Ліберыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40: Радок 40:
|Часавыя паясы=+0
|Часавыя паясы=+0
}}
}}
'''Лібе́рыя''' ([[Англійская мова|анг.]]: ''Republic of Liberia'') — краіна ў [[Заходняя Афрыка|Заходняй Афрыцы]]. Мяжуе з [[Гвінея]]й, [[Кот-д'Івуар]]ам і [[Сьера-Леонэ]]. Мае выхад да [[Атлантычны акіян|Атлантычнага акіяна]]. Займае плошчу ў 111 тыс.кв.км з насельніцтвам каля 4,7 млн чалавек. Сталіца — [[горад Манровія]].
'''Лібе́рыя''' ([[Англійская мова|анг.]]: ''Republic of Liberia'') — краіна ў [[Заходняя Афрыка|Заходняй Афрыцы]]. Мяжуе з [[Гвінея]]й, [[Кот-д'Івуар]]ам і [[Сьера-Леонэ]]. Мае выхад да [[Атлантычны акіян|Атлантычнага акіяна]]. Займае плошчу ў 111 тыс.кв.км з насельніцтвам каля 4,7 млн чалавек. Сталіца і найбуйнейшы горад — [[горад Манровія]].


Дзяржаўная мова — англійская, у стасунках ужываюцца каля 20 мясцовых моваў.
Першая незалежная дзяржава на афрыканскім кантыненце (1847). Ліберыя была сярод заснавальнікаў [[Ліга Нацый|Лігі Нацыяў]] і [[Арганізацыя аб'яднаных нацый|ААН]].


Ліберыя з'яўляецца самай доўгаіснуючай рэспублікай у [[Афрыка|Афрыцы]] (з 1847). Ліберыя была сярод заснавальнікаў [[Ліга Нацый|Лігі Нацыяў]] і [[Арганізацыя аб'яднаных нацый|ААН]]. Сёння з'яўляецца сябрам ААН, [[Афрыканскі Саюз|Афрыканскага Саюза]], дзяржаў АКТ. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са [[ЗША|Злучанымі Штатамі Амерыкі]], як эканамічна, так і культурна. Напрыканцы ХХ стагоддзя краіна зведала дзве грамадзянскія вайны, якія забралі жыцці 250 000 чалавек і негатыўна адбілася на эканоміцы. У 2014-2015 Ліберыя стала адным з ачагоў [[Эпідэмія ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы|эпідэміі ліхаманкі Эбола]], і хоць вірус і ўдалося адолець, шуму ён нарабіў шмат. У 2018 годзе лідарам краіны стаў знакаміты ў 1990-х футбаліст "[[Мілан (футбольны клуб)|Мілан]]а" Джордж Веа.
З'яўляецца сябрам ААН, [[Афрыканскі Саюз|Афрыканскага Саюза]], дзяржаў АКТ.


== Этымалогія ==
== Этымалогія ==
Радок 63: Радок 63:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Ліберыі}}
{{main|Гісторыя Ліберыі}}
Ліберыйскія землі былі заселеныя толькі ў ІІ тыс. н.э. у выніку міграцыі плямёнаў з поўначы і захаду, якая адбывалася з прычын падзення [[Імперыя Малі
Ліберыя з'яўляецца самай старой рэспублікай у [[Афрыка|Афрыцы]]. Узнікла ў выніку дагавора паміж мясцовымі жыхарамі і Амерыканскім Каланіяльным Таварыствам падпісанай у [[1821]] г. Дзякуючы ёй вызваленыя [[Рабства|рабы]] маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. [[26 ліпеня]] [[1847]] г. была прынятая канстытуцыя, якая пацвердзіла незалежнасць Ліберыі. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са [[ЗША|Злучанымі Штатамі Амерыкі]], як эканамічна, так і культурна.
|імперый Малі]] і Сангай, а таксама апустыньвання цэнтральных раёнаў. У ХVI-XVI стагоддзі свае факторыі для гандлю рабамі тут мелі партугальцы, англічане і галандцы. Апошнія называлі ўзбярэжжа Пярцовым берагам.


