Калмыкія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэспубліка Калмыкія)
Рэспубліка Калмыкія
руск.: Республика Калмыкия
калм. Хальмг Таңһч
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Расія
Гімн Гімн Рэспублікі Калмыкія
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Паўднёвую федэральную акругу
Уключае 13 раёнаў,
1 гарадская акруга
Адміністрацыйны цэнтр Эліста
Інш. буйныя гарады Эліста, Лагань, Троіцкае
Дата ўтварэння 1920 (як Калмыцкая АВ)
20 кастрычніка 1935 (як Калмыцкая АССР)
1944 (скасаванне АССР)
9 студзеня 1957 (аднаўленне ў якасці аўтаномнай вобласці)
29 ліпеня 1958 (як Калмыцкая АССР)
1990 (як Калмыцкая ССР)
Кіраўнік Рэспублікі Аляксей Арлоў
Старшыня
Народнага Хуралу
(Парламенту)

Анатоль Казачка
Афіцыйная мова руская, калмыцкая
Насельніцтва (2013)
284 140[1] (78-е месца)
Шчыльнасць 3,8 чал./км²
Нацыянальны склад калмыкі, рускія
Плошча 74 731 км²
(40-е месца)
Рэспубліка Калмыкія на карце
Часавы пояс +2UTC +4
Код ISO 3166-2 RU-KL
Код аўтам. нумароў 08
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калмы́кія — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі ў міжрэччы Волгі і Дона. Плошча — 74,7 тыс. км², працягласць з поўначы на поўдзень — 448 км, з захаду на ўсход — 423 км. Адміністрацыйны цэнтр — горад Эліста.

Мяжуе з трыма вобласцямі (з Растоўскай — на захадзе, з Валгаградскай — на паўночным захадзе, з Астраханскай — на ўсходзе і паўночным усходзе), адным краем (са Стаўрапольскім — на поўдні і паўднёвым захадзе) і адной рэспублікай Расіі (з Дагестанам — на паўднёвым усходзе). На ўсходзе, паміж мяжой з Астраханскай вобласцю і мяжой з Дагестанам, праходзіць узбярэжжа Каспійскага мора.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 1920 года створаная як Калмыцкая аўтаномная вобласць, якая ў перыяд 19281934 уваходзіла напачатку ў Ніжне-Волжскую вобласць (пазней пераназваную ў Ніжне-Волжскі край), а потым — у Сталінградскі край. 20 кастрычніка 1935 года аўтаномная вобласць была пераўтворана ў Калмыцкую АССР.

Падчас Другое Сусветнай вайны, улетку 1942 года, значная частка тэрыторыі Калмыкіі была акупавана нямецкімі войскамі, у студзені 1943 Савецкая Армія вызваліла тэрыторыю рэспублікі.

У снежні 1943 года калмыкі былі дэпартаваныя ў Сібір, з гэтай прычыны ў наступным годзе Калмыцкая АССР спыніла сваё існаванне. У 1956 годзе калмыкі былі рэабілітаваны. 9 студзеня наступнага года калмыцкая аўтаномія была адноўлена ў якасці аўтаномнай вобласці ў складзе Стаўрапольскага края, 29 ліпеня 1958 года яе статус быў падвышаны да АССР.

У 1990 годзе была прынятая дэкларацыя пра суверэнітэт і пераўтварэнне Калмыкіі ў саюзную рэспубліку (ССР)[2]. Праз тры гады быў абраны першы прэзідэнт Рэспублікі Калмыкія, якім стаў Кірсан Ілюмжынаў і які займаў гэту пасаду да 2005 года. У 2005 годзе пасада была пераназвана ў «кіраўнік Рэспублікі Калмыкія», да 24 кастрычніка 2010 года яе таксама займаў Кірсан Ілюмжынаў. Ад 24 кастрычніка 2010 года на гэтай пасадзе знаходзіцца Аляксей Арлоў.

У 1994 годзе было прынятае Стэпавае Укладанне (Канстытуцыя) Рэспублікі Калмыкія, якое пацвердзіла статус рэспублікі як суб’екта і неад’емнай часткі Расійскай Федэрацыі, адначасова дэкларуючы пераемнасць ад Джунгарскага ханства. У 2009 годзе святкавалася 400-годдзе добраахвотнага ўваходжання калмыцкага народа ў склад расійскай дзяржавы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак на 2013 год, насельніцтва Калмыкіі склала 284 140 чал.[1] У тым ліку шчыльнасць склала 3,8 чал./км², дзеля гарадскога насельніцтва — 44,73 %[1]. З пункту гледжання суадносін па нацыяльным крытэры, насельніцтва складаюць[3] калмыкі (57,4 %), рускія (32,2 %), даргінцы (2,7 %), казахі (1,7 %), туркі (1,3 %), чачэнцы (1,2 %), аварцы (1,0 %), украінцы (0,5 %), карэйцы (0,5 %), немцы (0,3 %), татары (0,3 %).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У склад Рэспублікі Калмыкіі ўваходзяць[4] гарадская акруга Эліста і 13 муніцыпальных раёнаў, а таксама 142 сельскіх і 2 гарадскіх муніцыпальных утварэнняў[5].

  • Раёны Рэспублікі Калмыкія:
  1. Гарадавікоўскі
  2. Ікі-Бурульскі
  3. Кетчанераўскі
  4. Лаганскі
  5. Маладзярбетаўскі
  6. Акцябрскі
  7. Прыютненскі
  8. Сарпінскі
  9. Цалінны
  10. Чорназямельскі
  11. Юсцінскі
  12. Яшалцінскі
  13. Яшкульскі

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]