Шматгадовая расліна, карэнішчавы геафіт. Высокі хвошч, да аднаго метра даўжынёй, разгалінаваны. Дыяметр ствала складае да 1 см, з 8-20 рэбрамі. Сцёблы зялёныя, калі сухія — бялёсыя, не зімуюць. Шышкі 8-15 мм, завостраныя. Споры 35-55 мікраметраў. 2n = 216 храмасом.
Расце ў трапічных і ўмераных зонах абодвух паўшар’яў. Жыве ў месцах з высокім уздзеяннем чалавека, такіх як набярэжныя, пасевы, краі арашальных каналаў і г. д. Любіць пяшчаны або жвіравы грунт. Расце ва ўмераным клімаце ў сырых, паўцяністых участках ва ўсім свеце, асабліва ў Паўночнай Амерыцы і Еўропе, за выключэннем Аўстраліі, дзе расце пераважна на пясчаных, сухіх, камяністых месцах і абочынах.