Узнікла Ліберыя дзякуючы намаганням Амерыканскага Каланізацыйнага Таварыства, якое верыла, што былыя рабы здолеюць займець свабоду і дабрабыт на сваёй гістарычнай радзіме. У [[1821]] г. паміж Таварытвам і мясцовымі плямёнамі была падпісана дамова, дзякуючы якой вызваленыя [[Рабства|рабы]] маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. Паміж 1822 і 1861 больш за 15 тысяч вызваленых і свабоднанароджаных неграў і 3200 афракарыбцаў перасяліліся ў Ліберыю.
У [[1980]] г. [[Самуэль Доэ]] здзейсніў ваенны пераварот, забіў існуючага [[прэзідэнт]]а і зрынуў [[урад]]. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясціў кіраўніком дзяржавы. У [[1989]] г. пачалася грамадзянская вайна, у выніку Доэ быў забіты, а ваенныя страцілі ўладу. У [[1997]] г. прэзідэнтам Ліберыі быў абраны [[Чарльз Тэйлар]], адзін з апанентаў Доэ. [[23 лістапада]] [[2005]] г. на пасаду прэзідэнта была абрана [[Элен Джонсан-Серліф]] — першая жанчына-прэзідэнт у Афрыцы. У 2018 годзе лідарам краіны стаў знакаміты ў 1990-х футбаліст "[[Мілан (футбольны клуб)|Мілан]]а" Джордж Веа.

[[26 ліпеня]] [[1847]] г. была прынятая канстытуцыя, якая пацвердзіла незалежнасць Ліберыі і рэспубліканскі дзяржаўны лад паводле амерыканскай мадэлі. Першым прэзідэнтам стаў Джозеф Робертс. Цікава, што Злучаныя Штаты прызналі незалежную Ліберыю толькі падчас [[Грамадзянская вайна ў ЗША|грамадзянскай вайны]] ў 1862 годзе.

Амерыкана-ліберыйцы не зліліся з мясцовымі плямёнамі, якія аднеслія да перасяленцаў варожа і нават рабілі ўзброеныя набегі. І сталася так, што 5 % насельніцтва з амерыканскімі каранямі сфармавалі падітычную эліту, астатнія ж не былі нават грамадзянамі. Адукацыя і ахова здароўя насельніцтва былі перакладеныя на хрысціянскія місіі.

У Першую Сусветную вайну Ліберыя падртымала ЗША і [[Антанта|Антанту]], са свайго боку ЗША дапамаглі мадэрнізаваць інфраструктуру краіны, асабліва транспартную

У [[1980]] г. [[Самуэль Доэ]] здзейсніў ваенны пераварот, забіў існуючага [[прэзідэнт]]а і зрынуў [[урад]]. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясціў кіраўніком дзяржавы. У [[1989]] г. пачалася грамадзянская вайна (доўжылася да 1996), у выніку Доэ быў забіты, а ваенныя страцілі ўладу. У [[1997]] г. прэзідэнтам Ліберыі быў абраны [[Чарльз Тэйлар]], адзін з апанентаў Доэ. Але да стабільнасці Ліберыя мусіла перажыць яшчэ адну грамадзянскую вайну (1999-2003). [[23 лістапада]] [[2005]] г. на пасаду прэзідэнта была абрана [[Элен Джонсан-Серліф]] — першая жанчына-прэзідэнт у Афрыцы. У 2014-2015 Ліберыя стала адным з ачагоў [[Эпідэмія ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы|эпідэміі ліхаманкі Эбола]], і хоць вірус і ўдалося адолець, шуму ён нарабіў шмат. У 2018 годзе лідарам краіны стаў знакаміты ў 1990-х футбаліст "[[Мілан (футбольны клуб)|Мілан]]а" Джордж Веа.


== Дзяржаўны лад і палітыка ==
== Дзяржаўны лад і палітыка ==
Радок 81: Радок 90:


== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==
Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5%), якіх называюць ''амерыканаліберыйцамі''. Яны займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: [[кпеле]], [[баса (народ)|баса]], [[гіё]], [[кру]], [[грэба]], [[мана]], [[крахн]], [[гола]], [[гбандзі]], [[лома]], [[кісі]], [[Ваі, народ|ваі]], [[дэі]], [[бэла]], [[мандынга]] і [[мендэ]]. Этнічная разнароднасць пагаршаецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю [[анімізм]]у.
Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5%), якіх называюць ''амерыканаліберыйцамі''. Яны займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: [[кпеле]], [[баса (народ)|баса]], [[гіё]], [[кру]], [[грэба]], [[мана]], [[крахн]], [[гола]], [[гбандзі]], [[лома]], [[кісі]], [[Ваі, народ|ваі]], [[дэі]], [[бэла]], [[мандынга]] і [[мендэ]]. Этнічная разнароднасць пагаршаецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю [[анімізм]]у. Дзяржаўная мова — англійская.


== Эканоміка ==
== Эканоміка ==
Ліберыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасць атрымання ліберыйскага сцяга для карабля, а таксама адсутнасць плацяжоў за яго выкарыстанне прывяло да таго, што гандлёвы флот які ходзіць пад ліберыйскім сцягам адзін з самых вялікіх у свеце. Іх агульны [[танаж]] складае 99 млн. т.
Ліберыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасць атрымання ліберыйскага сцяга для карабля, а таксама адсутнасць плацяжоў за яго выкарыстанне прывяло да таго, што гандлёвы флот які ходзіць пад ліберыйскім сцягам адзін з самых вялікіх у свеце. Іх агульны [[танаж]] складае 99 млн. т.

