прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1999, 2002
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 1998, 2000, 2003, 2004
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2001, 2005, 2008
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2005, 2008
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 1996 (група А), 2012
- Найлепшы футбольны трэнер Беларусі (5): 1999, 2000, 2002, 2003, 2004
Зноскі
- ↑ Юрий Пунтус: «Смолевичи» будут в высшей лиге
- ↑ Юрий Пунтус уволился из "Смолевичей-СТИ" (дополнено)
- ↑ Юрый Іосіфавіч Пунтус - наш галоўны трэнер! // Афіцыйны сайт ФК «Славія»
- ↑ Директор «Славии»: «Отставка Пунтуса? Считаю, что свои ошибки нужно исправлять самим»
- ↑ Футбол. Наставник "Славии" Юрий Пунтус стал первым тренером высшей лиги, проведшим 400 матчей
- ↑ Пунтус продлил контракт со «Славией»
Спасылкі
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мінскім раёне
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты СССР
- Футбольныя трэнеры СССР
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Славія Мазыр
- Трэнеры ФК Смалявічы-СТІ
- Трэнеры ФК Дынама Брэст
- Трэнеры ФК Партызан Мінск
- Трэнеры зборнай Беларусі па футболе
- Трэнеры моладзевай зборнай Беларусі па футболе
- Трэнеры ФК БАТЭ
- Трэнеры ФК Дынама Якуцк
- Трэнеры ФК Прамень Мінск (1987)
- Ігракі ФК Спартак Семей
- Ігракі ФК Спутнік Мінск
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Трактар Мінск