Перайсці да зместу

Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
Выява лагатыпа
Заснаваны 2010
Тып ВНУ
Рэктар Сяргей Васілевіч Жылінскі
Краіна
Размяшчэнне 220103, Сцяг Беларусі Беларусь, г. Мінск, вул. Славінскага, 4
Узнагароды
Сайт ips.gpk.gov.by

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» — вышэйшая навучальная ўстанова органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Інстытут з’яўляецца правапераемнікам факультэта пагранічных войскаў пры Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

  • Інстытут пагранічнай службы быў утвораны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2010 г. № 237.
  • 22 чэрвеня 2011 года Інстытуту быў уручаны Баявы сцяг.
  • З верасня 2012 года ў Інстытуце была арганізавана падрыхтоўка вайскоўцаў замежных дзяржаў[1].

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. калектыў Інстытута ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «за значны ўклад у фарміраванне духоўных асноў падрастаючага пакалення, рэалізацыю маладзёжнага патрыятычнага праекта „Тым, хто мужнасцю сваёй у неўміручасць крочыў“»[2].

Факультэты:

  • Падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў
  • Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі

Кафедры:

  • Дысцыплін забеспячэння аператыўна службовай дзейнасці
  • Ідэалагічнай працы
  • Замежных моў
  • Агульнаваенных і спецыяльных дысцыплін
  • Аператыўна-вышуковай дзейнасці
  • Памежнага кантролю
  • Памежнай службы
  • Прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі і спорту
  • Сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
  • Кіравання органамі памежнай службы
  • Прававога забеспячэння

Навучальныя цэнтры:

  • Цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў памежнага кантролю ў г. Брэст
  • Навучальны цэнтр у г. Смаргонь

Пад патранажам Інстытута дзейнічае аднайменны ансабль і хор.[3]

Зноскі