Антон Антонавіч Грыневіч
Антон Антонавіч Грыневіч | |
---|---|
![]() Антон Грыневіч у пачатку XX ст. (БДАМЛМ) | |
Дата нараджэння | 3 мая 1877 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 снежня 1937 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | збіральнік народнай музыкі, выдавец, педагог |
Навуковая сфера | фалькларыстыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() | |
![]() |
Антон Антонавіч Грыневіч (3 мая 1877, хутар Іванаўшчына, Лепельскі павет, цяпер Полацкі раён, Беларусь — 8 снежня 1937[1]) — збіральнік беларускага музычнага меласу (фальклору), выдавец, педагог.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Дзісненскае гарадское вучылішча. Калежскі сакратар у Санкт-Пецярбургу, заснавальнік «Выдавецтва Антона Грыневіча» (1910). Удзельнік суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца». У 1910—1912 гадах выдаў два тамы кніжкі «Беларускія песьні з нотамі». Загадчык мастацкай падсекцыі Белнацкому (1918), Беларускага народнага дому.
У Вільні з 1920 года. Падтрымліваў Беларускую драматычную майстэрню. У час быцця ў Вільні быў арыштаваны дэфензівай, адбыў год зняволення ў варшаўскай турме. Пазней быў звольнены з Віленскай беларускай гімназіі за недобранадзейнасць, ізноў паддадзены следству. Уцёк у БССР.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/%D0%A1%D1%83%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%86%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96_%D1%80%D1%8D%D0%B4%D0%B0%D0%BA%D1%86%D1%8B%D1%96_%C2%AB%D0%9D%D0%B0%D1%88%D0%B0%D0%B9_%D0%9D%D1%96%D0%B2%D1%8B%C2%BB_%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D0%BC_%D0%B7_%D1%81%D1%8F%D0%BC%E2%80%99%D1%91%D0%B9_%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D0%BA%D0%B5_%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D1%87%D0%B0%D1%81_%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D0%B0_%D0%B2%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0%D1%85_%D0%92%D1%96%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96._%D0%92%D1%8F%D1%81%D0%BD%D0%B0_1915_%D0%B3._%28%D0%91%D0%94%D0%90%D0%9C%D0%9B%D0%9C%29.jpg/300px-thumbnail.jpg)
У Мінску з 1925 года. Сакратар музычнай падсекцыі Інбелкульта (1925—1928), потым у Акадэміі навук БССР (1929—1930). Удзельнік этнаграфічных экспедыцый на Палессі, на Полаччыне, у паўночных раёнах Беларусі.
Член выдавецкага таварыства «Загляне сонца і ў наша ваконца». Выдаў сваім коштам зборнік «Беларускія песні з нотамі»[2] (1910), зборнік «Беларускія народныя песні з нотамі» (разам з А. Зязюлем, 1912), зборнікі паэзіі Я. Купалы «Гусляр», «Адвечная песня», тры зборнікі апавяданняў Я. Коласа, першую кнігу У. Галубка «Апавяданні», зборнікі навел Таўруса і Гвазда.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Grynievich.jpg/220px-Grynievich.jpg)
У Вільні выдаў «Народны спеўнік» (1920), «Школьны спеўнік»[3] (1920), «Навука спеву»[4] (1923), «Беларускі дзіцячы спеўнік» (1925). У Вільні рыхтаваў «Канцэртны спеўнік»[5], «Аднагалосыя, двухгалосыя і харавыя канцэртныя спевы». Планаваў выданне вялікага музыка-этнаграфічнага зборніка беларускіх песень, запісаных ім у 1906—1920 гг. З 1925 года жыў у БССР. Падрыхтаваў да друку ў БССР зборнікі «Аднагалосыя, двухгалосыя і шматгалосыя народныя песні», «Дзіцячыя гульні», зборнік фартэпіянных твораў рэвалюцыйнага зместу на тэксты беларускіх пісьменнікаў. Збіраў фальклор на Палессі і ў Падзвінні.
Аўтар артыкулаў у беларускім перыядычным друку. У часопісе «Наш край» апублікаваў артыкул «Праграма-інструкцыя для збіральнікаў беларускай музычна-этнаграфічнай творчасці» (1925).
Арыштаваны ў 1933 годзе, памёр у лагеры.
У архівах Беларусі і Вільні захоўваецца да 1000 запісаў беларускага меласу, сабраных Грыневічам.
Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]
Фалькларыстычную і музычна-прапагандысцкую дзейнасць Грыневіча высока ацанілі З. Бядуля[6], кампазітар і знавец беларускага меласу М. В. Анцаў.
Зноскі
- ↑ БелСЭ 1971.
- ↑ Песні, апублікаваныя ў зборніку, збіраў цягам 4 гадоў сам Грыневіч.
- ↑ Музычны дапаможнік, цалкам заснаваны на нацыянальным песенным матэрыяле.
- ↑ Падручнік для беларускіх пачатковых і сярэдніх школ.
- ↑ Народныя песні, гарманізаваныя для хору А. Грачанінавым.
- ↑ У артыкуле «Беларуская народная мелодыя».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Крыловіч Н. П. Улюбёны ў песню // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 1. — Мн.: Полымя, 1980. — ISSN 0131-2669 — С. 14—15.
- Ліс А. С. Грыневіч Антон Антонавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 4. Графік — Зуйка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — С. 56. — 608 с.: іл., карты.
- Ліс А. С. Грыневіч Антон Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 483. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Ліс А. С. Грыневіч Антон Антонавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 163. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Антон Антонавіч Грыневіч у Вікікрыніцах |
---|---|
![]() |
Антон Антонавіч Грыневіч на Вікісховішчы |
- Грыневіч Антон Антонавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
- Памерлі 8 снежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Этнографы Беларусі
- Беларусісты
- Постаці Інстытута беларускай культуры
- Нарадзіліся ў Полацкім раёне
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР