Ісакіеўскі сабор: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 68: Радок 68:


=== Другая Ісакіеўская царква ===
=== Другая Ісакіеўская царква ===
Другая Ісакіеўская царква, у камені, была закладзена ў [[1717]] годзе, паколькі першая да таго часу ўжо абвятшала. {{OldStyleDate|17|жніўня|1717|6}} года Пётр I уласнаручна заклаў першы камень у падмурак новай царквы ў імя Ісака Далмацкага. Другая Ісакіеўская царква будавалася ў стылі «{{нп3|Пятроўскае барока|пятроўскага барока|ru|Петровское барокко}}» па праекце бачнага дойліда пятроўскай эпохі {{нп3|Георг Іаган Матарнові||ru|Маттарнови, Георг Иоганн}}, які знаходзіўся на службе ў Пецярбургу з 1714. Пасля яго скону ў [[1721]] годзе будаўніцтва ўзначаліў [[Мікалай Фрыдрых Гербель|М. Ф. Гербель]]. Да гэтага часу ўжо былі выкананы падмуркі. Захавалася данясенне ў {{нп3|Канцылярыя ад будынкаў|канцылярыю ад будынкаў|ru|Канцелярия от строений}} каменных спраў майстра Якава Неўпакоева: «Па смерці архітэктара Матарнові даручана кіраўніцтва пабудовы архітэктару Гербелю, які не паказвае, што рабіць, і ў будоўлі прыпынак»<ref>{{нп3|Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў|РГИА|ru|Российский государственный исторический архив}}. Ф. 467. Оп. 1, Ч. I. Кн. 7б. Д. 317, 09.1720.</ref>. Гербель узвёў царкоўныя скляпенні, але, пасля таго, як яны з-за няўдалых праектных рашэнняў трэснулі, кіраўніцтва будаўніцтвам было перададзена [[Гаэтана Кіяверы]]{{sfn|Ротач, Чеканова|1990|c=21}}. Царкву дабудоўваў каменных спраў майстар [[Якаў Дзмітрыевіч Неўпакоеў|Якаў Неўпакоеў]]{{sfn|Бутиков, Хвостова|1974|с=10}}. Завяршалі аздабленне спачатку Кіяверы (1725—1726), а потым {{нп3|Міхаіл Рыгоравіч Зямцоў|Міхаіл Зямцоў|ru|Земцов, Михаил Григорьевич}} (1728){{sfn|Морозова|2004|c=105}}.
Другая Ісакіеўская царква, у камені, была закладзена ў [[1717]] годзе, паколькі першая да таго часу ўжо абвятшала. {{OldStyleDate|17|жніўня|1717|6}} года Пётр I уласнаручна заклаў першы камень у падмурак новай царквы ў імя Ісака Далмацкага. Другая Ісакіеўская царква будавалася ў стылі «{{нп3|Пятроўскае барока|пятроўскага барока|ru|Петровское барокко}}» па праекце бачнага дойліда пятроўскай эпохі {{нп3|Георг Іаган Матарнові||ru|Маттарнови, Георг Иоганн}}, які знаходзіўся на службе ў Пецярбургу з 1714. Пасля яго скону ў [[1721]] годзе будаўніцтва ўзначаліў [[Мікалай Фрыдрых Гербель|М. Ф. Гербель]]. Да гэтага часу ўжо былі выкананы падмуркі. Захавалася данясенне ў {{нп3|Канцылярыя ад будынкаў|канцылярыю ад будынкаў|ru|Канцелярия от строений}} каменных спраў майстра Якава Неўпакоева: «Па смерці архітэктара Матарнові даручана кіраўніцтва пабудовы архітэктару Гербелю, які не паказвае, што рабіць, і ў будоўлі прыпынак»<ref>{{нп3|Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў|РГИА|ru|Российский государственный исторический архив}}. Ф. 467. Оп. 1, Ч. I. Кн. 7б. Д. 317, 09.1720.</ref>. Гербель узвёў царкоўныя скляпенні, але, пасля таго, як яны з-за няўдалых праектных рашэнняў трэснулі, кіраўніцтва будаўніцтвам было перададзена [[Гаэтана Кіяверы]]{{sfn|Ротач, Чеканова|1990|c=21}}. Царкву дабудоўваў каменных спраў майстар [[Якаў Дзмітрыевіч Неўпакоеў|Якаў Неўпакоеў]]{{sfn|Бутиков, Хвостова|1974|с=10}}. Завяршалі аздабленне спачатку Кіяверы (1725—1726), а потым [[Міхаіл Рыгоравіч Зямцоў|Міхаіл Зямцоў]] (1728){{sfn|Морозова|2004|c=105}}.


Царква, пабудаваная ў [[1727]] годзе, была [[Неф|трохнефнай]], з бакавымі прытворамі і, упершыню ў Расіі, мела ў плане форму {{нп3|Лацінскі крыж|лацінскага крыжа|ru|Латинский крест}}{{sfn|Морозова|2004|c=102}}. Тынковыя фасады былі амаль пазбаўленыя дэкору, бакавыя [[прытвор]]ы чляніліся пілястрамі з капітэлямі, іх франтоны ўпрыгожвалі карнізы лаканічнага профілю. Сцены бакавых фасадаў чляніліся падвойнымі [[Лапатка (архітэктура)|лапаткамі]] у чвэрць цэглы, размешчанымі паміж арачнымі вокнамі. Вокны былі зашклёныя люстраным [[Кінгісеп|Ямбургскім]] шклом — мясцовы завод працаваў з тых часоў, калі гэтыя землі належалі Швецыі. Пад вокнамі, гэтак жа, як і пад вокнамі [[Кунсткамера|Кунсткамеры]] і палаца царыцы {{нп3|Праскоўя Фёдараўна Салтыкова|Праскоўі Фёдараўны|ru|Салтыкова, Прасковья Фёдоровна}}, Гербель зладзіў [[Ніша|нішы]]. [[Апсіда]], прытворы, бакавыя нефы мелі скляпеністыя цагляныя [[перакрыцце|перакрыцці]]. «{{нп3|Васьмерык на чацверыку||ru|Восьмерик на четверике}}», пастаўлены на перакрыжаванні скляпенняў, вянчаў васьмігранны купал з зоркай. Шпіль на званіцы і купал былі пабудаваныя па праекце ван Болеса ў 1724 годзе. [[Вальмавы дах]] з гарызантальным заломам быў пакрыты жалезам па {{нп3|Цёс|цёсу|ru|Тёс}}. Даўжыня ў плане складала 28 сажняў (60,5 м). Шырыня ад паўднёвых дзвярэй да паўночных — 15 сажняў (32,4 м), у іншых месцах — 9,5 сажняў (20,5 м){{sfn|Серафимов, Фомин|1865|с=3}}.
Царква, пабудаваная ў [[1727]] годзе, была [[Неф|трохнефнай]], з бакавымі прытворамі і, упершыню ў Расіі, мела ў плане форму {{нп3|Лацінскі крыж|лацінскага крыжа|ru|Латинский крест}}{{sfn|Морозова|2004|c=102}}. Тынковыя фасады былі амаль пазбаўленыя дэкору, бакавыя [[прытвор]]ы чляніліся пілястрамі з капітэлямі, іх франтоны ўпрыгожвалі карнізы лаканічнага профілю. Сцены бакавых фасадаў чляніліся падвойнымі [[Лапатка (архітэктура)|лапаткамі]] у чвэрць цэглы, размешчанымі паміж арачнымі вокнамі. Вокны былі зашклёныя люстраным [[Кінгісеп|Ямбургскім]] шклом — мясцовы завод працаваў з тых часоў, калі гэтыя землі належалі Швецыі. Пад вокнамі, гэтак жа, як і пад вокнамі [[Кунсткамера|Кунсткамеры]] і палаца царыцы {{нп3|Праскоўя Фёдараўна Салтыкова|Праскоўі Фёдараўны|ru|Салтыкова, Прасковья Фёдоровна}}, Гербель зладзіў [[Ніша|нішы]]. [[Апсіда]], прытворы, бакавыя нефы мелі скляпеністыя цагляныя [[перакрыцце|перакрыцці]]. «{{нп3|Васьмерык на чацверыку||ru|Восьмерик на четверике}}», пастаўлены на перакрыжаванні скляпенняў, вянчаў васьмігранны купал з зоркай. Шпіль на званіцы і купал былі пабудаваныя па праекце ван Болеса ў 1724 годзе. [[Вальмавы дах]] з гарызантальным заломам быў пакрыты жалезам па {{нп3|Цёс|цёсу|ru|Тёс}}. Даўжыня ў плане складала 28 сажняў (60,5 м). Шырыня ад паўднёвых дзвярэй да паўночных — 15 сажняў (32,4 м), у іншых месцах — 9,5 сажняў (20,5 м){{sfn|Серафимов, Фомин|1865|с=3}}.

Версія ад 20:41, 18 кастрычніка 2021

Праваслаўны сабор
Ісакіеўскі сабор
Сабор прападобнага Ісакія Далмацкага
Ісакіеўскі сабор на заходзе
Ісакіеўскі сабор на заходзе
59°56′03,44″ пн. ш. 30°18′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад г. Санкт-Пецярбург, Ісакіеўская плошча
Канфесія Праваслаўе
Епархія Санкт-Пецярбургская  (руск.)
Тып будынка Сабор, храм
Архітэктурны стыль Позні класіцызм
Архітэктар А. Манферан
Першае згадванне 1818
Дата заснавання 1818
Будаўніцтва 18191858 гады.
Рэліквіі і святыні Шанаваны спіс Ціхвінскай іконы Маці Божай  (руск.).
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810033000№ 7810033000
Вышыня 101,5 м
Матэрыял цэгла
Стан Працуе
Сайт cathedral.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісакіеўскі сабо́р (афіцыйная назва: сабор прэпадобнага Ісакія Далмацкага) — самы буйны праваслаўны храм г. Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на Ісакіеўскай плошчы. Мае статус музея; зарэгістраваны ў чэрвені 1991 года царкоўная абшчына мае магчымасць здзяйсняць набажэнства  (руск.) па асобых днях з дазволу дырэкцыі музея. Асвечаны ў імя прападобнага Ісакія Далмацкага  (руск.), ушанаванага Пятром I святога, паколькі імператар нарадзіўся ў дзень яго памяці — 30 мая па юліянскім календары.

Пабудаваны ў 18181858 гады па праекце архітэктара Агюста Манферана; будаўніцтва курыраваў імператар Мікалай I, старшынёй камісіі пабудовы быў Карл Апэрман  (руск.).

Урачыстае асвячэнне 30 мая (11 чэрвеня1858 года новага кафедральнага сабора здзейсніў мітрапаліт Наўгародскі, Санкт-Пецярбургскі, Эстляндскі і Фінляндскі  (руск.) Рыгор (Постнікаў)  (руск.).

Тварэнне Манферана — чацвёрты па ліку храм у гонар Ісакія Далмацкага, пабудаваны ў Санкт-Пецярбургу.

Вышыня — 101,5 м, унутраная плошча — больш за 4 000 м².

Гісторыя

Першая Ісакаўская царква

Першая Ісакаўская царква. Літаграфія з малюнка А. Манферана. 1845

Да 1706 года на Адміралцейскіх верфях працавала больш за 10 тысяч чалавек, але цэркваў, куды маглі б яны хадзіць, не было. Каб вырашыць гэтую праблему, Пётр I аддаў загад знайсці падыходнае памяшканне для будучай царквы. Быў абраны будынак вялікага чарцёжнага свірна[1], размешчанага з заходняга боку Адміралцейства на адлегласці 15-20 м ад канала (які праходзіць вакол Адміралцейства) і ў 40-50 м ад берага Нявы.

Будаўніцтва як першай, так і наступных Ісакіеўскіх цэркваў вялося за кошт казны. Першы храм быў узведзены на грошы, выдзеленыя на будаўніцтва Адміралцейства пад кіраўніцтвам графа Ф. М. Апраксіна, для ўзвядзення шпіля царквы быў запрошаны галандскі архітэктар Х. ван Болас  (руск.).

