Сілы спецыяльных аперацый (Беларусь): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 42: Радок 42:


== Склад ==
== Склад ==
[[Выява:Сілы спецыяльных аперацый Беларусі (2021).png|thumb|right|380px]]
Сілы спецыяльных аперацый уключаюць у сябе:
Сілы спецыяльных аперацый уключаюць у сябе:
* 38-ю гвардзейскую асобную мабільную брыгаду ([[Брэст]]),
* 38-ю гвардзейскую асобную мабільную брыгаду ([[Брэст]]),

Версія ад 11:10, 29 снежня 2021

Сілы спецыяльных аперацый узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
Эмблема камандавання ССА УС РБ
Гады існавання 2007
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь
Тып падраздзяленне спецыяльнага прызначэння, паветрана-дэсантныя войскі
Складаецца з 2 гвардзейскiя асобныя брыгады, асобная брыгада спецпрызначэння, асобныя падраздзяленні спецпрызначэння
Функцыя стратэгічнае стрымліванне
Колькасць 6000
Дыслакацыя Рэспубліка Беларусь
Дэвіз У любым месцы, у любы час, любыя задачы!
Колеры блакітны
Удзел у
Камандзіры
Дзеючы камандзір генерал-маёр Алег Белаконеў
Вядомыя камандзіры генерал-маёр Люцыян Сурынт

Cілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (ССА УС РБ) — высокамабільны род войскаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. З’яўляюцца пераемнікам ПДВ СССР у Беларусі. Асноўныя задачы: контр-дыверсійная дзейнасць, разведка, выкананне розных задач адмысловымі метадамі ў мэтах спынення ўзброенага канфлікту ў адносінах да Рэспублікі Беларусь. Выступаюць адным з асноўных элементаў стратэгічнага стрымлівання.

Гicторыя

У пачатку 1990-х перад ваенным і палітычным кіраўніцтвам Беларусі паўстала пытанне пра далейшы лёс спадчыны Савецкай Арміі на тэрыторыі Беларусі: 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі (Віцебск), 38-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады (Брэст) і 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння (Мар’іна Горка). Праблема была ў тым, што разам з суверэнітэтам была абвешчана і ваенная дактрына дзяржавы, якая мае абарончы характар, а паветрана-дэсантныя часткі, так званыя войскі першага ўдару, у новую канцэпцыю ўпісвалiся не зусім удала. Некаторыя кіраўнікі прапаноўвалі кардынальнае рашэнне: няма ВДВ — няма праблемы. Вопытныя прафесіяналы, якія працавалі ва ўрадзе і ў Генеральным штабе, здолелі адстаяць эліту Узброеных сіл ад нажа скарачэнняў[6].

У верасні 1995 года на базе 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і 38-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады былі сфармаваныя мабільныя сілы ў складзе 38-й, 317-й і 350-й асобных мабільных брыгад.

У пачатку 2004 года было створана ўпраўленне сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных сіл, унесены арганізацыйна-штатныя змены ў мабільных злучэннях і часцях.

У 2005 годзе ў ходзе правядзення двухбаковага камандна-штабнога вучэння з войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання быў адпрацаваны вялікі спектр пытанняў па баявым прымяненнi сіл спецаперацый.

У жніўні 2007 года было абвешчана аб стварэннi Сіл спецыяльных аперацый (ССА). У іх склад увайшлі дзве брыгады мабільных сіл (38-я і 103-я) 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння.

Склад

Сілы спецыяльных аперацый уключаюць у сябе:

Маюцца падраздзялення для выканання задач асаблівай важнасці:

  • 33-і гвардзейскі асобны атрад спецыяльнага прызначэння (камплектуецца афіцэрамі і прапаршчыкамі),
  • асаблівы атрад спецыяльнага прызначэння 5 асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння (вядомы як «афіцэрская рота»),
  • 527-я асобная рота спецыяльнага прызначэння.

Структура

Дэсантнік 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады бяжыць з кулямётам РКК.
Баец разведроты 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады страляе з кулямёта ПКТ.

1. Упраўленне брыгады

  • штаб; службы.

