Сэрвач (прыток Нёмана)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Сэрвач, прыток Нёмана)
Jump to navigation Jump to search
Сэрвач
Haradzišča, Servač. Гарадзішча, Сэрвач (1916).jpg
Даўжыня 63 км
Вадазбор 770 км²

Сэрвач  — рака ў Беларусі, левы прыток Нёмана на тэрыторыі Баранавіцкага (пачынаецца каля вёскі Сялявічы), Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў.

Асноўныя прытокі — Пятухоўка, Карчоўка, Нёўда, Рута (злева).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 63 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м³/с. Плошча вадазбору 770 км². Даліна ў вярхоўі шырынёй 0,3—0,5 км, у сярэднім цячэнні 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, забалочаная або лугавая, пераразаюць меліярацыйнымі каналамі, у вярхоўі шырынёй 50—100 м, у сярэднім цячэнні 400—600 м, у вусці 2—1 км. Рэчышча звілістае, у ніжнім цячэнні каналізаванае; у вярхоўі рака зарэгулявана вадасховішчам Кутаўшчына. Берагі супясчаныя, радзей тарфяністыя, часцей крутыя.

Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку дэкады сакавіка, сярэдняе перавышэнне ўзроўню вады каля вёскі Беразавец дасягае 2 м.

На беразе ракі археалагічныя помнікі — каля вёскі Панямонь паселішчы першабытных людзей 4—2-га тысячагоддзяў да н.э., у гарадскім пасёлку Гарадзішча і каля вёскі Сёгда гарадзішча IXXIII стст. каля вёскі Карчоўка помнік садова-паркавага мастацтва — Туганавіцкі парк (XVIII ст.), каля парку ахоўны валун — «Камень філарэтаў».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Брестская область. Барановичский район: карта. Барановичи: план / Ред. Г. П. Ляхова — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 5000 экз.(руск.)