Першы драўляны храм, названы Ісакіеўскай царквой, быў асвечаны ў 1707 годзе. Яго прастата тыповая для першых пабудоў Пецярбурга пятроўскага перыяду. Гэта быў зруб з круглага бярвення даўжынёй да 18 м, шырынёй 9 м і вышынёй да даху 4-4,5 м. Знешнія сцены былі абабіты гарызантальнымі дошкамі шырынёй да 20 см. Каб забяспечыць добры сход снегу і дажджу, дах меў вугал нахілу не менш за 45 градусаў. Яго таксама зрабілі драўляным і пакрылі воданепранікальным воска-бітумным саставам чорна-карычневага колеру, якім тады смалілі дно караблёў.

У 1709 годзе Пётр I распарадзіўся аб правядзенні рэстаўрацыйных работ у царкве. Гэта рашэнне было абумоўлена жаданнем палепшыць выгляд самой царквы, а таксама вырашыць шэраг праблем, якія ўзніклі па ходзе эксплуатацыі (адзначалася, што ў царкве стала сыра і холадна, што прыводзіла да разбурэння драўляных канструкцый).

Гэтая сціплая царква гуляла ролю адной з галоўных у горадзе, тут 19 лютага (1 сакавіка1712 года пабраліся шлюбам Пётр I і Кацярына Аляксееўна. У паходным журнале ёсць запіс за гэты дзень:

У новым годзе, які ўжо не даваў чакання нягод, Пётр I абвянчаўся з Кацярынай Аляксееўнай 19-га, у аўторак, на ўсяедным тыдні. Вянчанне яго вялікасці здзейснена раніцай у Ісакіеўскім саборы. У 10 гадзін раніцы высокашлюбныя пры залпах з бастыёнаў Петрапаўлаўскай і Адміралцейскай крэпасцяў уступілі ў свой ​​зімовы дом[2].

З 1723 года, па імператарскім указе, толькі ў Ісакіеўскім храме маглі прыносіць прысягу маракі Балтыйскага флоту і служачыя Адміралцейства.

Другая Ісакіеўская царква

Другая Ісакіеўская царква, у камені, была закладзена ў 1717 годзе, паколькі першая да таго часу ўжо абвятшала. 6 (17) жніўня 1717 года Пётр I уласнаручна заклаў першы камень у падмурак новай царквы ў імя Ісака Далмацкага. Другая Ісакіеўская царква будавалася ў стылі «пятроўскага барока  (руск.)» па праекце бачнага дойліда пятроўскай эпохі Георг Іаган Матарнові  (руск.), які знаходзіўся на службе ў Пецярбургу з 1714. Пасля яго скону ў 1721 годзе будаўніцтва ўзначаліў М. Ф. Гербель. Да гэтага часу ўжо былі выкананы падмуркі. Захавалася данясенне ў канцылярыю ад будынкаў  (руск.) каменных спраў майстра Якава Неўпакоева: «Па смерці архітэктара Матарнові даручана кіраўніцтва пабудовы архітэктару Гербелю, які не паказвае, што рабіць, і ў будоўлі прыпынак»[3]. Гербель узвёў царкоўныя скляпенні, але, пасля таго, як яны з-за няўдалых праектных рашэнняў трэснулі, кіраўніцтва будаўніцтвам было перададзена Гаэтана Кіяверы[4]. Царкву дабудоўваў каменных спраў майстар Якаў Неўпакоеў[5]. Завяршалі аздабленне спачатку Кіяверы (1725—1726), а потым Міхаіл Зямцоў (1728)[6].