== Некаторыя цікавінкі ==
* [[Джозеф Джэнкінс Робертс]] — першы прэзідэнт Ліберыі — нарадзіўся ў штаце [[Вірджынія]], гэтаксама як і першы прэзідэнт ЗША [[Джордж Вашынгтон]].
* Прызнанне права на грамадзянства ўсіх ліберыйцаў у 1904 было як бы рэпетыцыяй аналагічнага акту ў ЗША ў дачыненні да індзейцаў.


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 11:19, 22 верасня 2018

Рэспубліка Ліберыя
Republic of Liberia
Герб Ліберыі
Сцяг Ліберыі Герб Ліберыі
Дэвіз: «The love of liberty brought us here. (Любоў да свабоды прывяла нас сюды.)»
Гімн: «All Hail, Liberia Hail»
Дата незалежнасці 26 ліпеня 1847 (ад ЗША)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Манровія
Найбуйнейшыя гарады Манровія
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Джордж Веа
Джоэл Тэйлар
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
103-я ў свеце
111 369 км²
1%
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

4 689 021[1] чал. (125-я)
40 чал./км²
ВУП
  • Разам (2018)
  • На душу насельніцтва

$4,123 млрд. [2]  (170-ы)
$915  (178-ы)
ІРЧП (2017) 0.435 (нізкі) (181-ы)
Валюта Ліберыйскі долар (LRD)
Інтэрнэт-дамены .lr
Код ISO (Alpha-2) LR
Код ISO (Alpha-3) LBR
Код МАК LBR
Тэлефонны код +231
Часавыя паясы +0

Лібе́рыя (анг.: Republic of Liberia) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінеяй, Кот-д'Івуарам і Сьера-Леонэ. Мае выхад да Атлантычнага акіяна. Займае плошчу ў 111 тыс.кв.км з насельніцтвам каля 4,7 млн чалавек. Сталіца і найбуйнейшы горад — горад Манровія.

Дзяржаўная мова — англійская, у стасунках ужываюцца каля 20 мясцовых моваў.

Ліберыя з'яўляецца самай доўгаіснуючай рэспублікай у Афрыцы (з 1847). Ліберыя была сярод заснавальнікаў Лігі Нацыяў і ААН. Сёння з'яўляецца сябрам ААН, Афрыканскага Саюза, дзяржаў АКТ. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са Злучанымі Штатамі Амерыкі, як эканамічна, так і культурна. Напрыканцы ХХ стагоддзя краіна зведала дзве грамадзянскія вайны, якія забралі жыцці 250 000 чалавек і негатыўна адбілася на эканоміцы. У 2014-2015 Ліберыя стала адным з ачагоў эпідэміі ліхаманкі Эбола, і хоць вірус і ўдалося адолець, шуму ён нарабіў шмат. У 2018 годзе лідарам краіны стаў знакаміты ў 1990-х футбаліст "Мілана" Джордж Веа.

Этымалогія

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Краіна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы ў некалькіх сотнях кіламетраў ад экватара. Ліберыя мяжуе з Гвінеяй (563 км) на поўначы, С'ера Леонэ (306 км) і Кот-д'Івуарам (716 км) — на ўсходзе. Берагавая лінія складае 579 км.

Прырода

Лясы Ліберыі

Краявіды змяняюцца з аддаленнем ад марскога ўзбярэжжа: пачаткова раўніна пераходзіць у пласкагор'е, а потым у невысокія горы ў паўночна-заходняй частцы краіны. Самая высокая кропка краіны — гара Маўнт-Вутэвэ (1380 м).

Клімат экватарыяльны, спякотны, з мая да кастрычніка цягнуцца трапічныя дажджы. Колькасць ападкаў складае 5 000 мм на ўзбярэжжы і 1 500 мм у глыбіні краіны. Сярэднегадавая тэмпература +25 °C.

Амаль што палова тэрыторыі пакрытая трапічнымі лясамі.

Гісторыя

Ліберыйскія землі былі заселеныя толькі ў ІІ тыс. н.э. у выніку міграцыі плямёнаў з поўначы і захаду, якая адбывалася з прычын падзення [[Імперыя Малі |імперый Малі]] і Сангай, а таксама апустыньвання цэнтральных раёнаў. У ХVI-XVI стагоддзі свае факторыі для гандлю рабамі тут мелі партугальцы, англічане і галандцы. Апошнія называлі ўзбярэжжа Пярцовым берагам.

