Ханс Альбрэхт Бетэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ганс Альбрэхт Бетэ)
Перайсці да: рух, знайсці
Ханс Альбрэхт Бетэ
ням.: Hans Albrecht Bethe
Hans Bethe.jpg
Дата нараджэння

2 ліпеня 1906(1906-07-02)[1][2][3][4]

Месца нараджэння

Страсбур, Unterelsaß[d], Эльзас-Латарынгія, Германская імперыя[5]

Дата смерці

6 сакавіка 2005(2005-03-06)[1][2][3][4] (98 гадоў)

Месца смерці

Ітака[d], Томпкінс[d], Нью-Ёрк, ЗША

Грамадзянства

Германскі рэйх
Flag of the United States.svg Злучаныя Штаты Амерыкі

Бацька:

Albrecht Bethe[d]

Род дзейнасці

астраном, фізік, вучоны-ядзернік, прафесар універсітэта, фізік-тэарэтык

Навуковая сфера

фізіка, астрафізіка

Месца працы

Цюбінгенскі ўніверсітэт
Манчэстэрскі ўніверсітэт
Карнельскі ўніверсітэт
Манхэтэнскі праект

Навуковая ступень

доктарская ступень[d] (1928)

Альма-матар

Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна
Франкфурцкі ўніверсітэт імя Ёгана Вольфганга Гётэ

Навуковы кіраўнік

Арнальд Зомерфельд

Узнагароды і прэміі
Подпіс

Подпіс

Commons-logo.svg Ханс Альбрэхт Бетэ на Вікісховішчы

Ганс (Ханс) Альбрэхт Бетэ (ням.: Hans Albrecht Bethe; 2 ліпеня 1906, Страсбург, Эльзас-Латарынгія, Германская імперыя - 6 сакавіка 2005, Ітака, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі астрафізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1967).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1924-1928 навучаўся ў Франкфурцкім і Мюнхенскім універсітэтах. Доктарская ступень (1928). Яго маці была яўрэйкай і яму давялося ў 1933 эміграваць у Вялікабрытанію, з 1935 у ЗША. З 1937 прафесар Карнельскага ўніверсітэта ў Ітацы (штат Нью-Ёрк). У 1941 атрымаў амерыканскае грамадзянства. Браў удзел у работах, якія праводзіліся ў рамках Манхэтанскага праекта.

Асноўныя працы прысвечаны ядзернай фізіцы і астрафізіцы. Адкрыў пратон-пратонны цыкл тэрмаядзерных рэакцый (1938). Прапанаваў шасціступеньчаты вугляродна-азотны цыкл, які дазваляе растлумачыць працэс праходжання тэрмаядзерных рэакцый у масіўных зорках (1938), незалежна ад К. Вайцзэккера). Бетэ належыць формула для вызначэння страт энергіі зараджанай часціцай, якая рухаецца ў рэчыве (1934). У 1947 Бетэ патлумачыў лэмбаўскі зрух, увёўшы ў квантавую тэорыю радыяцыйныя папраўкі і паклаўшы пачатак тэорыі перанарміровак. У тэорыі элементарных часціц шырока ўжываецца раўнанне Бетэ - Солпітэра, якое апісвае сістэму двух узаемадзейнічаючых часціц (1951).

У 1929 годзе распрацаваў квантавахімічную тэорыю крышталічнага поля.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118658662 // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. 3,0 3,1 Архив по истории математики Мактьютор
  4. 4,0 4,1 (unspecified title)
  5. Бете Ханс Альбрехт / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.