Мікалай V (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай V
Paus Nicolaas V door Peter Paul Rubens.jpg
Герб
208-ы Папа Рымскі
6 сакавіка 1447 — 24 сакавіка 1455
Каранацыя: 19 сакавіка 1447
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Яўген IV
Пераемнік: Калікст III

Адукацыя:
Прафесія: клерык, бібліятэкар, ксёндз
Месца працы:
Нараджэнне: мерк. 15 лістапада 1397[1]
Смерць: 24 сакавіка 1455[1] (57 гадоў)
Пахаванне:
Прыняцце свяшчэннага сану: 1422
Кардынал з: 1446
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Мікалай V (лац.: Nicolaus PP. V, свецкае імя: Тамаза Парэнтучэлі, італ.: Tommaso Parentucelli; 15 лістапада 1397 — 24 сакавіка 1455) — Папа Рымскі з 6 сакавіка 1447 года па 24 сакавіка 1455 г. Мікалай V увайшоў у гісторыю як «першы Папа-гуманіст»), які ўмацаваў за Рымам права называцца сталіцай хрысціянства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тамаза Парэнтучэлі — будучы Пантыфік Мікалай V — вывучаў грэчаскую мову ў Фларэнцыі і калекцыянаваў манускрыпты, засвоіў рэнесансную культуру і ўспрыняў гуманістычны спосаб думак. У 1444 годзе стаў біскупам Балоньі. На Ферара-Фларэнтыйскім саборы ён праводзіў дыскусіі з прадстаўнікамі Армянскай Царквы, коптамі, якавітамі з мэтай пераадолець дактрынальныя адрозненні з Каталіцкім Касцёлам. У цэлым, ён быў удалым перамоўшчыкам і касцёльным дыпламатам.

Пасля таго, як у 1447 г. Мікалай V быў абраны Папам, ён абвясціў 1450 год юбілейным. З гэтай нагоды ў Рым з’ехалася каля 100 тысяч пілігрымаў. Базылікі не закрываліся нават на ноч і пастаянна былі напоўненыя пілігрымамі. Кананізацыя Бернардзіна Сіенскага стала першай у гісторыі Касцёла, якая адбылася падчас юбілейнага года.

Папа не лічыў мастацтва пустым, на яго думку, яно таксама сведчыла пра Божую хвалу. Мікалай V не адрозніваўся ні сквапнасцю, ні непатызмам, чым асабліва выдзяляўся сярод многіх Пантыфікаў гэтага перыяду. У прыватнасці, ён лічыў, што для непісьменных простых людзей, якім цяжка было зразумець усю глыбіню хрысціянскага веравучэння, было неабходна прадэманстраваць веліч Касцёла, стварыць вобраз, які б умацоўваў іх асабістую веру. На яго думку, калі аўтарытэт Касцёла як Божага Валадарства на зямлі знаходзіў адлюстраванне ў велічных будынках і ўзнёслых помніках, што неслі на сабе адбітак прыгажосці самога Творцы, гэта спрыяла ўмацаванню веры і яе перадачы з пакалення ў пакаленне. Менавіта Мікалай V сфармуляваў ідэі наконт архітэктурнага выгляду Рыма, якія пасля рэалізавалі яго наступнікі.

На пачатку пантыфікату Мікалая V праблема схізмы была яшчэ не вырашана канчаткова: існаваў антыпапа Фелікс V, які працягваў пагражаць Рыму. Менавіта Мікалай V канчаткова пераадолеў падзел і аднавіў мір у Папскай дзяржаве, а таксама прымірыўся з рымскай арыстакратыя.

У 1452 і 1455 гадах ён выдаў булы, якія адкрывалі магчымасць для партугальскіх каланізатараў на спрэчных тэрыторыях Афрыкі ператвараць людзей у нявольнікаў. Гэтыя дакументы ў той час спрыялі далейшаму гандлю людзьмі[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 AA.VV. Encyclopedia of Popes — 2000. Праверана 11 лютага 2015.
  2. catholic.by