Узнікла Ліберыя дзякуючы намаганням Амерыканскага Каланізацыйнага Таварыства, якое верыла, што былыя рабы здолеюць займець свабоду і дабрабыт на сваёй гістарычнай радзіме. У 1821 г. паміж Таварытвам і мясцовымі плямёнамі была падпісана дамова, дзякуючы якой вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. Паміж 1822 і 1861 больш за 15 тысяч вызваленых і свабоднанароджаных неграў і 3200 афракарыбцаў перасяліліся ў Ліберыю.

26 ліпеня 1847 г. была прынятая канстытуцыя, якая пацвердзіла незалежнасць Ліберыі і рэспубліканскі дзяржаўны лад паводле амерыканскай мадэлі. Першым прэзідэнтам стаў Джозеф Робертс. Цікава, што Злучаныя Штаты прызналі незалежную Ліберыю толькі падчас грамадзянскай вайны ў 1862 годзе.

Амерыкана-ліберыйцы не зліліся з мясцовымі плямёнамі, якія аднеслія да перасяленцаў варожа і нават рабілі ўзброеныя набегі. І сталася так, што 5 % насельніцтва з амерыканскімі каранямі сфармавалі падітычную эліту, астатнія ж не былі нават грамадзянамі. Адукацыя і ахова здароўя насельніцтва былі перакладеныя на хрысціянскія місіі.

У Першую Сусветную вайну Ліберыя падртымала ЗША і Антанту, са свайго боку ЗША дапамаглі мадэрнізаваць інфраструктуру краіны, асабліва транспартную

У 1980 г. Самуэль Доэ здзейсніў ваенны пераварот, забіў існуючага прэзідэнта і зрынуў урад. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 г. пачалася грамадзянская вайна (доўжылася да 1996), у выніку Доэ быў забіты, а ваенныя страцілі ўладу. У 1997 г. прэзідэнтам Ліберыі быў абраны Чарльз Тэйлар, адзін з апанентаў Доэ. Але да стабільнасці Ліберыя мусіла перажыць яшчэ адну грамадзянскую вайну (1999-2003). 23 лістапада 2005 г. на пасаду прэзідэнта была абрана Элен Джонсан-Серліф — першая жанчына-прэзідэнт у Афрыцы. У 2014-2015 Ліберыя стала адным з ачагоў эпідэміі ліхаманкі Эбола, і хоць вірус і ўдалося адолець, шуму ён нарабіў шмат. У 2018 годзе лідарам краіны стаў знакаміты ў 1990-х футбаліст "Мілана" Джордж Веа.

Дзяржаўны лад і палітыка

Дзяржаўны лад

Ліберыя — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя, прынятая 6 студзеня 1986 г. с наступнымі зменамі. Кіраўнік дзяржавы і ўрада, а таксама вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва шляхам усеагульных прамых выбараў на 6-гадовы тэрмін.

Вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган — двухпалатны парламент — Нацыянальная Асамблея (Сенат і Палата Прадстаўнікоў). 64 дэпутата Палаты Прадстаўнікоў абіраюцца шляхам усеагульных прамых і таемных выбараў на 6 гадоў. Сенат, які складаецца з 30-ці сенатараў, таксама абіраецца шляхам усеагульнага прамога і тайнага галасавання (тэрмін паўнамоцтваў 15-ці старэйшых сенатараў - 9 гадоў, 15-ці малодшых - 7 гадоў).

Судовая сістэма

Знешняя палітыка

Адміністрацыйны падзел

У адміністрацыйным плане Ліберыя дзеліцца на 15 графстваў.

Насельніцтва

Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5%), якіх называюць амерыканаліберыйцамі. Яны займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: кпеле, баса, гіё, кру, грэба, мана, крахн, гола, гбандзі, лома, кісі, ваі, дэі, бэла, мандынга і мендэ. Этнічная разнароднасць пагаршаецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю анімізму. Дзяржаўная мова — англійская.

Эканоміка

Ліберыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасць атрымання ліберыйскага сцяга для карабля, а таксама адсутнасць плацяжоў за яго выкарыстанне прывяло да таго, што гандлёвы флот які ходзіць пад ліберыйскім сцягам адзін з самых вялікіх у свеце. Іх агульны танаж складае 99 млн. т.

Некаторыя цікавінкі

  • Джозеф Джэнкінс Робертс — першы прэзідэнт Ліберыі — нарадзіўся ў штаце Вірджынія, гэтаксама як і першы прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон.
  • Прызнанне права на грамадзянства ўсіх ліберыйцаў у 1904 было як бы рэпетыцыяй аналагічнага акту ў ЗША ў дачыненні да індзейцаў.

Гл. таксама

  1. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/li.html
  2. https://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2016/02/weodata/weorept.aspx?pr.x=98&pr.y=20&sy=2014&ey=2021&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=668&s=NGDPD%2CNGDPDPC%2CPPPGDP%2CPPPPC&grp=0&a=