Царква, пабудаваная ў 1727 годзе, была трохнефнай, з бакавымі прытворамі і, упершыню ў Расіі, мела ў плане форму лацінскага крыжа  (руск.)[6]. Тынковыя фасады былі амаль пазбаўленыя дэкору, бакавыя прытворы чляніліся пілястрамі з капітэлямі, іх франтоны ўпрыгожвалі карнізы лаканічнага профілю. Сцены бакавых фасадаў чляніліся падвойнымі лапаткамі у чвэрць цэглы, размешчанымі паміж арачнымі вокнамі. Вокны былі зашклёныя люстраным Ямбургскім шклом — мясцовы завод працаваў з тых часоў, калі гэтыя землі належалі Швецыі. Пад вокнамі, гэтак жа, як і пад вокнамі Кунсткамеры і палаца царыцы Праскоўі Фёдараўны  (руск.), Гербель зладзіў нішы. Апсіда, прытворы, бакавыя нефы мелі скляпеністыя цагляныя перакрыцці. «Васьмерык на чацверыку  (руск.)», пастаўлены на перакрыжаванні скляпенняў, вянчаў васьмігранны купал з зоркай. Шпіль на званіцы і купал былі пабудаваныя па праекце ван Болеса ў 1724 годзе. Вальмавы дах з гарызантальным заломам быў пакрыты жалезам па цёсу  (руск.). Даўжыня ў плане складала 28 сажняў (60,5 м). Шырыня ад паўднёвых дзвярэй да паўночных — 15 сажняў (32,4 м), у іншых месцах — 9,5 сажняў (20,5 м)[7].

Па абліччы яна нагадвала Петрапаўлаўскі сабор[8]. Гэта падабенства яшчэ больш узмацнялася дзякуючы стройнай званіцы з гадзіннікам-курантамі, прывезеным Пятром I з Амстэрдама разам з гадзіннікам для Петрапаўлаўскага сабора. Вышыня шпіля званіцы амаль роўная вышыні шпіля вежы Адміралцейства.

Званіца мела ў вышыню 12 сажань і 2 аршына (27.4 м), шпіль — 6 сажань (13 м)[7]. Купал і шпіль званіцы былі ўвянчаныя меднымі пазалочанымі крыжамі вышынёй у 7 футаў 8 цаляў і шырынёй 5 футаў. Скляпенні царквы былі драўляныя. Фасады паміж вокнаў былі ўпрыгожаны пілястрамі[9].

І. П. Зарудны  (руск.) для царквы быў зроблены разьбяны пазалочаны іканастас, падобны іканастасу ў Петрапаўлаўскім саборы[10].

Царква была пабудавана на беразе Нявы, там, дзе цяпер стаіць Медны коннік. Месца было абрана відавочна няўдала, вада, размываючы бераг, уздзейнічала на падмурак, руйнуючы мур. Да таго ж у маі 1735 года ўдар маланкі выклікаў пажар ў царкве і яна сур’ёзна пацярпела[11].

Зноскі

  1. В. Серафимов, М. Фомин. Описание Исаакиевского собора в С-Петербурге, составленное по официальным документам. — СПб., 1865. — С. 2.
  2. Г. П. Бутиков, Г. А. Хвостова. Исаакиевский собор. — Л.: Лениздат, 1974. — С. 8.
  3. РГИА  (руск.). Ф. 467. Оп. 1, Ч. I. Кн. 7б. Д. 317, 09.1720.
  4. Ротач, Чеканова 1990. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFРотач,_Чеканова1990 (даведка)
  5. Бутиков, Хвостова 1974, с. 10. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFБутиков,_Хвостова1974 (даведка)
  6. а б Морозова 2004. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFМорозова2004 (даведка)
  7. а б Серафимов, Фомин 1865, с. 3. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFСерафимов,_Фомин1865 (даведка)
  8. Толмачёва 2004. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFТолмачёва2004 (даведка)
  9. В. Серафимов, М. Фомин. Описание Исаакиевского собора в С-Петербурге, составленное по официальным документам. — СПб., 1865. — С. 3.
  10. Г. П. Бутиков, Г. А. Хвостова. Исаакиевский собор. — Л.: Лениздат, 1974. — С. 11.
  11. Г. П. Бутиков, Г. А. Хвостова. Исаакиевский собор. — Л.: Лениздат, 1974. — С. 11—12.

Літаратура

  • Ісакіеўскі сабор // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. Мінск, 1998. С. 328

Спасылкі