Лунінец: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 84: | Радок 84: | ||
* [[Аксана Спрынчан]] (нар. 1973), беларуская пісьменніца. |
* [[Аксана Спрынчан]] (нар. 1973), беларуская пісьменніца. |
||
* [[Ірына Хлюстава]], беларускі лёгкаатлет |
* [[Ірына Хлюстава]], беларускі лёгкаатлет |
||
* [[Макс Корж]], беларускі |
* [[Макс Корж]], беларускі спявак |
||
== Гл. таксама == |
|||
* [[Гарады Брэсцкай вобласці]] |
|||
* [[Гарады Беларусі]] |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 09:14, 30 красавіка 2016
Горад
Лунінец
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лу́нінец (афіц. транс.: Luniniec) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лунінецкага раёна. Вузел чыгунак на Брэст, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтадарог. У 240 км да ўсходу ад Брэста. Насельніцтва 23,8 тыс. чалавек (2006).
Гісторыя
Вядомы з 1449 пад назвай Малы Лулін, шляхецкае ўладанне. З 1471 сяло Лулінец маёнтка Ішкалдзь, належала Неміровічам. У 1552 удава Я. П. Неміровіча Ганна Сапежанка перадала сяло свайму пасынку полацкаму ваяводзе С. С. Давойне. Потым сяло належала Друцкім-Любецкім, Граўжышскім, Кунцэвічам, Долматам. З 1561 сяло завецца Лунінец. З 1588 у Наваградскім павеце ВКЛ, 484 жыхара, 74 дома, вінакурня. У 1622 г. Канстанцін Долмат падарыў Лунінец разам з сялянамі Дятлавіцкаму мужчынскаму манастыру.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1842 маёнткі манастыра былі перададзеныя ў казну, а жыхары пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялян. Развіццю Лунінца спрыяла будаўніцтва Палескіх чыгунак. З лістапада 1911 па люты 1912 тут жыў і працаваў Я. Колас. З 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр павета. З 1939 у БССР, з 1940 — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Лунінцы і раёне акупанты знішчылі 16,6 тыс. чалавек, вывезлі ў Германію 2,3 тыс. чалавек.
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Юбілейная».
- РУВП «Лунінецкі рамонтна-механічны завод»
- Філіял «Нарыхтоўча-вытворчы камбінат „Палессе“» Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства
- ААТ «Лунінецкі малочны завод»
- ААТ «Лунінецлес»
- Філіял «Лунінецкі хлебазавод» РУВП «Брэстхлебпрам»
Дэмаграфія
- 1588—484 чал., 74 дамы́
- 1795—624 чал., 75 дамоў
- 1897 — 3167 чал., 855 двароў
- 1939 — 8300 чал.
Культура
СМІ
- Газета «Інформ-прагулка». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб'яднаныя Масмедыі“».
- Газета «Лунінецкія навіны». Орган мясцовых улад.
Турыстычная інфармацыя
Дзейнічае Лунінецкі краязнаўчы музей. Спыніцца можна ў гасцініцы «Юбілейная».
Славутасці
- Касцёл Св. Іосіфа (1931).
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1912—1921).
Страчаная спадчына
- Сінагога.
Вядомыя асобы
- А. В. Петрушэўскі (1898—1976), генерал-палкоўнік, Герой Савецкага Саюза
- М. М. Калінковіч (1950—1990), беларускі пісьменнік, гісторык
- Аксана Спрынчан (нар. 1973), беларуская пісьменніца.
- Ірына Хлюстава, беларускі лёгкаатлет
- Макс Корж, беларускі спявак
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. — Мн., 1999.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
- Белорусская ССР: крат. энцикл. Т. 1. — Мн., 1979.