2. Баявыя воінскія часткі і падраздзяленні

  • 3 асобных мабільных батальёна (у кожным БМД-1 або БТР-80, мінамёты БМ-37, аўтаматычныя гранатамёты АГС-17);
  • самаходны артылерыйскі дывізіён (2С9);
  • зенітны ракетна-артылерыйскі дывізіён (ЗП-23-2, ПЗРК «Ігла»);
  • супрацьтанкавая батарэя (БТР-РД з Фагот (ПТУР)).

3. Падраздзяленні баявога забеспячэння і сувязі

  • батальён сувязі;
  • разведвальна-дэсантная рота;
  • інжынерна-сапёрная рота;
  • узвод радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.

4. Падраздзяленні тылавога і тэхнічнага забеспячэння

  • рота аховы і абслугоўвання;
  • рамонтная рота;
  • рота матэрыяльнага забеспячэння;
  • медыцынская рота;
  • узвод паветрана-дэсантнага забеспячэння.

Асобная брыгада спецыяльнага прызначэння арганізацыйна складаецца:

1. Упраўленне брыгады

  • штаб; службы.

2. Баявыя воінскія часткі і падраздзяленні

  • падраздзяленні СпН (атрады);
  • падраздзяленне сувязі.

3. Падраздзяленні забеспячэння

  • падраздзяленне МТА;
  • штабная рота;
  • медыцынская рота.

Брыгады падпарадкоўваюцца камандаванню ССА, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца непасрэдна генеральнаму штабу, абыходзячы аператыўныя камандаванні і камандаванне сухапутных войскаў УС РБ у адрозненне ад пяхотных частак.

Узбраенне

Бронетэхніка

БТР-80А

Артылерыя

  • 120-мм самаходная гаўбіца-мінамёт 2С9 «Нона-C»
  • ЗУ-24-2 (ЗУ-23-2 у варыянце артустаноўкі «Скрыгат» на базе гусенічнага БТР-Д)
  • 82 мм Мінамёт БМ-37

Стралковая зброя

Аўтамат падводны спецыяльны
  • АК-74М
  • РПКС-74
  • Кулямёт Калашнікава
  • Снайперская вінтоўка Драгунова
  • Падствольны гранатамёт ГП-25
    Снайперская вінтоўка ВСК-94
  • РПГ-7Д
  • 9 мм малагабарытны аўтамат 9A-91
  • 12,7 мм крупнакаліберная снайперская вінтоўка ОСВ-96
  • бясшумны пісталет ПБ
  • ПТУР «Фагот»
  • СЗРК «Ігла»
  • 30 мм аўтаматычны гранатамёт на станку АГС-17 «Полымя»
  • Аўтамат падводны спецыяльны
  • Нож разведчыка страляючы 2
  • Пісталет самазарадны спецыяльны «Вул»
  • Снайперская вінтоўка ВСК-94
  • Снайперская вінтоўка МЦ-116М
  • 9-мм бясшумны пісталет-кулямёт ПП-93

Падрыхтоўка кадраў

Афіцэраў для сіл спецыяльных аперацый рыхтуе факультэт ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навучаюцца курсанты па спецыяльнасцях: кіраванне падраздзяленнямі ССA і тэлекамунікацыйныйныя сістэмы. Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем узбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на палявой вучэбна-матэрыяльнай базе палігона «Белая Лужа» і вайсковых часцей сіл спецыяльных аперацый. У далейшым нароўні з атрыманнем ведаў па сацыяльна-гуманітарных, агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплінах курсанты ўдасканальваюць сваю ваенную падрыхтоўку па агульнавайсковых і спецыяльных дысцыплінах. У ходзе заняткаў па агульнавайсковых і спецыяльных дысцыплінах курсанты вучацца кіраваць падраздзяленнем у адпаведнасці з абранай спецыяльнасцю, удасканальваюць сваю тактыка-спецыяльную і агнявую вывучку, здзяйсняюць скачкі з парашутам, вучацца вадзіць баявыя машыны, у тым ліку і аўтамабілі. На факультэце адзін з самых высокіх прахадных балаў у Ваеннай акадэміі і досыць высокі конкурс, што кажа пра высокі прэстыж дадзенай спецыяльнасці сярод абітурыентаў.

Будучых афіцэраў ССА таксама рыхтуюць ваенныя ВНУ Расійскай Федэрацыі: Новасібірскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча на факультэце спецыяльнай разведкі і Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча. Пасля пяці гадоў навучання курсанты атрымліваюць вайсковае званне лейтэнант.

Зноскі

Гл. таксама

Спасылкі